За апошняе тысячагоддзе на беларускіх землях зьмянілася шмат розных дзяржаўных утварэньняў: славянскія княствы, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская Імпэрыя... Гэта былі вельмі розныя дзяржавы, але адна рыса была ўласьцівая ім усім і да ХХ ст. заставалася нязьменнай: манархічны лад на базе традыцыйных каштоўнасьцяў.
Такім чынам, беларускі народ быў выгадаваны манархіяй у традыцыйным духу. Але ў ХХ ст. на нашых землях запанавалі сучасныя хваробы чалавецтва: бязбожжа, камунізм, нацыяналізм і г.д. І нават дагэтуль "прагрэсыўныя" дзеячы імкнуцца перакруціць гісторыю, зьнішчыць рэшткі шляхетнае традыцыі, ператварыць манархічную памяць народа на дзіцячыя казкі...
Сайт "Манархія" створаны дзеля асьветы і абуджэньня гістарычнае памяці беларусаў, дзеля распаўсюду ідэі адраджэньня манархіі. Не падлягае сумневу, што нават простае пашырэньне манархічных ідэяў дапаможа беларусу пачувацца годна і шляхетна ў сям'і эўрапейскіх народаў.
28 траўня 1453 года туркі скончылі падрыхтоўку да апошняга штурму Канстантынопаля, які трываў цяжкую шматмесячную аблогу. Прадчуваючы вырашальны час, гараджане ў гэты дзень правялі агульную ўрачыстую працэсію і маліліся аб збаўленьні. Імпэратар Канстантын XI таксама ўдзельнічаў у шэсьці, а потым запрасіў да сябе ўсіх знатных людзей і ваяводаў. У сваёй прамове ён нагадаў ім слаўнае мінулае і велічныя традыцыі краіны. Прасіў не забываць, што яны - нашчадкі герояў старажытнае Элады і Рыма, заклікаў быць годнымі сваіх продкаў і гатовымі на сьмерць дзеля веры, Бацькаўшчыны, сям'і і імпэратара. Канстантын дадаў, што і сам рыхтуецца да сьмерці за свой горад і за свой народ. Ён падзякаваў італьянцам за іхную падтрымку і папрасіў прабачэньня ва ўсіх прысутных за будзь-якія крыўды. Усе узрушана ўзьняліся, пакляліся біцца да самай сьмерці і пачалі абдымацца на разьвітаньне...
Прыступ пачаўся а другой гадзіне ночы 29 траўня і цягнуўся больш за суткі. Аб'яднаныя хрысьціянскія войскі бізантыйцаў, італьянцаў і іншых эўрапейцаў былі ўрэшце разьбітыя, імпэратар Канстантын загінуў, прычым ягонае цела нават не знайшлі.
У Беларусі манархісты вельмі розныя - ад язычніцкіх традыцыяналістаў і расейскацэнтрычных праваслаўных да лібэральных канстытуцыйных дэмакратаў. Аднак цікавасьць да манархічнае тэмы праяўляе і вялікая колькасьць правай моладзі, у чый бок плябеі кідаюць як абразу - "фашысты". Чым можна патлумачыць гэтае супадзеньне зацікаўленасьцяў манархістаў і фашыстаў?
Насамрэч гэты фэномэн ня новы. Ён нават мае назву - "манарха-фашызм" і атрымаў шырокі распаўсюд у Расеі. Тэарэтычнае абгрунтаваньне манарха-фашызм знаходзіць у працах Льва Ціхамірава. Паводле манарха-фашыстаў прынцыпы легітымізму ў часы цяжкіх дзяржаўных выпрабаваньняў не працуюць, і новую дынастыю можа запачаткаваць выбітны правадыр у выніку рэвалюцыйнага перавароту. Прыхільнікі гэтай ідэі лічаць зьяўленьне манарха-правадыра найсправядлівым і найлепшым варыянтам - "хай яго гарачая кроў перадаецца ў спадчыну". Яшчэ адной перавагай лічыцца наяўнасьць паслухмянай палітычнай машыны-партыі, якая гарантуе выкананьне рашэньняў вярхоўнага ўладара на ўсіх узроўнях.
28-ha sakawika 2008 h. upierszyniu na terytoryi byłoha SSSR adbyłasia prezentacyja fundamentalnaj pracy, katalickaha filozafa, profesara, monarchista dr.Plinio Correa de Oliveira.
Na prezentacyi prysutniczała kala 20 asobaŭ. Na paczatku byŭ pakazany bijagraficzny film ab doktary Plinio, zrobleny TFP (Tradition-Family-Property). Paśla tłumacz knihi, redaktar gazety "Litwa" A.Stralcoŭ-Karwacki ŭ ahulnych rysach pradstawiŭ intelektualny instrumentaryj dr.Plinio, zhodna z jakim usie rewalucyi padzialajucca na 4 isnujuczyja typy:
1.protestanckaja
2.francuskaja
3.bolszewickaja
4.antymoralnaja.
Сайт Манархія пачынае з ласкі Лігі Манархічнай ВКЛ публікаваць архіў газэты "Litwa". Нагадваем, што газэта зьяўляецца адзіным пэрыядычным друкаваным выданьнем манархістаў у Рэспубліцы Беларусь. "Litwa" была заснаваная ў 1908 годзе, адноўленая ў 1995 годзе. Матэрыялы друкуюцца кірыліцай і лацінкай. На дадзены момант выйшла ўжо 23 нумары.
Газэту "Litwa" ў друкаваным варыяньце можна знайсьці ў каталіцкіх касьцёлах, а таксама па адрасе пр. Машэрава (былая вул. Варвашэні) 8 – ва ўправе БНФ.
З кожнага нумару на нашым сайце ў разьдзеле "Актуаліі" будзе выкладвацца па адным артыкуле ў звычайным html-фармаце, а ўвесь нумар можна будзе зьцягнуць у pdf-фармаце.
Прапануем для пачатку нумары 16 за 2002 год, 17-18 за 2003 год, 19 за 2004 год, 20 за 2005 год, 21 за 2007 год, 22 за 2007 год, 23 за 2007 год.
Паняцьце
Літоўскі леґітымізм ёсьць радыкальным ультра-раялісцкім і традыцыяналістычным рухам Паўночнае Эўропы, які выступае за аднаўленьне манархіі, згодна тутэйшым арґанічным шматвяковым традыцыям, і рэстаўрацыю на вялікалітоўскім пасадзе адзіных законных наступнікаў і прамых сукцэсараў дынастыі Ґедымінавічаў-Яґайлавічаў – Габсбурґска-Лятарынґіскага Дому. Разам з тым літоўскі леґітымізм ёсьць яскрава антыглябалісцкім, антынацыяналістычным, антылібэральным, антысацыялістычным і антымадэрнісцкім па сваёй сутнасьці.
Прынцыпы й сымбалі
Тое, што мы разумеем пад літоўскім леґітымізмам магчыма растлумачыць з дапамогай трыадзінага дэвізу руху: Patriæ, Rex et Lex. Ніжэйзгаданыя прынцыпы ёсьць ідэальнымі катэгорыямі. Леґітымізм ня ёсьць ані палітычным, ані грамадзкім рухам у іх звыклым азначэньне. Няма ў леґітымістых памкненьня і да партыйнае арґанізацыі. Бо нас злучаюць вышэйшыя за простую палітычную каньектуры мэты й ідэалы. Наша барацьба – гэта бясконцы й цяжкі шлях да адраджэньня Старое Літвы. Наша мэта – замкнуць зьнявечанае, замардаванае кола літоўскае гісторыі, злучыўшы будучае й мінулае. Гэты шанец схаваны ў сакральнае крыві Ґедымінавічаў і іх спадкаемцаў Габсбурґаў: празь іх традыцыйную ініцыяцыю на літоўскае гаспадараньне мы выклічам таемныя сакральныя сілы, якія яны перахавалі для нас праз стагодзьдзі ў свае крыві: у ёй аблічча праўдзівае Крыві, покліч Вялікалітвы, памкненьне народаў Эўропы да аднаўленьня праўдзівае Імпэрыі, апошняга прытулку Волі й бастыёну Традыцыі.
Незалежны Інстытут Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледваньняў (НІСЭПД) 15-25 чэрвеня 2006 г. правёў нацыянальнае апытаньне. Было апытана 1505 чал., памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0.03. Сярод іншага было прапанавана наступнае пытаньне:
На Ваш погляд, добрымі або дрэннымі
зьяўляюцца наступныя спосабы кіраваньня?
| Варыянт адказу |
Добра |
Дрэнна |
Цяжка адказаць/
Няма адказу
|
| Парлямэнцкая рэспубліка |
59.5
|
19.6 |
20.9 |
| Камуністычнае кіраваньне |
24.4
|
58.4 |
17.2 |
| Манархія |
16.9 |
62.4 |
20.7 |
| Кіраваньне вайскоўцаў |
10.5 |
73.7 |
15.8 |
Крыніца: НІСЭПД
Камэнтар ад manarchija.org
Ужо на працягу некалькіх пакаленьняў дзяржавы, якія панавалі і пануюць на нашых землях, вядуць шалёную антыманархічную агітацыю. Але насуперак усім намаганьням "прагрэсістаў" і не зважаючы на адсутнасьць контрпрапаганды, манархічная плынь не сышла ў маргінэс
Яшчэ зусім нядаўна я сам пры слове "манархія" пагардліва крывіў вусны. Манархія здавалася мне ўсяго толькі перажыткам мінулага. Слава Богу, зжытым і адкінутым (хоць у гэтым пашанцавала…). А людзі, якія ў сучаснай Расеі сур'ёзна ставяцца да манархіі, здаваліся мне альбо ненармальнымі, альбо… блазнамі. Нешта накшталт пасталеўшых, але так і не паразумнеўшых дзетак.
Але аднойчы мне на вочы трапіўся даведнік з рэйтынгам ААН па якасьці й працягласьці жыцьця. Даведнік быў стары, пацёрты, але я выявіў, што сем краін зь першае дзясяткі кімсьці падрэсьленыя. Мяне зацікавіла пытаньне - а па якім крытэры? Празь некалькі дзён разважаньняў і супастаўленьняў я прыйшоў да высновы, што з аднаго боку, аб'ядноўваць гэтыя пазначаныя краіны, а зь іншага, адрозьніваць іх ад астатніх трох зь першае дзясяткі, можа толькі адзін парамэтар - усе яны былі манархіямі… Сем зь дзесяці! Вось гэта адсталасьць і гульня! Адразу я неяк і не паверыў. Я спрабаваў растлумачыць гэта выпадковасьцяй. Пазьней падумаў, што ўсе гэтыя краіны ў першую чаргу зьяўляюцца дэмакратыямі. І манархія тамака - усяго толькі традыцыя, якая ня мае ніякага практычнага значэньня. Няўжо можна лічыць Канаду манархічнай дзяржавай? Бо дзе яна, і дзе брытанская каралева?! Але пытаньне мяне “зачапіла”.
АГОНЬ
Частка першая
Раздумляючы пра лёс Айчыны, не магу зьмірыцца з трагізмам народнага існаваньня.
Я йшоў здалёку. І аднойчы прышоў у засонены горад нашчадкаў ліцьвінскай велічы. І спынілася сэрца.
Няўжо гэтак можна ўпасьці?! Яны ня ведалі нічога: хто яны, адкуль прышлі, куды ідуць. Яны ня йдуць нікуды. Яны даўно не змагаюцца за Радзіму, за сябе, за народ. Яны нічога ня чулі пра Княства, пра Патоп, пра вялікае існаваньне. Яны слухаюць сваіх нішчыцеляў і ненавідзяць сваё. Ім бессэнсоўна і небясьпечна пра гэта казаць, бо могуць данесьці нішчыцелям, каб забіць.
Пойдзем, аднак, на шырокі шлях, дзе праносяцца коні і асядае пыл. Мне па сёньняшні дзень гучыць у вушах звон падкоў і даносіцца вецер Вялікага Княства…
|
» Усе камэнтары...