Матэрыялы сайта KRYŬJA.org
Абноўленае: 1 гадзіна 5 хвілін назад
нд, 25.12.11
Прапануем вашай увазе відэазапіс выступу Аляксея Дзерманта ў Маскве 17 снежня 2011 г. Справаздачы з сустрэчы можна паглядзець на сайце цвярскіх прыхільнікаў крыўскай ідэі tverzha.ru (http://tverzha.ru/archives/352) і ў дзённіку (http://orei.livejournal.com/284001.html) дызайнера і краязнаўцы Андрэя Дарожкіна.
пн, 05.12.11
У суботу, 17 снежня у Маскве, у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, адбудзецца сустрэча з чальцамі Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя», выдаўцамі альманаху «DRUVIS» - мастаком і музыкам Тодарам Кашкурэвічам ды філосафам Аляксеям Дзермантам. Беларускія госці распавядуць пра дзейнасць «Крыўі», змест трэцяга нумару «DRUVIS'а», асаблівасці беларускай этнакультурнай Традыцыі, узаемадзеянне і супрацу ў межах «рэгіёна Вялікага Княства Літоўскага», а таксама пра сваю візію тэндэнцый этнакультурнага і традыцыяналістычнага руху ў Расіі.
аў, 15.11.11
Запрашаем на прэзентацыю беларускага альманаха DRUVIS (vydaviectva/druvis/), прысвечанага этнічным традыцыям рэгіёна ВКЛ і балцкай этнакультурнай спадчыне Беларусі. Адбудзецца сустрэча са стваральнікамі выдання - мастаком і музыкам, дударом Тодарам Кашкурэвічам, філосафам Аляксеям Дзермантам і сталым літоўскім аўтарам ды сябрам выдання Дайнюсам Разаўскасам.
чц, 03.11.11
З першага погляду парадаксальная ці нават наіўная экспансія літоўскіх валадароў на Усход, магчыма, можа быць патлумачана тым, што на аграмадных прасторах Усходняй Еўропы, да самай Масквы і далей, у тых мясцовасцях тутэйшыя жыхары, магчыма, яшчэ шмат дзе гаварылі на літоўскай мове (ці на блізкай да яе ўсходнебалцкай гаворцы), таму тыя землі маглі разумецца як «свае» менавіта ў этнічным сэнсе, а не ў феадальным. Не адкідваючы, натуральна, усе вайсковыя і палітычныя матывы, усё-такі нельга зусім выпускаць са зроку і гэта. Паводле Даруса Баронаса, «літоўскія вялікія князі і баяры, што іх падтрымлівалі, хацелі стаць несумнеўнымі гегемонамі Русі. Гледзячы з перспектывы часу, такія амбіцыі падаюцца абсалютна абсурднымі». Абсурднымі такія «амбіцыі» падаюцца толькі з гледзішча «пераможцаў, якіх не судзяць».
сер, 02.11.11
Таварыства Традыцыі і Культуры Niklot запрашае на сустрэчу Неапаганскі рух у сучаснай Беларусі. Ідэі, арганізацыі, культура . Выступоўца - магістр Іван Лысюк (прадстаўнік альманаха Druvis , Мінск). Лекцыя адбудзецца 7 лістапада (панядзелак) а 18 гадзіне ў памяшканні Таварыства вольнага слова, вул. Маршалкаўская, 7 (уваход з вуліцы Э. Заля).