RSS-матэрыял duńczyk kresowy
duńczyk kresowy - LiveJournal.com
Абноўленае: 4 тыдні 2 дня назад

Па просьбах чытачоў застаўлю жжшку, але

пн, 27.02.12
Па просьбах чытачоў застаўлю жжшку, але як мне параілі перавяду яе ў "зачынены" рэжым (адключу функцыі камэнтараў і інш.). Пасьля Вялікдню вызначуся, ці варта працягваць, але гэтым разам цікавасьць такой колькасьці самых розных людзей безумоўна пацешыла й ёсьць вялікай матывацыяй. Дзякую ўсім.

Зычу ўсім плённых малітваў і посту. Хай Міхаіл Архнагел, сьвяты апякун зямлі Новагародзкай, дапамагае вам у вашых добрых справах.


Святы Михаило архангелъ, як сымбалічнае прысьвячэньне наваградзкаму князю Карыяту-Міхаілу. Першы ліст Лаўрышаўскага Эвангельля (вакол укладныя запісы праваслаўных князёў з Дому Гедымінавічаў). Першая палова XIV ст.
Катэгорыі: Блогі

На час Вялікага посту, пачынаючы ад заў

нд, 26.02.12
На час Вялікага посту, пачынаючы ад заўтра ці пасьлязаўтра, выдалю свой ЖЖ. Па-першае, час пісаць нешта цікавае й зьмястоўнае, як я рабіў раней, няма. Лепей рэшту патраціць на істотныя рэчы й праекты. Па-другое, натуральна мала прыемна ў гэтыя дні чытаць нейкія чарговыя гістэрыкі ці абразы з боку слаба выхаваных людзей, злавацца й г.д. Калі камусьці патрэбная нейкая інфа па Міру, што я тут зьмяшчаў, то можаце яе скопіпасьціць пакуль.

Ці буду аднаўляць ЖЖ, вырашу пад Вялікдзянь. Малаверагодна, канешне. Але прынамсі з усіх інтэрнэт-плятформаў супрацоўніцтва з парталам radziwill.by я безумоўна працягну.
Катэгорыі: Блогі

нашыя ВКЛаўскія жыды

сб, 25.02.12
Originally posted by gaspares at нашыя ВКЛаўскія жыдыi jak hutaryć ź imi na ich ciurkskaj movie:

http://www.rozmowki.karaimi.org/
Катэгорыі: Блогі

rex bonus, rex malus

сб, 25.02.12
Досыць цікавая размова пра ацэну асобы й панаваньня Ўсяслава Полацкага. Магла б быць яшчэ цікавейшай, каб рэплікі былі больш аргумэнтаваныя.

Вельмі цікавы момант закрануў пан ignis_essentiae: Ты говоришь, исходя из субъективных современных представлений о том, какие качества для правителя позитивны, а какие нет. Какой смысл в таких суждения, я признаться честно, не понимаю. Сапраўды гэта вельмі істотная праблема, бо часта застаўляе нас церазь яе дужа спрашчаць многія рэчы. Прынамсі я сам не магу адмовіцца ад бінарнага ацэначнага мысьленьня ў гісторыі - дрэнна/добра, хоць месцамі праз пэўныя інтэлектуальныя высілкі вельмі рэдка й магу гэтага дамагчыся ад самога сябе. Што ёсьць уласна катэгорыяй "добрага"/"дрэннага" кіраваньня, нават з сучаснага гледзішча? Выйграныя бітвы й войны, далучаныя землі, казачнае багацьце скарбу? Ці сацыяльная стабільнасьць, грамадзкі спакой, працуючыя нібы швэйцарскі гадзіньнік дзяржаўныя інстытуты? Дабрабыт дзяржаўны ці дабрабыт сацыяльны? Магчымасьць зьбіраць велізарныя войскі ці ахвяраваць калясальныя сродкі на мастацтва? Тысячы квадратных кілямэтраў дрэнна кантраляваных стэпавых тэрыторый з насельніцтвам 1 чалавек на кв.2 (дзеля якіх дзяржава Вітаўта гэтак уражваючы выглядае на сучасных гістарычных мапах) ці нутраная калянізацыяй, багатыя рэгіёны са шчыльным насельніцтвам, разьвітымі рамёствамі й гарадамі? Усё гэта вельмі адносна й дыскусійна. 

Мой любімы прыклад - гэта Вітаўт Вялікі й Аляксандр Ягелончык. 99% абазнаных у гісторыі людзей і, я ўпэўнены, пераважная большасьць беларускіх гісторыкаў адкажа, што кіраваньне Вітаўта было больш пасьпяховым і карысным, а ён сам натуральна больш таленавіты ўладар. Але прынамсі, калі крыху адысьці ад традыцыйнае эвэнтуальнай гісторыі (войнаў і далучэньня/страты тэрыторый), то па-праўдзе адказаць на гэта пытаньне зусім не так лёгка, асабліва ўлічваючы, што здарылася зь дзяржаўнымі інстытутамі й гаспадарствам Вітаўта адразу пасьля яго сьмерці. Яшчэ больш пытаньняў паўстае пасьля таго, як глыбей пазнаёмісься з тым аб'ёмам рэформаў, палітычных трансфармацый і культурных пераўтварэньняў, якія адбыліся за Аляксандрам; дарэчы, тут рэкамэндую артыкулы літоўскіх дасьледчыкаў, асабліва зборнік Lietuvos didysis kunigaikštis Aleksandras ir jo epocha пад рэдакцыяй Р. Петраўскаса (Вільня 2007). Пачынаеш сумнявацца ў сваіх "відавочных вывадах", каб не ахвяраваць дзеля іх усялякі сэнс гістарычных падзей і гістарычнага кантэксту.

"Гульня ў гістарычныя ацэны" зусім не такая простая, як нам самім часам тое здаецца.
Катэгорыі: Блогі

По страницам полесских газет...

пт, 24.02.12
Originally posted by symon_salavejka at По страницам полесских газет...Лыксандыр Чынько

Цвыты Полісьсе

О Полісьсе, ты ридна маты ля мынэ!
Дывлюса в рик замутняны струмэні
И сэрцэ шчымыть за тыбэ -
Бо ты горыш в ныздіjсняным пломэні.
В пломыні тым, шо в сэрцы розгорыця,
Колы до Края всю свою нараву
Пырыд собою у душы народ побачыть.

Гэj, Полышук, огляныса, подывыса
Яка краса краjіна наша, а Полышук -
Володар твориння шчодрого Полісься
Душа твоя, миj народэ, за скарба е,
Шо нат коштовніj за золото-мытал.
Так даваj, душа, розгорныса и заграj
Заспываj та мицно, шо-б далёко там
Почулы нас, про наш поліськиj Краj.
Бо ты, Полісьсе, шэ жывэш,
Мы чуjім стогн душы твоjіj.
Жывы, цвыты, Поліськиj Краj,
Ратниj славы давныны.
И в пыснях свою долю выспываj.


Пэтыр Корогода

Волода моя, ты колыска моя,
Ты з лозою сплыталас,
Вэрыском застылалас,
Хавалас в квыточках хустынкы.

Од суроку дурного
Ты трымаласа мицно
Своеjі зымні -
Так трымаjмоса далиj
Удача jдэ!

Ныпродаjмос Русынам, Лытвынам.
Шануjмо зымэльку
Як батька свого
И з ею говорымо,

Ек з батьком своjім,
Ек з дыдамы старымы,
Ек з Богом!


* * *
Зябкиj дэнь прылытів ек ворона
Мокры хмары з собоj прытягнув
Як сырую вкалену попону
На чыстэе нэбо встягнув.

Збудоражылас тонка госына
Шылыстыть и трыпэчэ вона
Прыключыласа в сэрцы кручына
... И ныхочыця сонця выдна.

Пуд дожчэм jе промокну - до хаты
Мынэ тегнэ туды, там дэ Тома
Од дожче, од быды трэ втыкаты
Да старая там вдома - в гокэнцы маячыть,
Та Томы ныдэ ныпобачыш.

Госына намокла, и стыхнув пудворок
Змырылас госына з дожчэм.
Чоловік постоев, и посмыкса у морок
Затулывшыс од вітра плашчэм -

Быттом от памыті про пэршу любов
Можна чымся закрытыс.
Катэгорыі: Блогі

Троіцкі касьцёл у Клецку, 1724 г.

пт, 24.02.12
Колішні кальвінскі збор, а пазьней Фарны касьцёл у Клецку. Пасьля 2-ой сусьветнай вайны разабраны на цэглу.

"На сённяшні дзень застаецца спрэчным час пабудовы храма. Большасць апублікаваных крыніц адносяць яго да сярэдзіны XVI ст. Аднак археолаг А.Кушнярэвіч па фундаментах помніка датуе яго XV ст. З гэтым меркаваннем па шэрагу прычын нельга цалкам пагадзіцца. І першая з іх у тым, што знітаваная готыка-рэнесансная стылістыка збудавання ўсё ж больш адпавядае другой палове XVI ст. Яна блізкая да архітэктуры кальвінскіх збораў таго часу ў Дзераўной і Койданаве, а таксама шэрагу помнікаў так званай «калішскай» групы польскага рэнесансу.

Храм меў трохчасткавую структуру, характэрную для гатычных храмаў Цэнтральнай Эўропы, і складаўся з асноўнага нефа, пяціграннай алтарнай апсіды і магутнай васьміграннай вежы над чацверыком уваходнай крухты. Чатыры ярусы вежы мелі аднолькавае сячэнне, але розную адвольную вышыню. Такая будова і прапорцыі вежы рабілі яе асабліва масіўнай, манументальнай. Відавочна, што верхні ярус і фігурнае завяршэнне вежы перароблены ў канцы XVII ст. пры перабудове касцёла. Неф і апсіду, роўныя па вышыні, накрываў агульны дах заломамі ў месцы злучэння і фігурнай вежачкай над алтаром. Вырашэнне вянчаючых мас некалькі адрозніваецца ад рэнесансных храмаў рэгіёна Каліша, дзе апсіда і дах над ёй звычайна ніжэй за асноўны і падзелены мураваным франтонам. Сцены Троіцкага касцёла былі ўмацаваны рытмічна пастаўленымі контрфорсамі пастаяннага сячэння, якія даходзілі амаль да прафіляванага карніза. Такім чынам, гатычныя канструктыўныя элементы спалучаліся з рэнесансным дэкорам, гатычная будова аб'ёмаў з рэнесанснай залавай трактоўкай інтэр'ера, што сведчыць аб больш познім з верагодных варыянтаў паходжанні помніка."

Габрусь, Т., Кулагін, А. і інш. Страчаная спадчына, Мінск 1998, с. 75-77.


Glos seraficzny, trojakim tonem jednego w trzech osobach Boga wychwalający, Vilnae 1724.
Гравюра з выявай клецкага Фарнага касьцёла й алегарычнымі рэпрэзэнтацыямі Сьвятой Троіцы (у трыадзіным абліччы) і радзівілаўскага Чорнага Арла ў княжацкай кароне фундататараў у вобразе Сьвятога Духа. З рогаў нібы гучаць словы: αlphaS (Бог-Айцец), ωegaS (Бог-Сын) і [Spiritus] Sanctus (Дух Сьвяты) - радзівілаўскія Ражкі выступаюць тут сымбалем традыцыйнага каталіцкага трохкутніка Шчыта Веры (Scutum fidei). М. Нікалаеў у сваім цудоўным выданьні Гісторыя беларускай кнігі (Том 1: Кніжная культура ВКЛ, Мінск 2009, с. 272) крыху памылкова інтэрпрэтаваў Арла як сымбаль сьв. Іаана-эвангеліста, для чаго на гравюры па-праўдзе няма ніякіх падказак.
Катэгорыі: Блогі

5 Kresowa Dywizja Piechoty

чц, 23.02.12
Як заўважыў пан kabierac, наша сьвята было два дні таму.) Пад сьцягам з крыжамі Ерусалімскага каралеўства!

Каму карціць адзначыць дзень трыюмфу прускай зброі пад бальшавіцкімі дэгенэратамі пад Псковам або ўтварэньне гітлераўскай вайсковай адзінкі, не маю нічога супраць. Хай сьмярдзяць квітнеюць усе "кветкі". Ягадкі будуць потым.)

Катэгорыі: Блогі

Чума на свиней прямоходящих

сер, 22.02.12
Originally posted by nicolaev at Чума на свиней прямоходящих

http://news.tut.by/otklik/274726.html
http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=43056&sn_cat=33
http://nn.by/?c=ar&i=68835

Это просто апокалипсисNOW какой-то! Под древней столицей ВКЛ Новогрудком санитарные службы налетели по-бандитски на мирно спящую деревню, посбивали замки со всех сараев, выволокли всех свинок, поубивали их, сожгли и уехали. Местным вместо скорой помощи от шока сообщили, что в деревне африканская чума свиней. Только через 5 дней официальный источник прокомментировал: УЧЕНИЯ в районе. Как сказала одна ЖЖ-френдесса: "Политзеков я им ещё могу простить, но свиней -- никогда!" :(

Катэгорыі: Блогі

вёскі Дольнай Навагратчыны

аў, 21.02.12
Кароткая гісторыя калянізацыі "паўднёвых крэсаў" нашага рэгіёну.
Катэгорыі: Блогі

іспыт на наваградзкасьць))

пн, 20.02.12
Натхніўся крыху гэтым згаданым відэа й вырашыў зрабіць тэст на вашывасьць наваградзкасьць.))

Большасьць пытаньняў натуральна моўныя, бо тое пайшло яшчэ ад даўніх часоў, што простым веданьнем "шыбалетаў", устойлівых выразаў і фанэтыкі, выяўлялі "сваіх" і "несваіх". Згадаем фрызкага героя XVІ ст. П’ера Герлафса Донія, які прымушаў сваіх палонных паўтараць фразу Bûter, brea en griene tsiis; wa't dat net sizze kin is gjin oprjochte Fries, каб вызначыць той быў яго земляком або наадварот якім ніжнесаксонцам, галяндцам ці флямандцам.

Удзельнічаць могуць усе жадаючыя. Усяго дзесяць заданьняў па пяць пытаньняў у кожным (ад найбольш лёгкіх да найбольш складаных). Рэзультаты будуць вызначацца па 100 бальнай шкале: 80-100 - ісьціны й адданы наваградзкі, 60-80 - добры наваградзкі, 40-60 - ціпа таксама наваградзкі), 20-40 - небезнадзейны наваградзкі, 0-20 - таксама харошы чалавек.)

Тэст вельмі лёгкі, асабліва сур’ёзна яго ўспрымаць ня трэба, бо варыянтнасьць некадыфікаваных гаворак натуральна велізарная й "слушных варыянтаў" на самой справе няма.



1. Канчаткі множнага ліку. Як слушна па-наваградзку будуць наступныя словы (мн. лік, наз. скл.)?
a. Каровы
b. Кветкі
c. Буракі
d. Хлапцы
e. Хаты

2. Лічэбнікі. Як слушна будуць наступныя выразы?
a. Дзьве рукі
b. Абедзьве нагі
c. Чатыры хлява
d. Тры прыгоды
e. Дзьве зімы

3. Канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў назоўным і вінавальным склонах. Як слушна будуць наступныя выразы?
a. Новая вёска
b. Прыгожая талерка
c. Важная справа
d. Блакітную хустку
e. Ладную дарогу

4. Канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах. Як слушна будуць наступныя выразы?
a. Чорнае паліто
b. Вялікае сяло
c. Старажытнае гарадзішча
d. Глыбокае возера
e. Дзіравае вядро

5. Канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў ў назоўным і вінавальным склонах, граматычны род назоўнікаў. Як слушна па-наваградзку будуць наступныя выразы, вызначце род назоўнікаў?
a. Старая коўдра
b. Урадлівае насеньне
c. Старое крэсла
d. Францускі шампунь
e. Глыбокае карэньне

6. Недысыміляцыйнае яканьне. Як слушна па-наваградзку будуць наступныя выразы?
a. Хлопец пытае
b. Едзем у госьці
c. Будзем рабіць
d. Зьбіраецца дождж
e. Націсьнем на яго

7. Канчаткі назоўнікаў ніякага й жаночага роду ў родным і давальным склоне. Як слушна па-наваградзку будуць наступныя выразы?
a. Шукаць у поле
b. Прыгатаваць у печы
c. Схадзіць да сястры
d. Спыніцца на шашы
e. Пазычыць суседцы

8. Аглушэньне зычных ў прыстаўках, суфіксах, на канцы кораня перад санорнымі, звонкімі зычнымі  й галоснымі. Як слушна па-наваградзку будуць наступныя выразы?
a. Рухацца адтуль
b. Схавацца пад дрэвам
c. Аддаць рэчы з жалем
d. Велічны Наваградак
e. Пераскокваць праз плот

9. Патлумачце значэньне словаў:
a. Паляніско (palaniskô)
b. Гылготке (gylhotkiė)
c. Картапляньне (kartaplańnie)
d. Купра (kupra)
e. Каўганіць (kaŭhanić)

10. Перакладзіце на літаратурную беларускую мову.
a. С паўвярсты ні прайшоў, а ўжо засопся, ня быў бы то салявы мех.
b. Калі пасьля вайны як трэбы было радлаваць, то цягалі радло самы.
c. Тады ўжо маладоі шафяркі прышпільвалі бантэ на кляпу летніка.
d. Як ідзе маладоі дружына, віталіся хустачкамі паўс стол.
e. Бярэ маці вікону, маладая йдзе наўкруга стала за мацераю.
Катэгорыі: Блогі

Случчына як гістарычны рэгіён

пн, 20.02.12
Вельмі добры матэрыял пра нашых малодшых братоў яшчэ адзін з найбольш пэрспэктыўных рэгіёнаў Беларусі ў пытаньні рэгіяналізацыі. Паважаныя панове вікіпедыйцы, можаце скарыстаць і аформіць у адпаведны даведачны артыкул.

Са свайго боку я рыхтую адпаведны матэрыял па Навагратчыне, толькі хачу яго яшчэ забясьпечыць цікавым цыклям Навагратка-цэнтрычных мапаў.)
Катэгорыі: Блогі

думкі пра аўтаномію Палесся-2

нд, 19.02.12
Катэгорыі: Блогі

станцыя «беларусь»

нд, 19.02.12
Цудоўны верш:

Originally posted by kabierac at станцыя «беларусь»Лібава-роменская чыгунка мінае тут лінію Сталіна,
якая спрадвеку наш родны край на паловы няроўна дзеліць
пад белым крылом старога бусла, якога вельмі аддалена
нагадвае больш рэальны і актуальны жалезны фенікс.

Станцыя «Беларусь», калі на яе глядзець з электрычкі -
найпрыгажэйшая з бачаных мною сотняў чыгуначных станцый:
так лічыць бадай што кожны з тых, хто ніколі на ёй ня выйшаў
і ня вырашыў на свой страх тут хаця б на пару гадзін застацца.

І можна нават ня ведаць лягенды пра Рагвалода з Рагнедай
і словаў «бацька, ты тут не адзін», і іх гістарычнае ролі -
наўрад ці б хтосьці ў дарэчны момант патрапіў прамовіць лепей:
той хлопчык пасьля яшчэ шмат чытаў, але болей нічога ня здолеў.

Таму сітуацыя і не зьмянілася. Ад часоў Сьвідрыгайлы
тут непапулярная талерантнасьць і часам што-небудзь паляць -
праўда, цяпер ужо не іерархаў царквы, але заракацца рана:
раптам заўтра ў кагосьці прачнецца яшчэ генетычная памяць.

Аб гэтым сьведчыць і рыцарскі фэст, які зьбірае ў Заслаўі
рэканструктараў сярэднявечнае зброі з былога саўка і Польшчы,
дзе гледачы-каталікі крычаць «мачы праваслаўных!»
а тыя ў адказ далікатна маўчаць, бо насамрэч іх тупа большасьць.

Вось жа, нас не цікавіць ні чорная, ні белая археалогія -
у нас усё роўна нічога няма, акрамя безыменных магілаў:
мы не раскопваем курганоў і не рабуем могільнікаў -
нам з галавою хапае шкілетаў між пылу фамільных архіваў.

Улетку, калі трава на замкавым вале пахне смалою,
калі ў мястэчку гуляюць вясельлі ад ранку да позьняга вечара,
і ўсе кавярні Заслаўя ў суботу закрытыя на спецабслугоўваньне -
мы зьбіраемся і сядаем у электрычку на Маладэчна.

Выходзім на станцыі «Беларусь» і рушым старымі маршрутамі,
якія шторазу прыхоўваюць штосьці раней безуважна ўпушчанае -
такія адрозныя і аднолькава па-добраму ебанутыя,
стомленыя вандроўнікі, аматары беларушчыны.
Катэгорыі: Блогі

імбрык або сьмерць

сб, 18.02.12
Падглядзеў у пані dasha_lis вось гэты ролік. Ролік звычайны, мімішны, крытыкаваць і гізаваць (хехе) асабліва не буду. Але вось выбар паловы словаў мяне бязьмежна пацешыў - гэта мусіць нейкі кароткі слоўнік занямуньскай гаворкі?

Не, я ўсё канешне разумею, але галоўнае, каб потым аніхто нікому не кампасьціраваў мазгі (ці правільна будзе "глузды"?)), што дзёньнік  "правільна па-беларуску" будзе "дыяруш", а чай (у нас варыянт - čajė) - гэта "гарбата". Ад "імбрыка" (так дарэчы кажа адзін з маіх лепшых сяброў - прывітаньне табе, малы)) у мяне пачынае ўскіпаць мозг. Аткуль ты ўзяўсё й пайшоў, імбрычке?)
Катэгорыі: Блогі

сяляне БССР за Ю. Пілсудскага

сб, 18.02.12
З апошняга "жаночага" Arche:

У БССР, паводле няпоўных звестак, толькі за тры з паловай першыя месяцы 1930 г. адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў...

...Спроба бальшавікоў сыграць на традыцыйным антаганізме паміж бядняцкай і заможнай часткамі вёскі правалілася. Больш за тое, беднякі-калгаснікі выступілі ў абарону "сваіх" кулакоў. Так, жанчыны ў вёсцы Дзедаўка не спыніліся на разборы сваёй маёмасці, якая мела месца 3 сакавіка, але з мэтай вызвалення арыштаваных кулакоў накіравалася ў вёску Людзяневічы. У той жа дзень у вёсках Юркевічы і Гулевічы каля ста жанчын і нязначная колькасць мужчын (сярод іх былі п'яныя, узброеныя нажамі, палкамі) выгналі з кулацкіх дамоў заселеныя туды сем'і беднякоў, пасялілі ў іх ранейшых гаспадароў, забралі з абагульненых хлявоў кулацкую жывёлу і расставілі яе па кулацкіх хлявах. У вёсцы Лагвошчы Жыткавіцкага раёна ў абарону высыланага кулака выступіла практычна ўся вёска, людзі "дэманстратыўна ўсялялі кулака ў сваю хату з іконай і белымі шдандарам. З гэтым штандарам дэманстравалі па ўсёй вёсцы і выкрыквалі "Даёш Пілсудскага". Натоўп сарваў чырвоны штандар, які быў на доме гэтага кулака, дзе знаходзілася праўленне калгаса, і пачапілі белы штандар".

У выніку гэтага тагачасны сакратар ЦК КП(б)Б Іван Васілевіч на красавіцкім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б)Б мусіў канстатаваць, што "мы ў Беларусі мелі сутычкі ў звязку з высяленнем кулацтва ў тых мясцох, дзе збіралася сялянства, выступала і казала, што не дадзім кулака".

Раманава І. "Жанчыны вааружілісь коллямі і ідуць на нас у наступленне...": "Бабскія бунты" ў БССР у пачатку 1930-х гг. // Arche, №  12(111), 2011, с. 88, 90.

Проста фантастычная гісторыя: праваслаўная ікона, белы штандар Вандэі й воклічы Даёш Пілсудскага! І гэта ўсе ў "шчасьлівым" сталінскім БССРы. Я лічу, гэты выпадак трэба ўнесьці ў падручнікі гісторыі, асабліва як на малой радзіме герояў падзей. Хоць неяк парадаваць саветоідаў і іншых хворых фанатаў БССРыі .
Катэгорыі: Блогі

250-я угодкі вызваленьня расейскага дваранства

сб, 18.02.12
Нешта апошнім часам шмат юбілеяў вакол Сямігадовае вайны. Cёньня паміж іншым 250-гадоў ад таго моманту, як расейскае дваранства нарэшце перастала быць "царевыми холопами" й стала сапраўднай вольнай арыстакратыяй, элітай імпэрыі. Адбылося гэта дзякуючы Пятру ІІІ (ён жа Карл Петэр Ульрых), заснавальніку Гальштычнскага Дому на расейскім пасадзе.

Увогуле чалавек фантастычна таленавіты й энэргічны, не гледзячы на ўсе свае не меней безьлічныя дрэнныя звычкі й хібы. За свае "паўгода імпэратара" ён зрабіў нашмат больш істотных рэформаў, вельмі важкіх для тагачаснай Расеі, чым яго "Вялікая" жонка за ўвесь час свайго доўгага кіраваньня. Але "дзякуючы" пазьнейшае прапагандзе ў кацярынаўскія часы яго імя зь вядомых прычынаў абрасло рознымі бруднымі містыфікацыямі, якія жывыя дасюль. Нават той факт, што ён вывеў Расею з абсалютна абсурднай вайны за інтарэсы Аўстрыйскага Дому, у якую тую ўцягнуў вось гэты не менш цудоўны чалавек, ператварыўся ці не ў "дзяржаўную здраду" й "выбрыкі самадура на троне".
Катэгорыі: Блогі

чаму аўтаномія?

пт, 17.02.12
Czy docelowo Ruch Autonomii Śląska opowiada się za przywróceniem Górnemu Śląskowi autonomii w takim zakresie jaka istniała w okresie II RP?
Autonomia musi zostać dostosowana do wymogów współczesności. Przywrócenia wymagają dwa podstawowe filary autonomicznego ustroju przedwojennego województwa śląskiego – regionalny parlament oraz Skarb Śląski. Zakres uprawnień regionalnej władzy ustawodawczej musi być już jednak inny. Inaczej powinna też wyglądać władza wykonawcza. Mianowanego przez centralę wojewodę z międzywojnia należy zastąpić premierem regionalnego rządu, wybieranym przez regionalny parlament.

Jakie argumenty, poza natury historycznej, przemawiają za przywróceniem Śląskowi autonomii?
Autonomia to dobry model podziału władzy. Region sam stanowi reguły, którymi ma się kierować zarządzając swoimi sprawami. Władza regionalna jest bliżej, przez co lepiej zna problemy, z jakimi się zmaga, i łatwiej poddaje się kontroli społecznej. Wreszcie w warunkach autonomii oczekiwać można bardziej racjonalnych decyzji finansowych. Dziś ci, którzy podejmują je w centrali, koszty często przerzucają na samorządy. Każdy z nas wie, jak łatwo wydawać cudze pieniądze. Regionalizacja pozwala w większym stopniu zaangażować społeczeństwo w sprawowanie władzy, uczy odpowiedzialności za region, ale pośrednio także za państwo. To są pewne uniwersalne prawidłowości, które skłaniają ku postrzeganiu autonomii jako szansy na samorealizację wspólnot, które konstytuują społeczeństwo.
Далей.
Катэгорыі: Блогі

думкі пра аўтаномію

чц, 16.02.12
Вось так беларускія нацыяналісты з наваградзкімі каранямі па бабці інсьпіруюць хобіцкае палескае пытаньне.))
Катэгорыі: Блогі

Белая Русь на Навагратчыне

чц, 16.02.12
Кім ужо толькі наваградзкія не былі ў розных лябараторных канструктах: і негра-русамі, і ярмолаліцьвінамі, і люцічамі, і полякамі, і западнорусcкими, і беларусамі. Зараз вось яшчэ будзем беларусцамі й карэламі ў ХІІІ ст. для поўнага шчасьця. Дзякуй усім добрым разумным людзям. Наступным разам можна яшчэ паспрабаваць з вэстготамі й піктамі. 
Катэгорыі: Блогі