За апошняе тысячагоддзе на беларускіх землях зьмянілася шмат розных дзяржаўных утварэньняў: нарманскія княствы, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская Імпэрыя... Гэта былі вельмі розныя дзяржавы, але адна рыса была ўласьцівая ім усім і да ХХ ст. заставалася нязьменнай: манархічны лад на базе традыцыйных каштоўнасьцяў.
Такім чынам, беларускі народ быў выгадаваны манархіяй у традыцыйным духу. Але ў ХХ ст. на нашых землях запанавалі сучасныя хваробы чалавецтва: бязбожжа, камунізм, нацыяналізм і г.д. І нават дагэтуль "прагрэсыўныя" дзеячы імкнуцца перакруціць гісторыю, зьнішчыць рэшткі шляхетнае традыцыі, ператварыць манархічную памяць народа на дзіцячыя казкі...
Сайт "Манархія" створаны дзеля асьветы і абуджэньня гістарычнае памяці беларусаў, дзеля распаўсюду ідэі адраджэньня манархіі. Не падлягае сумневу, што нават простае пашырэньне манархічных ідэяў дапаможа беларусу пачувацца годна і шляхетна ў сям'і эўрапейскіх народаў.


Нішто гэтак не адпавядае праву і натуральнаму парадку [...] як imperium,
без якога не могуць трымацца ні дом, ні грамадзянская супольнасць, ні народ,
ні чалавецтва ў цэлым, ні ўся прырода, ні сам сусвет. Бо і сусвет
падпарадкоўваецца боскаму, яму пакорныя і мора, і зямля, і жыццё людзей
падпарадкоўваецца загадам вышэйшага закону.
Цыцэрон
Звычайна Беларусь апісваюць як ахвяру імперый. Найбольш гэтаму паспрыялі адмоўныя канатацыі досведу знаходжання ў Расійскай імперыі і СССР. Не закранаючы тут пытання пра досыць прыкметную ды актыўную ролю выхадцаў з беларускіх земляў у гэтых дзяржаўных утварэннях, між іншым, варта згадаць, што «нацыяналізаваныя» беларусамі гаспадарствы — Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае таксама можна разглядаць праз імперскую прызму[1]. Але перадусім гэта вымагае іншага гледзішча на сутнасць імперыі, калі заўгодна, паглыблення ў яе таямніцу (arcana imperii), што дагэтуль не дае спакою шмат каму з даследчыкаў, прыхільнікаў і праціўнікаў «імперскасці», а таксама таго, якое дачыненне яна мае да нашага найвялікшага гаспадарства мінуўшчыны (casus Lithuaniae) і, урэшце, да перспектываў будучыні.


Незалежны Інстытут Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледваньняў (НІСЭПД) 15-25 чэрвеня 2006 г. правёў нацыянальнае апытаньне. Было апытана 1505 чал., памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0.03. Сярод іншага было прапанавана наступнае пытаньне:
| Варыянт адказу | Добра | Дрэнна |
Цяжка адказаць/ |
| Парлямэнцкая рэспубліка |
59.5
|
19.6 | 20.9 |
| Камуністычнае кіраваньне |
24.4
|
58.4 | 17.2 |
| Манархія | 16.9 | 62.4 | 20.7 |
| Кіраваньне вайскоўцаў | 10.5 | 73.7 | 15.8 |
Крыніца: НІСЭПД
Ужо на працягу некалькіх пакаленьняў дзяржавы, якія панавалі і пануюць на нашых землях, вядуць шалёную антыманархічную агітацыю. Але насуперак усім намаганьням "прагрэсістаў" і не зважаючы на адсутнасьць контрпрапаганды, манархічная плынь не сышла ў маргінэс
Яшчэ зусім нядаўна я сам пры слове "манархія" пагардліва крывіў вусны. Манархія здавалася мне ўсяго толькі перажыткам мінулага. Слава Богу, зжытым і адкінутым (хоць у гэтым пашанцавала…). А людзі, якія ў сучаснай Расеі сур'ёзна ставяцца да манархіі, здаваліся мне альбо ненармальнымі, альбо… блазнамі. Нешта накшталт пасталеўшых, але так і не паразумнеўшых дзетак.
Але аднойчы мне на вочы трапіўся даведнік з рэйтынгам ААН па якасьці й працягласьці жыцьця. Даведнік быў стары, пацёрты, але я выявіў, што сем краін зь першае дзясяткі кімсьці падрэсьленыя. Мяне зацікавіла пытаньне - а па якім крытэры? Празь некалькі дзён разважаньняў і супастаўленьняў я прыйшоў да высновы, што з аднаго боку, аб'ядноўваць гэтыя пазначаныя краіны, а зь іншага, адрозьніваць іх ад астатніх трох зь першае дзясяткі, можа толькі адзін парамэтар - усе яны былі манархіямі… Сем зь дзесяці! Вось гэта адсталасьць і гульня! Адразу я неяк і не паверыў. Я спрабаваў растлумачыць гэта выпадковасьцяй. Пазьней падумаў, што ўсе гэтыя краіны ў першую чаргу зьяўляюцца дэмакратыямі. І манархія тамака - усяго толькі традыцыя, якая ня мае ніякага практычнага значэньня. Няўжо можна лічыць Канаду манархічнай дзяржавай? Бо дзе яна, і дзе брытанская каралева?! Але пытаньне мяне “зачапіла”.