Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

555 год падзеньню Канстантынопаля

28 траўня 1453 года туркі скончылі падрыхтоўку да апошняга штурму Канстантынопаля, які трываў цяжкую шматмесячную аблогу. Прадчуваючы вырашальны час, гараджане ў гэты дзень правялі агульную ўрачыстую працэсію і маліліся аб збаўленьні. Імпэратар Канстантын XI таксама ўдзельнічаў у шэсьці, а потым запрасіў да сябе ўсіх знатных людзей і ваяводаў. У сваёй прамове ён нагадаў ім слаўнае мінулае і велічныя традыцыі краіны. Прасіў не забываць, што яны - нашчадкі герояў старажытнае Элады і Рыма, заклікаў быць годнымі сваіх продкаў і гатовымі на сьмерць дзеля веры, Бацькаўшчыны, сям'і і імпэратара. Канстантын дадаў, што і сам рыхтуецца да сьмерці за свой горад і за свой народ. Ён падзякаваў італьянцам за іхную падтрымку і папрасіў прабачэньня ва ўсіх прысутных за будзь-якія крыўды. Усе узрушана ўзьняліся, пакляліся біцца да самай сьмерці і пачалі абдымацца на разьвітаньне...

Прыступ пачаўся а другой гадзіне ночы 29 траўня і цягнуўся больш за суткі. Аб'яднаныя хрысьціянскія войскі бізантыйцаў, італьянцаў і іншых эўрапейцаў былі ўрэшце разьбітыя, імпэратар Канстантын загінуў, прычым ягонае цела нават не знайшлі.

Такім чынам, заўтра, 29 траўня спаўняецца сымбалічны юбілей - 555 гадоў таму абрынулася Ўсходняя Рымская Імпэрыя. Так, гэта адносна невялікі тэрмін, асабліва калі ўзгадаць працягласьць Рымскае эпохі. Нават Полацкае княства пасьпела зьявіцца, набраць моц і зьнікнуць у Вялікім Княстве Літоўскім - а Другі Рым ўсё трываў.

Можна хіба падзівіцца, што імпэрыя памерам з Менскую вобласьць здолела існаваць так доўга. У апошнія дзесяцігоддзі імпэратары спрабавалі вярнуць сваю краіну да каранёў Элады - нават афіцыйны тытул з "імпэратара рамеяў" зьмянілі на "імпэратара элінаў". Былі таксама спробы інтэграцыі імпэрыі ў Эўропу - напачатку XV ст. імпэратар Мануіл II выпраўляўся ў трохгадовае эўрапейскае турнэ, а ягоны сын Іаан VIII спрыяў скліканьню Фэрара-Флярэнтыйскага сабору, які склаў вунію з Рымам. Аднак усе гэтыя захады былі запозьнімі і неэфэктыўнымі. Эўропа сама ў той час была скрываўленая бесперапыннымі войнамі і рэлігійнымі смутамі, таму крыжовыя паходы супраць турак заўжды цярпелі паразу, ды й тая невялікая дапамога, што мог прапанаваць Захад, успрымалася шматлікімі прыдворнымі партыямі Цараграда насьцяражона і нават варожа. Усе добра памяталі разрабаваньне Канстантынопаля крыжакамі ў 1204 годзе, таму ня трэба зьдзіўляцца вядомаму выслоўю апошняга прэм'ера Бізантыі Лукі Натараса, чалавека ўзважанага і дыпляматычнага: "лепш цюрбан султана, чым шапка кардынала". Тым ня менш адчайная барацьба апошніх бізантыйцаў супраць усходняга агрэсара ня можа не выклікаць у нас шчырую павагу. Імпэратар Канстантын даў нам прыклад гераічнага змаганьня за Бацькаўшчыну, калі сам біўся поплеч са сваймі жаўнерамі, і абраў сьмерць разам са сваёй імпэрыяй замест ганебнага палону.

У гэты дзень будзе дарэчным агляд чыньнікаў зьнікненьня Бізантыі і пошук паралеляў у сучаснасьці. Трэба нагадаць, што ў Маскве, якая лічыць сябе трэцім Рымам, розныя дасьледчыкі таксама прыгадалі гэты сумны юбілей. Нават выйшаў фільм "Гібель імпэрыі. Бізантыйскі ўрок". Цікаўныя могуць паглядзець яго ў сеціве, альбо пачытаць закадравы тэкст. Асноўная мэта фільма робіцца цалкам зразумелай, калі ўзгадаць час выхаду фільма - ня ў траўні, што было б дарэчным, а падчас перадвыбарчай валтузьні з пераемнікам. Галоўная думка стужкі - Бізантыю абрынулі "козьні Захаду" (крыжакі, Рым, Венэцыя і г.д.), "паганска-нацыяналістычныя" партыі, якім не падабалася новая "хрысьціянская супольнасьць рамеяў", сэпаратызм рэгіёнаў і інш. Здаецца, што гэтыя прычыны названыя з-за сваёй падобнасьці да тых выклікаў, што паўстаюць перад расейскай ўладай, і якімі яна ў сваю чаргу пужае ўласны народ.

Але акрамя названых чыньнікаў бачацца іншыя, больш сур'ёзныя праблемы, якія і сталі выракам для Бізантыйскае Імпэрыі. Напрыклад, працяглая адсутнасьць дынастычнага інстутуту ўлады: крывавыя разборкі паміж пераемнікамі і сінклітам не дадавалі нутраной стабільнасьці краіне. А калі няма трываласьці ў сталіцы - цалкам лягічна, што ў правінцыях узьнікаюць сэпаратыскія тэндэнцыі.

Галоўнай жа праблемай бачыцца спроба стварэньня штучнай фармацыі "рамеяў", вельмі падобнай па сэнсу да сучаснага грамадзянства. Гэта была дзёрзкая спроба стварэньня Царства Божага на зямлі, дзе няма "ні эліна, ні юдэя". Аднак калі вера - самае інтымнае пачуцьцё асобы - робіцца халодным дзяржаўным інструмэнтам у рукох чынавенства, пачынаецца будаўніцтва Бабілёнскае вежы замест Царства Небёснага. Усе гэткія спробы сканчаюцца катастрофай, як і ў гісторыі з вежай. Сапраўды, у галіне маралі "няма ні эліна, ні юдэя", але пакуль будзе існаваць зямля, на ёй будуць дзейнічаць зямныя законы, у тым ліку і закон крыві. З гісторыі добра вядома, што расава-нацыянальная мяшанка, асабліва з сірыйскімі і армянскімі народамі, ведзе да хуткага і няўхільнага разбурэньня дзяржавы. Аднак бізантыйцаў не навучыў прыклад Персіі, Македоніі, Рыма, і яны паўтарылі іхны самагубны шлях, хоць і пачалі гэта разумець перад падзеньнем імпэрыі.

Зараз ужо можна праводзіць пэўныя паралелі паміж лёсам Бізантыйскае і Расейскае імпэрыяў. Мы бачым тую ж канфрантацыю і з Захадам, і з Усходам. Вельмі падобным здаецца і ўпартае ігнараваньне расавых чыньнікаў, і падмена словаў "русский" на "россиянин", і сёньняшні інстытут пераемнікаў, і няўдалыя спробы дыялёгу з Эўропай... Не падлягае сумневу, што расейскія "эўразійцы" цягнуць састарэлы трэці Рым па згубным шляху другога. Таму ня трэба ўважаць Расею за нейкі "бастыён традыцыі" - насамрэч гэта бастыён рамейскіх мрояў, адарваных ад рэальнасьці. Сытуацыя ў Эўропе таксама не дадае аптымізму - тое ж самае бабілёнскае будаўніцтва, толькі не "россиянина", а "агульначалавека". Усім разумным людзям час разьвітацца з гэтымі ідэалягічнымі фантазіямі і зьвярнуцца да сваіх каранёў, да традыцыяў тутэйшай зямлі, да гераічнага духу продкаў. Мужнае змаганьне з сучаснамі тэндэнцыямі хутчэй за ўсё ня верне чалавецтву маладосьць, але прынамсі дазволіць захаваць уласную годнасьць. Менавіта такія высновы трэба рабіць з падзеньня Канстантынопаля.

© Aliaks, 2008