Тэрорыстычны акт з 11 верасьня 2001 р. на World Trade Center многімі азначаўся за пачатак новай фазы конфлікту двох цывілізацый. Нягледзячы на правідловасьць падобнага сьцьверджаньня, паўстае дылемат: аб якія менавіта цывілізацыі ідзецца? Гісторыкі ў большасьці сыходзяцца ў тым, што ў падвалінах кожнае цывілізацыі знаходзіцца рэлігія. 3 аднаго боку тады маем ісламскую цывілізацыю, на другім жа..., чы запраўды гэта ёсьць цывілізацыяй хрысьціянскай? Калі б ісламскія тэрорысты ўважалі за свайго галоўнага непрыяцеля хрысьціянства, праўда-падобна, што кіруемыя імі самалёты ўдарылі б у Базыліку Сьв. Пятра. Вежавец1 WTC у Новым Ёрку зьяўляецца скарэй сымболем дэмалібэральнае культуры ніж хрысьціянскае.

Іслам, які ня знае падзелу паміж сфэрамі sacrum2 a profanum3, паміж тым, што рэлігійнае, а што політычнае, перастаў уважаць хрысьціянства за свайго галоўнага супраціўніка, паколькі Касьцёл у XX в. галоўным чынам пасьля II Ватыканскага Сабору стаў нашмат менш клапаціцца аб сваёй прысутнасьці ў політыцы. Насупеhак гэтаму дэмолібэральная сыстэма вырасла ўнайгалаўнейшага непрыяцеля, якая аднак усё часьцей перастае абмяжоўвацца толькі політычнай сфэрай, а зачынае уваходзіць у "вотчыну" рэлігіі чы этыкі, праяўляючы такім чынам свае тэолёгічныя амбіцыі. Як прыклад можа паслужыць стала ўзрастаючы пералік заходніх дзяржаваў, якія легалізуюць аборты, эўтаназыю альбо гомасэксуальныя зьвязкі.

Ян Павал II часта ў гэтым контэксьце гаворыць аб барацьбе паміж цывілізацыяй сьмерці і цывілізацыяй міласьці4. У часе сваёй пілігрымкі ў Польшчу Папеж паведаў: "народ, каторы забівае сваіх уласных дзяцей, ёсьць народам без будучыні, а дзяржава, каторая ўзурпуе права на забіваньне дзяцей у лонах матак, стаецца дзяржавай барбарскай."Калі ж мы паважна ўспрымем словы Яна Паўла II, тады заўважым, што будучыня ясьнее перад ісламскімі дзяржавамі, а барбарскімі краінамі зьяўляюцца заходнія дэмакратыі. Невыпадкова таксама тое, што на розных міжнародных канфэрэнцыях, арганізаваных пад патранатам ААН для абароны ненароджанага жыцьця супраць астатняга сьвету супольна паўстаюць паўстаюць ісламскія дзяржавы і Ватыкан. Канфлікт паміж цывілізацыяй сьмерці і цывілізацыяй міласьці не зьяўляецца тады тоесным із сутыкненьнем ісламскае цывілізацыі з хрысьціянскаю.

Вялікім пытаньнем сёньня ёсьць, чы мы ўвогуле можам мовіці аб хрысьціянскай цывілізацыі. Відавочна, што заходнія цывілізацыі маюць свае фундамэнты ў Дэкалёгу5 і Нагорным казаньні, але здаецца, што яны ўжо доўга як згубілі памяць аб сваіх каранях, а хутка аддаляюцца ад свайго першаснага ўзора. Сёньня мы маем дачыненьне скарэй з постхрысьціянскай цывілізацыяй, у якой усе фундамэнтальныя хрысьціянскія каштоўнасьці падлеглі сэкулярызацыі і атрымалі свае сьвецкія імітацыі, напрыклад міласьць была заступлена талеранцыяй.

Аб жыцьцяздольнасьці данай цывілізацыі вырашыць тое, чы знойдуцца людзі, якія гатовы аддаць за яе сваё жыцьцё. Антычны Рым упаў не таму, што яго перамагла нейкая політычная ці вайсковая сіла, але таму што зьнікла мотывацыя абыватэляў да яго абароны. Сёньня можам знайсьці ў ісламскіх краінах мільёны людзей, якія дэкляруюць ахвоту аддаць за Аллаха жыцьцё. Чы знойдуцца людзі ў краінах Захаду, ахвотныя даць сваё жыцьцё?

Орыяна Фаляччы6 напісала, што каштоўнасьцю, за якую вядзецца бой паміж заходнім і ісламскім сьветам, ёсьць тое, каб яна магла спалучыцца зь кім хоча і калі хоча. Ці ўсё ж знойдуцца людзі, гатовыя за гэта памерці? Хто аддасьць сваё жыцьцё за вольны рынак і лібэралізм?

Эстэра Лобковіч, часопіс "Fronda"(Польшча)

1 вежавец = хмарачос
2 sacrum = тое што належыць да рэлігіі
3 profanum = тое, што належыць да сьвецкага
4 міласьці = любові
5 Дэкалёг = дзесяць прыказаньняў
6 Орыяна Фаляччы - італьянская журналістка, якая падтрымлівае вайну дэмолібэральных цывілізацый супраць ісламскага сьвету.


Таксама ў нумары:

 

  • Гісторыя: Да пытаньня аб фармаваньні гаспадарстватворчага народа ВКЛ.
  • Ідэолёгія: Хваробы росту. Аб ідэовых элемэнтах раскладу ў айчынных рухах за незалежнасьць
  • Фэўдальная рэконквіста. Традыцыйныя католіцкія гаспадарствы
  • Сарк. Апошняя выспа фэўдалізму
  • Ісламскі погляд - Ічкерыя ў вайне цывілізацый: Базпэка ўзамен на Непадлегласьць
  • Гісторыя: Бог, Гонар, Айчына... Аналіз уплыву каталіцкае веры на інсургэнтаў 1863 году а таксама міжнароднай каталіцкай салідарнасьці (заканчэньне).
  • Каляндар: A.D. 1429. З'езд монархаў эўропэйскіх

Зьцягнуць увесь нумар 17-18 за 2003 г. у pdf-фармаце*: кірыліцай (1327 Kb), лацінкай (1296 Kb).

* - Кнігі ў фармаце pdf лепш чытаць з дапамогай праграмы Foxit Reader