Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

Ці магчыма літвінаў і беларусцаў вучыць па адных і тых жа падручніках гісторыі? (Litwa № 22/2007)

Толькі некалькі знакавых гістарычных падзей, у якіх гістарычная міфалогія двух народаў, (што спрадвеку жывуць побач, шчыльна пераплеценыя паміж сабой, як армяне і азербайджанцы, або яўрэі і арабы) разыходзіцца настолькі істотна, што пра выпрацоўку агульнай візіі казаць немагчыма, і таму даводзіцца або наўпрост хлусіць, або замоўчваць факты.

Крэўская унія 1385. Калі для беларусцаў дзень 14.08.1385 сімвалізуе ўзмацненне прыгнёту (да літоўскага, маўляў, дадаліся польскі і ватыканскі), дык для літвінаў, наадварот, гэты дзень і гэтая падзея сімвалізуюць набыццё святла Праўдзівай Веры і сапраўдны Акт Стварэння літвінскай нацыі. У гэты дзень , больш за шэсць стагоддзяў таму, пачаўся доўгі шматвекавы шлях стварэння з літоўцаў і русінаў нашай нацыі, праз адмаўленне ад цемры паганскіх забабонаў і цяжкую вартавую службу на рубяжы абароны хрысціянскай цывілізацый ад туранскіх ордаў. Менавіта гэты дзень мусіць быць галоўным нацыянальным святам літвінаў, значэнне якога для нас нашмат большае, чым для суседніх народаў – сучасных беларусцаў і літоўцаў. Колькі б літвінаў не заставалася на зямлі, яны мусяць імкнуцца ў гэты дзень з’ехацца ў Крэва, каб ушанаваць ізноў гэты вялікі дзень.

Сярэдняя Літва 1920-1922. У ацэнцы гэтай дзяржавы мы разыходзімся з усімі суседзямі. Для сучасных беларусцаў і літоўцаў, якія байкатавалі Сярэднюю Літву, яна была інструментам польскай агрэсіі. Для палякаў з Кароны, пасля няўдачы фэдэрацыйнага праекту – крокам для поўнай інкарпарацыі ў Польшчу. Для нас гэта правобраз самастойнага існавання.

Пачатак вайны. Для беларусцаў апошняя вайна, з якой яны адлічваюць сваю незалежнасць і якой ганарацца больш за ўсё ў гісторыі, пачалася 22.06.1941. Для нас, як і для нашых братоў палякаў – 01.09.1939, з наступным ударам нам у спіну 17.09.1939, які беларусцы святкуюць як дзень уз’яднання іх нацыі. Дый увесь перыяд паміж 1921 і 1939 у т.зв. Заходняй Беларусі, які беларусцам бачыцца суцэльным кашмарам, для нас такім не выглядае.

Гэта толькі некалькі з безлічы гістарычных фактаў і датаў, у ацэнцы якіх мы разыходзімся настолькі істотна, што пра існаванне адной нацыі казаць не даводзіцца. 1648, 1863, 1944, 1994. Тое самае і са знакавымі гістарычнымі асобамі і міфічнымі героямі, многіх з якіх мы з беларусцамі ацэньваем дыяметральна процілегла. Хіба Афанасій Філіповіч і Андрэй Баболя – пакутнікі адной нацыі? Такое ўяўленне можа існаваць толькі ў постмадэрнісцкай галаве, прамытай крэтыністычнымі СМІ. А наколькі мы разыходзімся ў ацэнцы Каролічкі-Стахічкі, Месіі шчырых люццоў, які ці то мусіць прыйсці, ці то ўжо прыйшоў да беларусцаў, каб выбавіць іх ад нас?

Немагчыма прымусіць нас жыць разам. Гэта гвалт супраць абодвух.

Mann Kurt


Таксама ў нумары:

 

  • Імша ўсіх часоў - вольная!
  • Водгук Пана Ўладзіслава Б. на артыкул "Юрыдычныя падставы ВКЛ" з № ХХІ
  • Камэнтар рэдактара да водгуку Пана Ўладзіслава Б.
  • Падарожныя зацемкі. Пан Скіргайла Палянэцкі-Мацкевіч.

Зьцягнуць увесь нумар 22 за 2007 г. у pdf-фармаце*: кірыліцай (222 Kb).


* - Кнігі ў фармаце pdf лепш чытаць з дапамогай праграмы Foxit Reader