Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

Тэстамэнт (Litwa № 23/2007)

Дунін-Марцінкевіч ніколі сябе беларусам не называў. Любы чалавек з ягоных знаёмых, уключаючы яго самога, менскага паліцмайстра або агента ІІІ аддз., назваў бы яго літвінам, а калі б запыталіся “якой нацыі”, адказалі б – “польскай”. Гэта ВЕЛЬМІ ДАЛЁКА ад Дзімы Калдуна, і ад Сярогі Гомельскага, ад Чаргінца, Мясніковіча, Кс. Сітнік, І.Афанасьевай, Хацона этц. Запісваючы яго пасмяротна ў беларусы, зважаючы яшчэ і на расклееныя па ўсёй згаданай тэрыторыі плакаты “ЗА”, нацыяналісты проста бессаромна фальсіфікуюць ягоную волю. Тое самае – з Каліноўскім і тясячамі іншых імёнаў. Нават пра Багушэвіча мы не маем сведчанняў, што ён лічыў сябе беларусам. Прамова ад імя Мацея Бурачка – гэта прамова ад імя літаратурнага персанажа. Я таксама часам пішу ад імені Простага Шчырага Люцца, на “трасяначцы зь дзімінуціўчычкамі”, але гэта не значыць, што такой ёсць мая ўнутраная самаідэнтыфікацыя. Назваць Каліноўскага або Дуніна-М.арцінкевіча беларусам – значыць: падрабіць тэстамэнт. Магчыма, ва ўсіх іншых цывілізацыях, апроч лацінскай, гэта не лічыцца злачынствам, але ў нас, лацінянаў, дакладнае выкананне тэстамэнта, волі нябожчыка – адзін з падмуркаў цывілізацыі. Рызыкну сказаць, што менавіта ў гэтым – крыніца нашай моцы.

Усе літвіны разумеюць - хто рацыянальна, а хто падсвядома, - што калі з імём літвінаў усё больш-менш зразумела, дык з назвай краіны – гістарычнага рэгіёну, якую літвіны засяляюць, вялікія праблемы. Несур'ёзна і несумленна перахрышчваць Літоўскую Рэспубліку ў „Жмудзь”. А як тады? перабрана ўжо шмат варыянтаў. Літванія, Вялікалітва (Станкевіч), ВКЛ-Беларусь (Ермаловіч-Пазняк), Сярэдняя (Усходняя) Літва (Жалігоўскі), Паўднёва – Усходняя Літва, Беларуская Літва – была ж калісьці Літоўская Беларусь, а сёння сітуацыя на Літве і Русі дыяметральна процілеглая – бо русіны сёння пануюць над літвінамі. Усё кламства і фалшэрства, непрыгожа, непераканаўча, нелагічна, негістарычна. Думаў над гэтым паўгады, у роспачы, пачаў сумнявацца, ці не адмоўны знак гэта ад Бога, што не будзе тут у нас ніякай Літвы, а толькі Шчырасьць, Грамада і Кароль Стах. Але сёння прыдумаў! Новая Літва! Новая Зямля!

Ёсць жа ў свеце Новая Каледонія, Новая Гвінея, Новая Зеландыя, і г.д., і ніхто іх не папракае ва ўзурпацыі назваў іх сімвалічных “метраполій”. Апроч таго, маецца пазітыўны момант навізны, абнаўлення, аднаўлення традыцыі.

Новая Літва: Новае Неба – і Новая Зямля.


Руплівы Літвін

 


Таксама ў нумары:

 

  • Імша на лацінскай мове ў Віцебску
  • Дыскусыя. Шчасьлівая Аўстрыя - нешчасьлівая Літва: Datcanin, Kryvec, камэнтар рэдактара
  • Камэнтар рэдактара да водгуку Пана Ўладзіслава Б.
  • Vox populi. Выбары ў Польшчы.

Зьцягнуць увесь нумар 23 за 2007 г. у pdf-фармаце*: кірыліцай (181 Kb).


* - Кнігі ў фармаце pdf лепш чытаць з дапамогай праграмы Foxit Reader