У Беларусі манархісты вельмі розныя - ад язычніцкіх традыцыяналістаў і расейскацэнтрычных праваслаўных да лібэральных канстытуцыйных дэмакратаў. Аднак цікавасьць да манархічнае тэмы праяўляе і вялікая колькасьць правай моладзі, у чый бок плябеі кідаюць як абразу - "фашысты". Чым можна патлумачыць гэтае супадзеньне зацікаўленасьцяў манархістаў і фашыстаў?
Насамрэч гэты фэномэн ня новы. Ён нават мае назву - "манарха-фашызм" і атрымаў шырокі распаўсюд у Расеі. Тэарэтычнае абгрунтаваньне манарха-фашызм знаходзіць у працах Льва Ціхамірава. Паводле манарха-фашыстаў прынцыпы легітымізму ў часы цяжкіх дзяржаўных выпрабаваньняў не працуюць, і новую дынастыю можа запачаткаваць выбітны правадыр у выніку рэвалюцыйнага перавароту. Прыхільнікі гэтай ідэі лічаць зьяўленьне манарха-правадыра найсправядлівым і найлепшым варыянтам - "хай яго гарачая кроў перадаецца ў спадчыну". Яшчэ адной перавагай лічыцца наяўнасьць паслухмянай палітычнай машыны - партыі, якая гарантуе выкананьне рашэньняў вярхоўнага ўладара на ўсіх узроўнях.
Зараз у Расеі манарха-фашысцкія рухі паступова набіраюць моц - як адказ на ўзмацненьне гэбоўскай сыстэмы "алігархічнага прынцыпату". Гэта тлумачыцца тым, што расейскія манархісты губляюць веру ў легітымнае вырашэньне дынастычных праблемаў Дома Раманавых, а таксама ў мірнае скліканьне Земскага Сабору. З іншага боку нацыянал-сацыялісты шукаюць хаўрусьнікаў і спрабуюць выкарыстоўваць традыцыйныя для расейскага грамадзтва каштоўнасьці. Пераварот на чале з таленавітым правадыром, які й стане памазаным манархам, бачыцца ім неблагім выйсьцем з той сытуацыі, у якой апынулася Расея.
Тутэйшыя манархісты могуць зьвярнуць увагу на пэўныя заганы, характэрныя вялікарасейскаму манарха-фашызму. Перадусім, гэта злоўжываньне буржуазнымі мантрамі пра "нацыю". Нагадаем, што гэтам словам ад часоў "вялікай францускай рэвалюцыі" звычайна называюць "грамадзянскую нацыю", то бок усіх пашпартызаваных грамадзянаў канкрэтнай краіны, незалежна ад іхнага этнічнага паходжаньня. Недарэчнасьць і штучнасьць падобнага падыходу кідаецца ў вочы кожнаму дасьведчанаму чытачу. Пасьлядоўны традыцыяналіст будзе казаць - "карэннае насельніцтва", "аўтахтоны", "іншародцы", "прыхадні". Бо людзей характарызуе ня запіс у пашпарце, не дзяржаўная падданасьць, а паходжаньне - "blut und boden"*. Толькі ў такім сэньсе дапушчальныя спасылкі на нацыю і нацыяналізм.
Манарха-фашызм, безумоўна мае дачыненьне й да нашых краёў. У тутэйшых рускіх землях князі часьцяком бралі пасад зброяй з дапамогай сваёй баярскай партыі. Вядома таксама, што найбольш выбітная дынастыя ВКЛ Гедэмінавічаў прыйшла да ўлады ў выніку крывавай барацьбы, а ў часы свайго кіраваньня спрабавала абапірацца на своеасаблівую "партыю" - літвінскую каталіцкую шляхту. Цікава, што наш аналяг Земскага Сабору - Вальны Сойм - колькі ні зьбіраўся пасьля згасаньня Ягайлавічаў, так і ня здолеў запачаткаваць дэмакратычным шляхам новую гераічную дынастыю. У выніку ўсё скончылася ганебнымі падзеламі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, як сьведчыць гісторыя, манарха-фашысцкая мадэль кіраваньня ў свае часы сапраўды прыносіла посьпех і славу нашаму краю. Зь іншага боку, слабасьць манархіі і перамога дэмакратыі заўжды прыводзілі да поўнага зьнішчэньня старой дзяржавы - гэтак было і з Полаччынай, і зь Вялікім Княствам Літоўскім.
Калі ж вярнуцца ў наш час, камусьці можа здацца, што мы зараз маем у патэнцыяле нейкі варыянт манарха-фашысцкай ўлады: ніхто ў сьвеце ня зьдзівіцца, калі Лукашэнка перадасьць сваім сынам вярхоўныя паўнамоцтвы і "ўладную вертыкаль". Ці можна гэткі мэханізм лічыць манарха-фашызмам?
На нашу думку - не.
Па-першае, ніякай гераічнай барацьбы за ўладу, у якой перамагае лепшы і мацнейшы, не было. Як вядома, уладу Лукашэнка атрымаў у выніку ўласных дэмакратычных махінацыяў. Таксама вядома, што ў сучаснай дэмакратыі наверх усплывае найгоршы тыпаж чалавечага роду - псыхічна хворыя, няўдальцы па жыцьці, паталягічныя хлусы, баязьліўцы і здраднікі. Прычым гэтыя свае дэгенератыўныя якасьці яны атрымліваюць ад бацькоў і перадаюць іх у спадчыну разам з генамі і выхаваньнем. Таму чакаць манархічна-правадырскай геніяльнасьці ад "дынастыі Лукашэнак", нажаль, не выпадае.
Па-другое, уся сыстэма беларускай улады фактычна вісіць у паветры - яна проста ня ў стане абаперціся на грунт тутэйшасьці. Па сутнасьці, гэта штучная калька з савецкага рэжыму. Адсюль і правінцыйнае ўкленчваньне перад усходняй суседкай, ігнараваньне гераічнай і культурніцкай спадчыны Крыўі ды Літвы, фанатычная нянавісьць да Эўропы, падкрэсьлены інтэрнацыяналізм і эгалітарызм. Гэткая ўлада ня мае нічога супольнага зь велічнымі дзяржавамі нашых продкаў, і ўяўляе сабой кавалак акупацыйнага савецкага рэжыму, эксгумаванага ў 1995 г. Гэта - чужая ўлада, якая раней ці пазьней будзе зьмеценая з нашай зямлі.
Галоўная ж задача манархістаў зараз - працаваць на будучыню разам з аднадумцамі, рыхтаваць народ, выпрацоўваць новую арыстакратыю. І тады Бог у свой час дасьць нам сапраўднага манарха, які сваймі гераічнымі справамі ўславіць Бацькаўшчыну перад усім сьветам.
У дадатак прапануем два артыкулы пра расейскі манарха-фашызм:
Революционный Монархо-фашизм Льва Тихомирова. Р. Лебедев
* - кроў і глеба (ням.)
© Aliaks, 2008