Незалежны Інстытут Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледваньняў (НІСЭПД) 15-25 чэрвеня 2006 г. правёў нацыянальнае апытаньне. Было апытана 1505 чал., памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0.03. Сярод іншага было прапанавана наступнае пытаньне:

На Ваш погляд, добрымі або дрэннымі
зьяўляюцца наступныя спосабы кіраваньня?

 Варыянт адказу  Добра  Дрэнна

Цяжка адказаць/
Няма адказу 

 Парлямэнцкая рэспубліка
59.5
 19.6  20.9
 Камуністычнае кіраваньне
24.4
 58.4  17.2
 Манархія  16.9  62.4  20.7
 Кіраваньне вайскоўцаў  10.5  73.7  15.8

Крыніца: НІСЭПД 

Камэнтар ад manarchija.org

Ужо на працягу некалькіх пакаленьняў дзяржавы, якія панавалі і пануюць на нашых землях, вядуць шалёную антыманархічную агітацыю. Але насуперак усім намаганьням "прагрэсістаў" і не зважаючы на адсутнасьць контрпрапаганды, манархічная плынь не сышла ў маргінэс : для 16,9% нашых суайчыньнікаў перавагі манархіі відавочныя нават у XXI ст. Яшчэ прыкладна 21% беларусаў ня ведаюць, што лепш - манархія ці парлямэнцкая рэспубліка: яны чакаць на дадатковую інфармацыю пра выгоды манархіі. У сваю чаргу, распаўсюд інфарамацыі зьменшыць і колькасьць цяперашніх прыхільнікаў парлямэнтарызму.

Заўважым, што манархічныя настроі беларусаў нават большыя, чым у расейцаў. Вось вытрымка з падобнага апытаньня ВЦИОМ, праведзенага ў Расеі ў верасьні 2006 года:


Як Вы лічыце, які дзяржаўны лад найбольш пасуе Расеі?

Самаўладная манархія (як у Расеі да 1917 г.) Канстытуцыйная манархія (як у сучаснай Ангельшчыне, Гішпаніі, Швэцыі) Савецкая ўлада (як у СССР) Прэзідэнцкая рэспубліка (як у сучаснай Расеі, ЗША) Парлямэнцкая рэспубліка (як у сучаснай Нямеччыне, Італіі) Цяжка адказаць
3% 6% 22% 47% 9% 13%

 

 

У апытаньні ВЦИОМ ёсьць цікавая разгортка паводле адукацыі рэспандэнтаў: сярод асоб з пачатковай ці няпоўнай сярэдняй адукацыяй сустракаецца ўсяго 3% манархістаў, а сярод тых, хто скончыў або навучаецца ў ВНУ, - 14%. Гэтая тэндэнцыя будзе характэрна і для Беларусі - бо адукацыя ў СССР была аднолькавая. А зараз прыгадаем, як любяць "прагрэсісты" ляпіць прыхільнікам манархіі цэтлік "цемрашалаў"! Дарэчы, яшчэ некалькі апытаньняў, праведзеных фондам "Общественное мнение", ушчэнт разьбіваюць міт пра "адсталасьць" манархістаў.

Такім чынам, інфармаваны й адукаваны чалавек сам бачыць перавагі манархіі, яго цяжка ачмурыць мадэрнавай прапагандай - і гэты факт падкрэсьлівае важнасьць нашага асьветніцкага праекту.

Але-ж трэ'

Але-ж трэ' ўлічваць ня толькі тых, хто сказаў "добра", але й тых, хто адказаў "дрэнна" - 62.4 адсоткаў. :)
Za wolność naszu i waszu

“Хто тут?” © :))

“Хто тут?” © :))
AEIOU!

“Хто тут?”... :)

“Хто тут?”... :) nie ŭciamiŭšy, što maješ na ŭvazie? :)
Za wolność naszu i waszu

pra 60 %

u sense, kaho cikavić ichnaje mierkavańnie ;)
AEIOU!

дарэчы...

У 1992 той жа НІСЭПД задаваў больш жорсткае пытаньне “Якія з наступных груп насельніцтва з’яўляюцца для Вас найбольш непрыемнымі?”. Дык вось, самы высокі адмоўны “рэйтынг” маюць неафашысты (іх у якасці найбольш непрыемнай адзначылі 68, 8 % апытаных), нацыяналісты (адпаведна 56 %) і прадстаўнікі сексуальных меншасцяў (54,1 %). Затым у падобным спісе ідуць сталіністы (46,3 %), сіяністы (39,9 %), камуністы (33,4 %), манархісты (30,9 %), прадпрымальнікі (16,1 %), дэмакраты (16 %) і, нарэшце, апошняе месца займаюць сацыялісты (12,6 %). Крыніца

Зараз колькасьць бальшавікоў зьменшылася, таму і актыўная непрыязь да манархістаў 
будзе меншая. 

Цікавая ў вас матэматыка

Я бачу тут 2 варыянты - ці манархісты дрэнна валодаюць матэматыкай, ці нікога не цікавяць вынікі апытанняў, а галоўнае напісаць зручныя для сябе высновы... 1) 16,9% - гэта не амаль 2 мільёны, а каля 1,5 мільенаў чалавек. Павялічыць лічбу на 33% выходзіць за межы "амаль" і "прыблізна", калі ўжо размова ідзе пра статыстыку. 2) Не 16.9% беларусаў - манархісты, а 16.9% беларусаў добра ставяцца да манархіі. Бачна, што калі скласці ўсе вынікі ў графе "добра" (а асабліва гэта бачна па графе "дрэнна"), то атрымаецца больш за 100% - адпаведна была магчымасць выбраць некалькі варыянтаў, і пры больш строгім апытанні (з адным варыянтам адказу) былі б зусім іншыя вынікі. 3) Сыходзячы з пункта 2) параўноўваць рускае апытанне і беларускае некарэктна зусім, бо рускія маглі адказаць станоўча толькі на адзін варыянт, і вынікі былі зусім іншыя. Мае высновы - такімі даследваннямі "манархісты" толькі дэманструюць адсутнасць навыкаў да аналітыкі і арыентаванасць на даверлівую публіку, па ўсёй бачнасці без вышэйшай (і тэхнічнай) адукацыі, якая не заўважыць відавочных памылак.

У нас з матэматыкай усё цудоўна

1) Гэта ў пана праблемы з матэматыкай: 16.9% - ніяк не 1,5, а 1,69 мільёны ў маштабах РБ. Такім чынам, у загалоўку можна казаць аб амаль 2 мільёнах чалавек.
2) Калі чалавек добра ставіцца да манархіі - яго ўжо можна лічыць ляяльным манархістам.
3) Расейскае апытаньне таксама тычыцца манархіі, таму цікавае і для нас.
І ўвогуле, ня трэба так нэрвавацца з-за лічбаў, якія Вам не падабаюцца :)

1)Калі ўжо быць

1)Калі ўжо быць ну проста зверскі дакладным, то 1 637 542 чалавекі (з дадзеных Міністэрства статыстыкі насельніцтва складае 9 689 800 чал.). 2 міліены ў параўнанні з гэтай лічбай складаюць каля 122% - то бок накінута 22%, ці каля 350 000 чалавек (мае 1.5 мільёны ўсе ж такі бліжэй да праўды). У маім разуменні слова "амаль" - гэта занадта вялікае акругленне. 3)Расейскае апытанне можа быць цікавым, але яго нельга параўноўваць з пададзеным беларускім, бо стаялі розныя пытанні і выкарыстоўваліся розныя спосабы - таму выснова, што манархічныя настроі беларусаў большыя чым у рускіх ні на чым не грунтуецца, хаця і прапануецца чытачу.