За апошняе тысячагоддзе на беларускіх землях зьмянілася шмат розных дзяржаўных утварэньняў: нарманскія княствы, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская Імпэрыя... Гэта былі вельмі розныя дзяржавы, але адна рыса была ўласьцівая ім усім і да ХХ ст. заставалася нязьменнай: манархічны лад на базе традыцыйных каштоўнасьцяў.
Такім чынам, беларускі народ быў выгадаваны манархіяй у традыцыйным духу. Але ў ХХ ст. на нашых землях запанавалі сучасныя хваробы чалавецтва: бязбожжа, камунізм, нацыяналізм і г.д. І нават дагэтуль "прагрэсыўныя" дзеячы імкнуцца перакруціць гісторыю, зьнішчыць рэшткі шляхетнае традыцыі, ператварыць манархічную памяць народа на дзіцячыя казкі...
Сайт "Манархія" створаны дзеля асьветы і абуджэньня гістарычнае памяці беларусаў, дзеля распаўсюду ідэі адраджэньня манархіі. Не падлягае сумневу, што нават простае пашырэньне манархічных ідэяў дапаможа беларусу пачувацца годна і шляхетна ў сям'і эўрапейскіх народаў.

RSS-стужка