Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

Найзаможныя манархі сьвету (2008 год)

Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню пра незлічоныя багацьці арабскіх шэйхаў амэрыканскі часопіс Forbes высьвятліў, што на сёньняшні дзень самым заможным манархам у сьвеце зьяўляецца кароль Тайланда Пуміпон Адульядэт (Рама IX).

Да сваіх 80-ці гадоў тайскаму манарху атрымалася нажыць багацьцяў на 35 млрд. даляраў ды пакінуць астатніх венканосных асобаў далёка ззаду. Сукупны памер багацьцяў 15 самых заможных манархаў сьвету ўзрос і склаў 131 млрд. даляраў супраць 95 млрд. даляраў летась. 

Найбагацейшы манарх у сьвеце нарадзіўся ў ЗША, а адукацыю атрымаў у Швайцарыі. Цікава, што яшчэ летась Рама IX займаў у аналягічным рэйтынгу толькі сьціплае пятае месца. Па вэрсіі таго ж Forbes, тады яно складала 5 млрд. даляраў. Аднак, дзякуючы ўдалым інвэстыцыям у нерухомасьць і, як піша выданьне, «большай празрыстасьці» яго кампаніі Crown Property Holding яму атрымалася вырвацца ў лідэры. 

«Срэбра» у сьпісе найбагацейшых манархаў дасталася шэйху Халіфе бэн Заід Аль Нахаяну з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з памерам у 23 млрд. даляраў. У леташнім рэйтынгу ён таксама займаў другое месца з памерам у 21 млрд. даляраў. Галоўнай крыніцай яго прыбыткаў зьяўляецца, зразумела, экспарт нафты й нафтапрадуктаў. За ім на ганаровым трэцім месцы разьмясціўся кароль Саўдаўскай Арабіі Абдулла ібн Абдэль Азіз Аль Саўд з 21 млрд. даляраў. У параўнаньні зь мінулым годам яго пазыцыя ў рэйтынгу не зьмянілася, а вось памер багацьцяў павялічыўся на 2 млрд. даляраў. Акрамя прыбыткаў ад экспарту нафты яго вялікасьць займаецца прыбытковым бізнэсам па гадоўлі дарагіх парод коней. 

Галоўнай сэнсацыяй рэйтынгу стаў правал запіснога трыўмфатара апошніх гадоў 62-летняга султана Брунэя Хассанала Балкіаха, узыйшоўшага на пасад у 1967 году, пасьля таго як яго бацька зрокся ад кароны. За год з-за закрыцьця нафтавых радовішчаў ён страціў каля 2 млрд. даляраў і скаціўся ў рэйтынгу зь першай на чацьвёрты радок. Замыкае пяцёрку самых заможных манархаў міру шэйх Дубая Мухамад бэн Рашыд Аль Мактум, чый памер багацьцяў ацэньваецца ў 18 млрд. даляраў. 

Эўрапейскія двары манархаў, якіх у рэйтынгу няшмат, такім памерам грошай на рахунках пакуль могуць толькі пазайздросьціць. Так, якая заняла дванаццаты радок рэйтынгу каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II мае ў сваім распараджэньні ўсяго 650 млн. даляраў. А каралеве Нідэрляндаў Бэатрыкс і зусім прыходзіцца «задавольвацца» толькі «сьціплай» сумай у 300 млн. даляраў. Пры гэтым прадстаўнікам каралеўскіх сем'яў Гішпаніі й Японіі ў сьпіс 15 найбагацейшых манархаў сьвету патрапіць не атрымалася.


Пераклад denkryv 


1. Кароль Пуміпон Адульядэт Рама IX (Тайланд)

 

Узрост: 80

Багацьце: $35 млрд. 

 

 

2. Шэйх Халіфа бен Заід аль-Нахайян (ААЭ)

 

Узрост: 60

Багацьце: $23 млрд. 

 

3. Кароль Абдала (Саўдаўская Арабія) 

 

Узрост: 84

Багацьце: $21 млрд. 

 

 

4. Султан Хаджы Хасанал Балкіах (Брунэй)

 

Узрост: 62

Багацьце: $20 млрд. 

 

5. Шэйх Мухамад Бэн Рашыд аль-Мактум (Дубай)

 

Узрост: 58

Багацьце: $18 млрд. 

 

6. Князь Ханс-Адам II (Ліхтэнштайн)

 

Узрост: 63

Багацьце: $5 млрд. 

 

7. Эмір Хамад Бэн Халіфэ аль-Тані (Катар)

 

Узрост: 56

Багацьце: $2 млрд. 

 

8. Кароль Мухамад VI (Марока) 

 

Узрост: 46

Багацьце: $1,5 млрд. 

 

 

9. Князь Альбэрт II (Манака) 

 

Узрост: 50

Багацьце: $1,4 млрд. 

 

10. Султан Кабус Бэн Саід аль-Саід (Аман)

 

Узрост: 67

Багацьце: $1,1 млрд. 

 

 

11. Прынц Карым аль-Хусэйні Ага Хан IV (Ага Хан) 

 

Узрост: 71

Багацьце: $1 млрд. 

 

 

12. Каралева Лізавета (Велікая Брытанія) 

 

Узрост: 82

Багацьце: $650 млн. 

 

 

13. Шэйх Сабах аль-Ахмад аль-Сабах (Кувэйт) 

 

Узрост: 79

Багацьце: $500 млн. 

 

 

14. Каралева Бэатрыкс (Нідэрлянды) 

 

Узрост: 70

Багацьце: $300 млн. 

 

 

15. Кароль Мсваты III (Свазілэнд) 

 

Узрост: 40

Багацьце: $200 млн.