Прапусьціць навігацыю.
Галоўная

Кардынальныя правы 1768 г.

Кардынальныя правы 1768 г.

1.  Заканадаўчая ўлада у Рэчы Паспалітай знаходзіцца ўруках трох станаў: караля, сенатараў і шляхты.

2.  Каралем Рэчы Паспалітай можа быць толькі католік святой рымскай веры.

3.  Захоўваецца на вечныя часы свабоднае, з агульнай аднагалоснай згоды, выбранне караля Рэчы Паспалітай, ні пад якой зачэпкай не можа быдь дапушчана наследаванне каралеўскага трона.

4.  Правы шляхты гарантуюцца ў поўнай меры. Шляхціц можа быць арыштаваны толькі на пастанове суда, або затрыманы на месцы злачынства.

5.  Пасады, духоўныя і свецкія, а таксама ганаровыя званні і чыны, каралеўскія падараванні не могуць адбірацца без справядлівага раззгляду на сойме або ў судзе.

6.  Вялікае княства Літоўскае са ўсімі сваімі правамі павінна заставацца ў вечнай уніі з Польшчай.

7.  Права шляхетскай роўнасці і выключнае права шляхгы да заняцця і духоўных і свецкіх пасад, а таксама права ўласнасці на зямельныя маенткі застаюцца на вечныя часы.

8.  Ліберум вето на вальных соймах захоўваецца назаўседы.

9.  Цэласнасць феадальнага ўладання і ўласнасці шляхетскага саслоўя на зямельныя маенткі, спадчынную маемасць і падданых ніколі не можа быць адабрана або паменшана. Аднак права жыцця і смерці над падданымі не можа знаходзіцда ў руках землеўласніка Калі падданы (залежны селянін) учынць злачынства, то яго належыць перадаць у земскі або гродскі суд (арт. 19 ).

10.  Для таго каб прадухіліць наўмысныя і безпадстаўныя забойствы шляхціцамі простых людзей то ў Польшчы ўводзіцца ў дзеянне артыкул 1  раздзела 12  Статута Вялікага княства Літоўскага 15 88  г., які прадугледжваў смяротнае пакаранне шляхціца за безпрычьннае наўмыснае забойства простага. чалавека (арт. 20 ).:

11.  У тых вьшадках калі кародь парушыць кардынальные правы народа або ўмовы дагавора (Пакта конвента), які быў заключаяы ім з соймам пры яго выбранні на каралеўскі трон, то шляхта мае права адмовіць каралю ў папарадкаванні.


 

(Хрестоматия памятников феодального государства н права стран Европы. М., 19 61 . С. 78 2- 78 6,  а таксама Volumina Legum. T.YII.Petersburg. 18 60 . s. 59 5)