Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай

Артыкул па-беларуску
Стаття українською
Статья по-русски
Artykuł w języku polskim
Latviešu
Lietuviškai

Як вядома, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Таму замест разваг над мінулым, гляньма на сучаснасьць і будучыню.

Дзьве крывавыя сусьветныя вайны прынесьці нечаканыя наступствы і нават выгоды для былой Рэчы Паспалітай. Галоўнае дзіва - зьнясіленыя Расея і Нямеччына згубілі свой непасрэдны кантроль над краем.

Самой старой Рэчы Паспалітай таксама няма. На яе мейсцы ўзьніклі 5 нацыянальных краін: Беларусь, Латвія, Літва, Польшча і Ўкраіна. І калі мы складзем гэтыя кавалкі ў "Новую Рэч Паспалітую" (НРП), то са зьдзіўленьнем убачым, што яе тэрыторыя павялічылася амаль удвая - з 733 500 (1772 г.) да 1 253 696 кв.км. (зараз). Выглядае, як неверагодная геапалітычная перамога! Але нявыкарыстаная і таму безсэнсоўная.

Я ўпэўнены, што ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай яшчэ вынікне. Але хутчэй за ўсё гэта будзе запозна: ці-то Бэрлін пачне вяртаць Сілезію, ці-то Масква пачне разбураць Украіну альбо далучаць Беларусь...

Аднак уявім на хвіліну, што народы нашых краін зараз жа вырашылі аб'яднацца ў НРП. І вось што мы маглі б атрымаць:

КраінаНасельніцтва%Плошча, кв.км.%СУП* (млрд.$)%
Беларусь9 489 00010%207 60017% 119,554 10%
Латвія2 231 5032%64 589
5% 32,3463%
Літва3 366 3573%65 200
5% 52,7494%
Польшча38 138 00038%312 679
25% 685,59458%
Украіна45 999 93446%603 628
48% 294,56425%
Новая Рэч Паспалітая99 224 794100%1 253 696
100%1 184,807100%

* - СУП - Сукупны ўнутраны прадукт за 2009 год, разьлічаны паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці.

Для параўнаньня:

Нямеччына - 82 060 000 чал, 357 022 кв.км., 2 806,987 млрд.$
Расея- 141 903 979 чал, 17 075 400 кв.км., 2 216,390 млрд.$


Кароткія высновы такія - з НРП былі б вымушаны лічыцца яе абодва гістарычныя ворагі. У будучым непазьбежным супрацьстаяньні з імі можна было б нарэшце абаперціся на ўласную моц, а не на прывідныя Будапешцкія абяцанкі. Увогуле, пра кошт эўрапейскіх "гарантыяў" могуць распавесьці палякі - на прыкладзе англа-французскай "дапамогі" ў 1939 г.

Вядома ж, лепш не даходзіць да ўзброенага супрацьстаяньня з Расеяй і Нямеччынай. Асабліва з ядзернай Расеяй. Тут трэба ўлічваць усе фактары - ад правоў рускамоўнай грамады да Калініградзкага пытаньня.

Акрамя зьнешніх выклікаў будуць і нутраныя пагрозы. Перадусім, гэта праблема некаторых спэцыфічных рэгіёнаў, накшталт Віленскага краю. Рэлігійнае пытаньне таксама трэба ўлічваць, хоць яно і ня мае зараз такой вастрыні, як у XVII ст. У НРП большасьць вернікаў будзе рыма-католікамі, праваслаўных - менш за 40%, пратэстанты і ўніяты - яўная меншасьць.

Новая краіна будзе мець магутны эканамічны патэнцыял: з трыльённым сукупным унатраным прадуктам ня грэх і ўласныя спадарожнікі ў космас запушчаць. Да таго ж - багатыя радовішчы карысных выкапняў, разнастайная прамысловасьць, урадлівыя землі, выхад на два моры, кантроль амаль над усім тразітам Усход-Захад...



Але эканамічныя праблемы - бадай, галоўная перашкода для нармалёвага функцыянаваньня Новай Рэчы Паспалітай. Ці пагодзяцца больш разьвітыя заходія рэгіёны цягнуць на сабе адсталы Ўсход? Ці здолее ўся НРП павялічыць свой СУП хоць бы ўдвая, каб цягацца з моцнымі суседзямі?

Перамагчы пералічаныя праблемы можа толькі гнуткая сыстэма кіраваньня, якая спалучае і цэнтралізацыю, і самакіраваньне. Ну вы зразумелі - я пра сваю ўлюбёную манархію. Так, толькі кароль (імпэратар?) можа надаць патрэбную трываласьць дзяржаве і забясьпечыць нашу вольнасьць.

Гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Футурыстычныя прагнозы таксама каштуць няшмат. Але калі пэўная колькасьць людзей з верай у сэрцы імкнецца да канкрэтнай будучыні, Бог ім дапамагае.

Эканоміка новай Рэчы Паспалітай

У чытача, можа ўзьнікнуць законнае пытаньне: а што можа прапанаваць новая Рэч Паспалітая сваім народам, акрамя рамантыкі і духоўнасьці? Паспрабую адказаць з эканамічнага пункту гледжаньня, тым больш, што гэта мая прафэсійная спэцыялізацыя.

Пасьля заканчэньня халоднай вайны магутныя суседзі хутка паставілі на калені эканоміку былой Рэчы Паспалітай. З аднаго боку Расея цягне вялізарныя грошы за энэрганосьбіты (між іншым, расейскія радовішчы ў свой час распрацоўваў увесь СССР). З іншага боку, Эўразьвяз вынішчае нашу прамысловасьць, энэргетыку і сельскую гаспадарку - каб зручней было навязваць нам свае тавары і паслугі. Вось дадзеныя ЦРУ за 2009 года па імпарту і экспарту ў мільярдах даляраў:

КраінаІмпартЭкспартПлацёжны балянсЗьнешні доўг
Беларусь22,40018,040-4,36017,08
Латвія8,8496,721-2,128
38,01
Літва15,63014,680-0,950
36,43
Польшча141,700134,700-7,000
201,20
Украіна45,58041,490-4,090
88,92
Новая Рэч Паспалітая234,159215,631-18,528
381,64


Агульны зьнешні доўг параўнальна невялікі, у той жа Нямеччыны ці Нарвэгіі ён нашмат большы. Але ў адрозьненьні ад іх, УСЕ краіны новай Рэчы Паспалітай маюць адмоўнае сальда зьнешняга гандлю. Слупок "Балянс" бязьлітасна паказвае, што нашы дзяржавы шпарка крочаць да банкруцтва, а ўвесь край агулам губляе амаль 20 мільярдаў даляраў штогод!

Але ці можа быць інакш, калі нам не даюць працаваць, вырабляць тавары і прадаваць іх? Напрыклад, Эўразьвяз не шкадуе каляровай паперы, каб у прыбалтаў зарасталі палеткі і ліквідавалася энэргетыка. Расея блякуе нафтаправоды, каб спыняліся НПЗ і банкрутавалі заводы. У той жа час абодва монстры займаюцца эканамічным шантажом і вельмі неахвотна пушчаюць нашу прадукцыю на ўласныя рынкі - напрыклад, расейцам смачнейшае бразільскае мяса за польскае. У выніку армія нашых беспрацоўных вымушана эміграваць і на сваім карку ўздымаць расейскую і эўрапейскую эканоміку, пакуль уласная Бацькаўшчына гіне ў жабрацтве...

Паасобку ніводная дзяржава нашага краю дагэтуль ня выкараскалася з гэтага гаратнага становішча, і ніякіх перадумоў для зьменаў няма. Бо ні Брусэлю, ні Вашынгтону, ні Маскве наш дабрабыт і бясьпека нецікавыя абсалютна. І гэта нармальна! Наракаць на іх - значыць прыпадабняцца гаіцянам, што скардзяцца на малую дапамогу.

А зараз галоўнае пытаньне: ці можа новая Рэч Паспалітая даць рады гэтым праблемам? Я лічу, што так, безумоўна - бо толькі мы самі можам істотна дапамагчы сабе.

Для пачатку - шок: у агульным імпарце (234 млдр.$ - гл. папярэднюю табліцу) гандаль паміж краінамі самой Рэчы Паспалітай не дасягае нават 20 мільярдаў!

Я лічу, гэта нахабнае злачынства супраць нашых народаў. Відавочна, што нават толькі за кошт аптымізацыі нутранога гандлю новая РП можа выйсьці на станоўчы плацёжны балянс.

Але гэта толькі першы крок. Зноў з дапамогай ЦРУ прааналізуем, з якіх краін Рэч Паспалітая імпартавала найбольш у 2008 годзе:



Мы бачым, што аж 42% ідзе з Расеі і Нямеччыны. То-бок наш край з уласнай кішэні штогод плоціць 92 млрд.$... двум сваім гістарычным ворагам! На маю думку, гэта пытаньне дзяржаўнай бясьпекі, прычым надзвычайнай важнасьці. Што тут Рэч Паспалітая магла б зьмяніць?

Наконт расейскага імпарту:

1) Для патрэбаў ацяпленьня тэрмінова перайсьці з расейскай нафты і газу на польскі і ўкраінскі вугаль.
2) Не рабіць глупстваў з будаўніцтвам новых АЭС, бо украінскія АЭС і ГЭС здатны забясьпечыць усю патрэбу краю ў электрычнасьці.
3) Пераарыентаваць машынабудаўнікоў на ўкраінскую чорную мэталюргію.
4) Усім краем працаваць над пэрспэктыўнымі праектамі: распрацоўкай польскіх радовішчаў сланцавага газу, ветраной энэргетыкай і здабычай серавадароду з Чорнага мора.

Наконт нямецкага імпарту:

1) Імпартазамяшчэньне ўласнай прадукцыяй.
2) Забараніць імпарт гатовых вырабаў.
3) Імпартаваць выключана тэхналёгіі.
4) Дывэрсіфікаваць імпарт за кошт іншых краін Эўропы.

Хтосьці скрывіўся пры слове "імпартазамяшчэньне"? Так, я падкрэсьліваю, што на гэтым этапе Рэчы Паспалітай проста неабходна ўзважаная аўтаркія. Тым больш, што мы не лайдакі, не дурныя і не бязрукія. Калі ня верыце - вывучайце эканамічную мапу новай Рэчы Паспалітай. Яна зроблена на аснове яшчэ савецкіх дадзеных, бо амаль нічога з тых часоў не дадалося (клікабельна - 1,7 Мб):



Дам толькі кароткі пералік той магуты, якой мы валодаем, але не карыстаемся з узаемнай выгодай:

- Увесь сьпектр цяжкой і лёгкай прамысловасьці, судабудаўніцтва, вытворчасьць самалётаў і нават ракет, сучасных легкавікоў, грузавікоў, аўтобусаў, цягнікоў, камунальнай, сельскагаспадарчай, складской тэхнікі, разнастайная хімічная, будаўнічая, аптычная і дрэваапрацоўчая прамысловасьць.

- Найурадлівейшае ў Эўропе чарназем'е, буйная жывёлагадоўля, рыбалавецтва, вялізныя лясныя масівы.

- Разнастайныя карысныя выкапні - у дэфіцыце толькі нафта і каляровыя мэталі.

- Высокакваліфікаваныя інтэлектуальныя кадры (адзін толькі рынак афшорнага праграмаваньня чаго варты), працалюбныя рабочыя і сяляне.

- Пакуль яшчэ не разбураная навука і ваенна-прамысловы комплекс.

- І нарэшце, пляжы Балтыкі і Чарнамор'я, Крымскія і Карпацкія горы, беларускія лясы і азёры, прызначаныя Самім Богам для турызму і аздараўленьня.

Нам застаецца толькі скарыстацца гэтым багацьцем, аптымізаваць і завязаць эканоміку ў адзіны арганізм. На гэта здатны толькі агульны вярхоўны Гаспадар, які прымусіць алігархаў дбаць ня толькі пра свой гаманец і будзе надзейным гарантам для іншаземных інвэстараў.

Акрамя таго, адзіны кароль-гаспадар знойдзе агульнадзяржаўныя пэрспэктыўныя праекты, сканцэнтруе фінансавы, навуковы, чалавечы і прамысловы патэнцыял дзеля іх вырашэньня. На паверхні ляжаць такія рэчы, як:

1) Разбудова аўтамабільных, чыгуначных, марскіх, рачных, трубаправодных, электрычных, паветраных і інфармацыйных каналаў Захад-Усход і Поўнач-Поўдзень з адмысловай інфраструктурай і сэрвісам. Наш край павінен не ствараць перашкоды транзіту, а наадварот, усімі сіламі спрыяць яму - бо гэта адна з асноўных крыніц заробку інвалюты.
2) Альтэрнатыўная энэргетыка і іншыя праграмы імпартазамяшчэньня.
3) Стварэньне агульных навуковых цэнтраў, інвэстыцыі ў фундамэнтальную і прыкладную сфэры.
4) Мадэрнізацыя і дыфэрэнцыяцыя адсталых галін гаспадаркі, мэдыцыны, адукацыі.
5) Падрыхтоўка эфэктыўных гаспадарчых і дзяржаўных мэнэджэраў.

Гэтыя і іншыя праекты сталі б лякаматывам нашай эканомікі, далі б працу сотням тысячаў чалавек, а ў будучым зрабіліся б крыніцай сталага дзяржаўнага прыбытку.

Тое, што я пішу - ніякае не адкрыцьцё. Усё гэта было відавочна вялікай колькасьці людзей яшчэ напрыканцы 80-х. Зянон Пазьняк тады называў гэты праект БЧС. З таго часу змарнавана два дзесяцігоддзі - два найлепшыя дзесяцігоддзі, пакуль Расея і Нямеччына былі занадта слабымі, каб лезьці ў нашы справы. Зараз сусьветны крызіс, магчыма, дае нам яшчэ адзін шанс. Не змарнаваць яго - наша задача.

Крыніца: aliaks


Latviešu

Жыць разам -

Па-беларуску
Lietuviškai
По-русски
Polska

наш лёс

Українською

Из Вильнюса

Хм, идея недурна. Но наши правительства ой как далеки от нее.

mapa

Ciekawa idea. Pytanie na ile jest możliwa.

Справа добрая, але вярхі

Справа добрая, але вярхі нашых дзяржаў не падтрымаюць і самае галоўнае Расея і Нямеччына не да дуць нам аб'яднацца.

Jahor

А дзяржаўная мова якой будзе? Герб? Сцяг?

З України - Дніпропетровськ

Абсолютно неможлива річ як єдина держава! Проте в сенсі міждержавної спілки - дійсно, було б досить потужним об'єднанням! Щоправда, особисто я вважаю, що з огляду на дуже подібну, тривалий час майже спільну, історичну долю Українського та Білоруського народів, найближчу спорідненість мов та традиційного світогляду, таку спілку варто було б створити саме Українцям і Білорусам.

xmlelement

В Польше до сих пор полно желающих восстановить страну в границах 1772 года[15], когда она занимала чуть более чем половину Восточной Европы. А то и больше того — от устья Невы до Черного моря. Пиздёж, от Центральной Эстонии на севере до примерно Умани на юге. Вообще, именно в Речи Посполитой (переводится как республика, а по сути господин Аноннимус, Речь Посполита - конфедерация Польши и Литвы-Беларуси-Украины[16]) ымперцы приходили к власти едва ли не чаще других. Заканчивалось обычно все это эпичным провалом и просиранием всех и всяческих полимеров. Что впрочем, не мешает ымперцам там процветать - непосредственно перед четвёртым разделом Польши поляки трясли с Лиги Наций предоставить им собственные колонии. Определенно, наряду с хохляцкой жадностью польские пангалактические амбиции заслуживают место в парижской Палате Мер и Весов. Рядом со сферическим конем в вакууме, лол. (Co) lurkmore

До xmlelement!

Ти, нікчемне бидло, говориш досить логічно, але є одна річ, за якою я безумовно ВИКУПИВ тебе ЯК ЧМО ГНИЛЕ! Ти вжив слово "хохляцкой" - шкода, що не знаю твоєї національності, то й не хочу помилково образити непричетного до ТВОЄЇ ТУПОСТІ народу. Тому кажу тобі просто - ти ПІДОР ГНОЙНИЙ!

Масса белорусского

Масса белорусского крестьянства, лишённая всякого национального сознания, говорит и теперь, как и несколько веков тому назад на своём наречии, погрязая во тьме невежества и предрассудков, так как существующая в Литве школа почти ничего ей не даёт. Рецедив безграмотности среди православных белоруссов, вышедших из церковно-приходских школ - явление повсеместное. Белоруссы-католики, тайно обучающиеся польской грамоте и подвергающиеся влиянию польской культуры, благодаря костёлу и сношениям с соседями-поляками представляют весьма мало благодарный материал для руссификации. Check best web hosting online.

ЛІЦВІН З БЕЛАРУСІ

ТОЕ ,ШТО ТЫ ПРЫГОЖЫМІ СЛОВАМІ ВЫКАЗВАЕШСЯ ЯШЧЭ НІЧОГА НІ ЗНАЧЫЦЬ! А ТОЕ, ШТО ТЫ ЧМО- ГЭТА АДРАЗУ ВІДАЦЬ:)))))))))))

когда она занимала чуть более

когда она занимала чуть более чем половину Восточной Европы. А то и больше того — от устья Невы до Черного моря. Пиздёж, от Центральной Эстонии на севере до примерно Умани на юге. Вообще, именно в Речи Посполитой (переводится как республика, а по сути господин Аноннимус, Речь Посполита - конфедерация Польши и Литвы-Беларуси-Украины[16]) ымперцы приходили к власти едва ли не чаще других. Заканчивалось обычно все это эпичным провалом и просиранием всех и всяческих полимеров. Что впрочем,microsoft exams не мешает ымперцам там процветать - непосредственно перед четвёртым разделом Польши поляки трясли с Лиги Наций предоставить им собственные колонии.

Shiver2005

Безумовно проти! Нас роз'єднує історія: у Україні та Білорусі були визвольні рухи за незалежність від польської окупації. Нас роз'єднує релігія: нам насаджували протягом століть католицизм, а в нас більшість православних. Нас роз'єднує мова: ми користуємось кирилицею (білоруси і українці), а поляки латинкою. Нас роз'єднує менталітет: всі значють який дурний характер в поляків. Нас роз'єднує економіка: в нас чорнозем та чисті села, а в поляків багато забруднених територій і занедбаних господарств з заводами, з економічної точки зору саме полякам потрібно об'єднання з нами. Нас роз'єднує індивідуальність: ми склалися як нація, а отже можемо і мусимо існувати самостійно. Якщо колись об'єднання і станеться я буду одним з першим хто стане за незалежність своєї Батьківщини.

NIGDY WIĘCEJ TAKICH SPÓŁEK !

Do czego jest nam to potrzebne? Zaraz Ukraińcy zechcą sobie pomnik Bandery na rynku w Krakowie postawić albo Białorusini zaśmiecą kraj pomnikami Lenina. Białorusini jak chcą do zachodu się przybliżyć niech się wpierw nauczą własnym językiem posługiwać i niech sobie wpierw przypomną, że są Litwinami i przestaną sami siebie zwać mianem od kata własnego narodu nadanym. Ukraińskim i letuwyskim nacjonalistom z Rosją bardziej po drodze - to samo szowinistyczne myślenie. Jeśli Polska miałaby w ogóle z kimś się ściślej łączyć to raczej ze Słowacją, Czechami i Węgrami. Ani drugiego Wołynia, ani drugiej Jugosławii nam nie trzeba.

LICVIN

JESTEM BIAŁORUSINEM! I NIE JESTEM TAKIM WYKWITNYM W JĘZYKU POLSKIM, ALE TWOJE SŁOWY SĄ BARDZO KRZYWDZĄCE CO DO MOJEGO NARODU.... SPÓJŻ NA SWÓJ!!!!! A CO DO LENINA,TO OD NAS NIE ZALEŻY, PO PRZYCZYNIE NASZYCH WŁADZ!!!!!! TACY OSOBY JAK TY BUDZĄ WE MNIE TYLKO WSTRĘT! I JESZCZE COŚ- SWÓJ JĘZYK JA ZNAM I BARDZO DOBRZE "ZACNY PANIE-LACHU"!!!!!!!!!!!!!!!!

Do LICVIN

Panie Białorusinie. Nie przejmuj sie słowami tego oszołoma. W każdym narodzie znajdą się tacy. Inna sprawa, że czytając jego komentarz mam wątpliwosci, czy to pisał Polak, czy nasz niezbyt przychylny nam sąsiad Moskal. W ostatnim czasie wiele trolli "jedinorusov" pojawiło się na forach internetowych. Mieszają gdzie mogą. Kiedy tylko mają okazję to starają się skłócić Polaków z Ukraińcami, Ukraińców z Białorusinami, Litwinów ze wszystkimi... itd. itp. RÓBMY SWOJE I NIE PRZEJMUJMY SIĘ TYM! Pozdrawiam Pana serdecznie. Lach z Poznania.

Litvin

Twe slowa sa krzywdzace, ale wiele w czym masz racje. Najpierw w tym ze jezyka wlasnego bialorusini nie znaja i nazywaja siebie narzuconym mianem. Tylko chcialbym przypomnic, ze wina polakow w tym jest bardzo wielka. Niestety. Zaduzo macie nacionalizmu, pyche. Nigdy nie traktowali nas jak rowny sobie narod. Spodziewam sie ze to wszystko, te krzywdy pozostali juz w historii. Mam przyacieli w Polsce, bardzo milych ludzi, ktore rozumieja prawidlowy stan rzeczy. Szkoda, ze nie mozemy porozumiec sie miedzy soba.

З БЕЛАРУСІ

Хіба гэта жарт-адрадзіць Рэч Паспалітую! Што за лухта! З кім мы і можам аб'яднацца дык гэта толькі з Украінай, бо найбліжшага народу за украінцаў мы больш не маем...Канешне геаграфічна і гістарычна лёс звязаў нас з Літвой і Латвіяй але культуровыя разыходжанні вельмі вялікія( мова,грамадства і інш.) ODPOWIEDZ NA KOMENTARZ(NIGDY TAKICH SPÓŁEK) JESTEM BIAŁORUSINEM! I NIE JESTEM TAKIM WYKWITNYM W JĘZYKU POLSKIM, ALE TWOJE SŁOWY SĄ BARDZO KRZYWDZĄCE CO DO MOJEGO NARODU.... SPÓJŻ NA SWÓJ!!!!! A CO DO LENINA,TO OD NAS NIE ZALEŻY, PO PRZYCZYNIE NASZYCH WŁADZ!!!!!! TACY OSOBY JAK TY BUDZĄ WE MNIE TYLKO WSTRĘT! I JESZCZE COŚ- SWÓJ JĘZYK JA ZNAM I BARDZO DOBRZE "ZACNY PANIE-LACHU"!!!!!!!!!!!!!!!! K..WA SMIERD...A!!!!!!!!!!!!!!!

Lach_Litwin

Panowie Bracia: Litwini, Białorusini i Ukraincy, Już dosyć złej woli, szowinizmu i prowokacji. Już czas na Nową Rzeczpospolitą! Każdy Naród naszej wielkiej Rzeczypospolitej zasluguje na szacunek. Nie irytujcie się prowokacjami szowinistów. Zapraszamy do kontaktu i wspolpracy: phalanx@wp.pl, www.phalanx.pl

Do Lach_Litwin

Oj coś mi się wydaje, że znów Moskale prowokatorzy mieszają i skłócają sąsiadów...

PCA Schedule

In my opinion, restitution of the Commonwealth should implement the following stages: 1) generation of pro-Union elites in Great Lithuania/White Ruthenia and Poland, 2) founding the similar parties in Great Lithuania/White Ruthenia and Poland called Confederation for the Restitution of the Commonwealth (e.g. in Lublin and Hrodna), 3) popularization of the Commonwealth-idea, 4) Union between Great Lithuania/White Ruthenia and Poland: creation of the New Polish-Lithuanian Commonwealth (in the form of confederation) with: – capital in Hrodna, – English language as official, – the King of the Commonwealth (King of Poland and Grand Duke of Lithuania) as a head-of-state in both countries, – free market economy, – economic and monetary union, – common foreign policy. 5) If successful, the Commonwealth idea would only attract for other countries: Latvia, Ukraine, Lithuania, Estonia and Moldavia. What do you think about it?