Guestbooks
Вітаем у гасьцёўні сайту "Манархія"!
Тут можна пакінуць свае ўражаньні, заўвагі і прапановы.
alex_aerson

сб, 11/15/2008 - 01:08
чц, 11/06/2008 - 09:03
Czamu nichto na sajcie nie kamentuje?
Tre napeuna zrabić sajt bolsz dynamicznym.
Камэнтар Admin
Напэўна, з часам так і рабіцьмем. А пакуль для інтэрактыву няблага выкарыстоўваецца суполка by_monarchist
Напэўна, з часам так і рабіцьмем. А пакуль для інтэрактыву няблага выкарыстоўваецца суполка by_monarchist
нд, 08/10/2008 - 14:12
Варта прызнаць,што манархія перад рэспублікай мае адну вялікую перавагу:калі дурань кароль,дык народу ня сорамна,бо ён яго не выбіраў.А калі дурань прэзыдэнт ці які-небудзь там канцлер...
нд, 05/25/2008 - 00:37
Da Wielmiszanounaj Pani Agnieszki
prosim prabaczennia, za toje, szto swojeczasowa nie adkazali na Pani zapyt. Zwiazana heta z tym, szto sajt www.manarchija.org nia josc sajtam Ligi Monarchicznaj i my nieregularna prahladajem guestbook hetaha sajtu. Tamu Pani zapyt dajszou da nas tolki zaraz.
Ciapier ulasna da pytannia. Nasz stasunak da Bielaruskaj Chryscijanskaj Demokratyi nia josc adnaznacznym. Pierad usim zza dwoch formulowak: Bielaruskaj i Demokratyi. My jak Litwiny i monarchisty nia mozam spryjac ani pierszamu - okupacyjnaj nazwie, hetak i druhomu - tamu szto zniszczyla monarchiju wa usim swiecie - demokratyi. Chryscijanski czynnik tut dobry, ale jon nazal padpadaje pad uplyu "bielaruskaj" infantylnasci i demokratyczny katok.
Szto da W.P. Paula Siewiarynca, to my szanujem jaho addanasc idei, chacia i pamylkowaj z naszaha punktu hledzannia. Ekumenizm uwazajem za szkodny, jaki nie dazwalaje bielarusam stac sapraudnymi wiernikami i ureszcie Litwinami (bo tolki takim moza byc Litwin). Dla nas polityka i religija isnujuc u celasnym adzinstwie, tamu my nia mozam usprymac ideju abjadnannia Wialikalitouskaj Nacyi pad sztandaram ekumenizmu, ale tolki pad sztandaram nawiartannia na adzina praudziwuju katalickuju wieru (u abodwuch abradach - uschodnim i zachodnim). Niachaj zywie Kasciol i Bierasciejskaja Unija!
Naprykancy chacieli b padziakwac za czulaje ese, jakoje Pani napisala i za toje, szto Pani u toj piligrymcy u Kurapaty udzielniczala.
Niachaj Pani wybaczyc naszu kategarycznasc, ale ad swaich pohladau my nazal admowicca nia mozam.
Szczasci Boza!
Alaksandar Stralcou-Karwacki, Liga Monarchicznaja WKL
P.S. Nadalej prosim Pani kontaktawac z nami praz: ligawkl@yahoo.es
нд, 03/02/2008 - 23:25
Аляксандру
Дзякуй вялікі за адказ і прабачце за выказанае нецярпеньне. Бо ў нас жа ведаеце, як усё робіцца: то нікому нічога не патрэбна, то ва ўсіх усё “гарыць”… :) А хочацца жа, каб усё выглядала прыстойна, а не абы-як...
Посьпехаў!
нд, 03/02/2008 - 15:19
Паважаныя спадары манархісты!
Ці дачакаюся я калі-небудзь адказу на свой ліст, які я дасылала вам 23 лютага? :(
Няўжо ж так цяжка чалавеку, які ўпэўнена карыстаецца лацінкай, напісаць на ёй некалькі словаў, аб якіх я прасіла, і даслаць ліст на мой e-mail?
Яшчэ раз дзякуй за ўвагу.
аў, 11/20/2007 - 16:10
Скажыце калі ласка, а як Лiга Манархічная ВКЛ ставiцца да Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і да ейнага кіраўніка Паўла Севярынца? Загадзя дзякуй за адказ :) Было б вельмі добра, калі б у Беларусі ўсе прыстойныя людзі змаглі б нарэшце ўзаемапаразумецца :)
Камэнтар Aliaks
Адносіны прыязныя - разам жа на Дзяды ішлі :) Нас яднае задача адраджэньня традыцыйных каштоўнасьцяў.
Адносіны прыязныя - разам жа на Дзяды ішлі :) Нас яднае задача адраджэньня традыцыйных каштоўнасьцяў.
нд, 11/18/2007 - 21:03
Прывітаньне!
А я пра вас артыкул напісала ў "Гасьцёўні" Паўла Севярынца http://sieviarynets.net/guest/index.php?page=2
Вось ён:
ПРА КУРАПАТЫ,КАТАЛІКОЎ-МАНАРХІСТАЎ І ДУДУ.
У нядзелю была ў Курапатах і там даведалася, што ў нас, аказваецца, акрамя “проста каталікоў”, каталікоў-нацыяналістаў, каталікоў-традыцыяналістаў і каталікоў-мадэрністаў ёсьць яшчэ і каталікі-манархісты :) Дарэчы, вельмі прыстойныя людзі :) Яны мараць аб тым, каб адрадзілася Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай і каб дзяржаваю кіраваў Кароль і Вялікі Князь, які можа дакумэнтальна пацьвердзіць сваё каралеўска-княскае паходжаньне. У Курапатах у іх (ці ў нас ? :) нават ёсьць свой крыж. На ім – шыльдачка з надпісам, зробленым лацінкаю, – знак памяці аб усіх каталіках, стаўшых бязьвіннымі ахвярамі бесчалавечнага савецкага рэжыму.
Пасьля малітваў ля сьціплага драўлянага крыжа, ускладаньня кветак і запальваньня зьнічак слова было дадзена пану Дудару, ягонай Дудзе і чароўнай спадарыні Музыцы :) Я стаяла пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста, які трымаў мой знаёмы. Менавіта пад такім, які можна ўбачыць на абразах – белым з чырвоным крыжам, – і ўспамінала сваіх даўно памерлых сваякоў, якім таксама давялося калісьці прайсьці праз сталінскія канцлягеры. Казімер Абрамовіч і Ян Астахновіч былі, натуральна, “польскімі шпіёнамі” :) Чаму? Таму што жылі ў Менску, былі каталікамі, размаўлялі на беларуска-польска-расейскай трасянцы і няблага ведалі польскую мову. Дык кім жа яшчэ маглі быць гэтыя сьціплыя, простыя, па-дзіцячы наіўныя людзі?...
Душы продкаў у белых адзеньнях, абмытых у крыві Ягняці, паціхеньку зьбіраліся пад нашым сьцягам, каб паглядзець на сваіх нашчадкаў ды паслухаць дуду, якую спадар музыка пяшчотна прыціскаў да свайго сэрца, нібы гэта быў не музычны інструмэнт, а маленечкае, бездапаможнае немаўлятка, якое можа прастудзіцца :) Цягучая, крыху змрочная старадаўняя музыка вяла нас у іншы сьвет. У той, дзе няма межаў і часу, у якім перамяшаліся розныя эпохі, у якім размаўляюць на беларускай і польскай мовах, але няма маскальскай... Непадалёку прайшоў Павал, вельмі падобны на беларускага нацыянальнага дзеяча 30-х гадоў... Незаўважна надышоў вечар, узмацніўся вільготны вецер, стала холадна ажно да дрыжыкаў. Узварухнуўся герб-сьцяг Папы Рымскага Бенедыкта XVI, што лунаў побач з Хрыстовым сьцягам. Стамілася дуда. Перастала гучаць музыка. Паляцелі да Неба празрыстыя душы нашых гаротных продкаў...
Каталікі-манархісты пакідалі Курапаты апошнімі. “Мы жэ вас не чапалі там, дык сьверніце флагі цепер” – параіў нам на выхадзе зь лесу чалавек у чорным адзеньні. “О, яны ўжо нават размаўляюць па-беларуску, – усьміхнуўся нехта з каталікоў, – пройдзе яшчэ гады з два – і стануць цалкам нашымі людзьмі...” :)
Вярнуўшыся дадому, я адразу села за піяніна і пачала іграць “Валынку” І.С. Баха. Валынка – гэта тое ж самае, што і дуда. П’еса была задумана І.С. Бахам як імітацыя гучаньня народнага духавога інструмэнта, распаўсюджанага сярод шматлікіх народаў сьвету. Валынка (дуда) уяўляе сабой скураны мех (рэзэрвуар для паветра). Валыншчык (дудар) трымае інструмэнт падпахаю і напаўняе мех паветрам моцай свайго дыханьня. Адна з трубак валынкі (дуды) пастаянна цягне басовы танічны ці квінтавы гук. Адсюль выраз: “Цягнуць валынку” – гаварыць нешта манатоннае, ці рабіць што-небудзь бясконца доўга. На іншых трубках, забясьпечаных адтулінамі, выканаўца найграе мэлёдыю. Канечне, музыка, якую я іграю на піяніна, зусім іншая, яна толькі нагадвае найгрыш валынкі, але ўсё роўна гучыць вельмі прыгожа. Спадзяюся, маім суседзям яна таксама падабаецца :)...
Дзякуй за ўвагу! Посьпехаў!
Камэнтар Aliaks
Вялікі дзякуй за прыгожы нарыс :)
Вялікі дзякуй за прыгожы нарыс :)
пн, 10/22/2007 - 11:35
АБАВЯЗАК СУМЛЕННАГА МАНАРХІСТА-ДАВЯРАЦЬ КІРАЎНІКУ ДЗЯРЖАВЫ,АБАВЯЗАК СУМЛЕННАГА РЭСПУБЛІКАНЦА-НЕ ДАВЯРАЦЬ КІРАЎНІКУ ДЗЯРЖАВЫ.МАНАРХІСТ БЕЗ ДАВЕРУ БЛІЗКІ ДА ЗДРАДЫ СВАЁЙ ДЗЯРЖАВЕ НАСТОЛЬКІ Ж,НАКОЛЬКІ ДА ЗДРАДЫ СВАЁЙ ДЗЯРЖАВЕ НАБЛІЖАЕЦЦА РЭСПУБЛІКАНЕЦ.ЯКІ ДАВЯРАЕ СВАЙМУ ПРЭЗЫДЭНТУ.
И.А.ИЛЬИН.О МОНАРХИИ И РЕСПУБЛИКЕ.НЬЮ-ЙОРК,1979
сб, 09/01/2007 - 18:07
Я манархіст і падтрымлію ідэі манархіі, кансерватызму, і нацыяналізму. Жыве Манархія, Жыве Беларусь
Камэнтар Aliaks
Жыве! Дзякуй за падтрымку, запрашаем да нашых гутарак у ЖЖ: http://community.livejournal.com/by_monarchist
Жыве! Дзякуй за падтрымку, запрашаем да нашых гутарак у ЖЖ: http://community.livejournal.com/by_monarchist
сб, 07/07/2007 - 14:00
Вітаем яснавяльможных! Мы-палескі гурт WANTED! Запрашаем наведаць нашу старонку: http://wantednoise.org
Нефарматная культурная зьява!
Спадзяемся,панове не пакрыўдзяцца,што мы рэспубліканцы.
Слава Бацькаўшчыне!
пн, 07/02/2007 - 21:52
Manarchija ŭ Načnoj Abłozie :)
http://www.svaboda.org/articlesprograms/nightliberty/2007/6/1b439be6-a12...
нд, 07/01/2007 - 11:32
Da SAPRAŬDNAJE, lihitymnaje kanścitucyjnaje manarchiji staŭlusia łajalna.
Ale-ž u apytancy adkazaŭ byŭ, što manarchiju nasku tre' "viedać".
Bo nia nadta ŭjaŭlaju, jak ža-ž sapraŭdy možna adradzić vialikakniaskaść, śto źniščanaja była napoŭnicu bolš za dźvieści hod tamu...
Камэнтар Aliaks
Sapraŭdy, pierš čym adradžać manarchiju, treba dobra ŭviedać jaje tradycyju. Tamu - aśvieta pieradusim! :)
Sapraŭdy, pierš čym adradžać manarchiju, treba dobra ŭviedać jaje tradycyju. Tamu - aśvieta pieradusim! :)




