Незалежны Інстытут Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледваньняў (НІСЭПД) 15-25 чэрвеня 2006 г. правёў нацыянальнае апытаньне. Было апытана 1505 чал., памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0.03. Сярод іншага было прапанавана наступнае пытаньне:
На Ваш погляд, добрымі або дрэннымі
зьяўляюцца наступныя спосабы кіраваньня?
| Варыянт адказу | Добра | Дрэнна |
Цяжка адказаць/ |
| Парлямэнцкая рэспубліка |
59.5
|
19.6 | 20.9 |
| Камуністычнае кіраваньне |
24.4
|
58.4 | 17.2 |
| Манархія | 16.9 | 62.4 | 20.7 |
| Кіраваньне вайскоўцаў | 10.5 | 73.7 | 15.8 |
Крыніца: НІСЭПД
Камэнтар ад manarchija.org
Ужо на працягу некалькіх пакаленьняў дзяржавы, якія панавалі і пануюць на нашых землях, вядуць шалёную антыманархічную агітацыю. Але насуперак усім намаганьням "прагрэсістаў" і не зважаючы на адсутнасьць контрпрапаганды, манархічная плынь не сышла ў маргінэс: для 16,9% нашых суайчыньнікаў перавагі манархіі відавочныя нават у XXI ст. Яшчэ прыкладна 21% беларусаў ня ведаюць, што лепш - манархія ці парлямэнцкая рэспубліка: яны чакаць на дадатковую інфармацыю пра выгоды манархіі. У сваю чаргу, распаўсюд інфарамацыі зьменшыць і колькасьць цяперашніх прыхільнікаў парлямэнтарызму.
Заўважым, што манархічныя настроі беларусаў нават большыя, чым у расейцаў. Вось вытрымка з падобнага апытаньня ВЦИОМ, праведзенага ў Расеі ў верасьні 2006 года:
Як Вы лічыце, які дзяржаўны лад найбольш пасуе Расеі?
| Самаўладная манархія (як у Расеі да 1917 г.) | Канстытуцыйная манархія (як у сучаснай Ангельшчыне, Гішпаніі, Швэцыі) | Савецкая ўлада (як у СССР) | Прэзідэнцкая рэспубліка (як у сучаснай Расеі, ЗША) | Парлямэнцкая рэспубліка (як у сучаснай Нямеччыне, Італіі) | Цяжка адказаць |
| 3% | 6% | 22% | 47% | 9% | 13% |
У апытаньні ВЦИОМ ёсьць цікавая разгортка паводле адукацыі рэспандэнтаў: сярод асоб з пачатковай ці няпоўнай сярэдняй адукацыяй сустракаецца ўсяго 3% манархістаў, а сярод тых, хто скончыў або навучаецца ў ВНУ, - 14%. Гэтая тэндэнцыя будзе характэрна і для Беларусі - бо адукацыя ў СССР была аднолькавая. А зараз прыгадаем, як любяць "прагрэсісты" ляпіць прыхільнікам манархіі цэтлік "цемрашалаў"! Дарэчы, яшчэ некалькі апытаньняў, праведзеных фондам "Общественное мнение", ушчэнт разьбіваюць міт пра "адсталасьць" манархістаў.
Такім чынам, інфармаваны й адукаваны чалавек сам бачыць перавагі манархіі, яго цяжка ачмурыць мадэрнавай прапагандай - і гэты факт падкрэсьлівае важнасьць нашага асьветніцкага праекту.

Але-ж трэ'
“Хто тут?” © :))
“Хто тут?”... :)
pra 60 %
дарэчы...
У 1992 той жа НІСЭПД задаваў больш жорсткае пытаньне “Якія з наступных груп насельніцтва з’яўляюцца для Вас найбольш непрыемнымі?”. Дык вось, самы высокі адмоўны “рэйтынг” маюць неафашысты (іх у якасці найбольш непрыемнай адзначылі 68, 8 % апытаных), нацыяналісты (адпаведна 56 %) і прадстаўнікі сексуальных меншасцяў (54,1 %). Затым у падобным спісе ідуць сталіністы (46,3 %), сіяністы (39,9 %), камуністы (33,4 %), манархісты (30,9 %), прадпрымальнікі (16,1 %), дэмакраты (16 %) і, нарэшце, апошняе месца займаюць сацыялісты (12,6 %). Крыніца
Зараз колькасьць бальшавікоў зьменшылася, таму і актыўная непрыязь да манархістаў
будзе меншая.
Цікавая ў вас матэматыка
У нас з матэматыкай усё цудоўна
2) Калі чалавек добра ставіцца да манархіі - яго ўжо можна лічыць ляяльным манархістам.
3) Расейскае апытаньне таксама тычыцца манархіі, таму цікавае і для нас.
І ўвогуле, ня трэба так нэрвавацца з-за лічбаў, якія Вам не падабаюцца :)
1)Калі ўжо быць