Дзіўная рэч – манархія. Заваяваныя безсмяротнай яе прыгажосцю, мы застаемся на ўсё жыцце ў цудоўным палоне. Час караля Панятоўскага падымае да нас паток свежых, яскравых ды моцных пачуццяў, змываючых пыльны налёт звычайнасці, штодзеннасці, духоўна абнаўляючых. Мабыць, ніхто з усіх вялікіх князеў ды каралёў не дакрануўся сваей уладай так шмат да чалавека, да яго ўнутранага жыцця; ніхто з такой моцай і вастрыней не раскрываў трагічны лёс чалавека, свайго сучасніка. Таму біяграфія яго – гэта перш за ўсе гісторыя яго вернасці свайму рамяству, гісторыя высакароднай творчасці, у якой ен сам бачыў мэту, сэнс і прыгажосць жыцця...
Вёска Воўчын(Берасцейская вобласць, Камянецкі район) - радзіма Панятоўскага. Першыя археалагічныя звесткі пра гэта паселішча – з 16 ст. Уладальнікі: Солтаны, Гасеўскія, Слушкі, Сапегі, Флемінгі і, нарэшце, Чартарыйскія. У 20-х гадах 18ст. Канстанцыя Чартарыйская выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага(бацьку караля). Іх памесцем і стаў Воўчын. Новы ўладальнік фундаваў у 1729г. мураваны касцел замест драўлянага. Там і быў хрышчаны будучы кароль, які нарадзіўся ў прыгожы зімовы студзенскі дзень 1732 года. Свае дзяцінства ен праводзіў пад пільным позіркам маці, Канстанцыі Чартарыйскай.
У Воўчыне не было ні тэатру, ні вучэбных ці навуковых устаноў. Але, затое, менавіта тут, у правінцыі, у весцы, дзіця бліжэй да жыцця простага народа. І, магчыма, яшчэ ў дзяцінстве зарадзілася ў яго захапленне, любоў да беларускай прыроды, да беларускага чалавека. Бо менавіта ў весцы можна пачуць яшчэ не забруджаную, шчырую размову, і набыць любоў, якая ідзе ад сэрца...
Панятоўскі быў здольны юнак, атрымаў добрую адукацыю. Здзейсніў шэраг падарожжаў па Францыі і Англіі, дзе пазнаеміўся і ўразіўся асветнай культурай Еўропы.
Трэба адзначыць, да палітыкі ен падыходзіў паволі, бо не бачыў ен сэнсу для сябе ў межусобнай барацьбе магнатаў ці ў барацьбе сялян і гараджан. У часы аслаблення дзяржавы, ен падыходзіў да палітыкі па філасоўскі, бо ведаў: змяніць ёсць што, але патрэбна зрабіць гэта паслядоўна. Таму пачаў ен сваю палітычныю кар’еру ў 1755 годзе са звання стольніка Вялікага княства Літоўскага, што параўноўваючы з аўтарытэтам Чартарыйскіх было зусім небагата. Але, не прабыўшы і года на месцы, ен да 1758 года выконвае абавязкі сакратара англійскага ў Пецярбургу, пазней быў паслом ад Саксоніі. У гэты час ен блізка сышоўся з вялікай князеўнай Кацярынай. Таму, стаўшы імператрыцай, Кацярына выставіла кандыдатуру Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай. З падтрымкай Расіі ды Прусіі ен 6 верасня 1764 быў абраны каралем.
У першыя гады свайго праўлення, Станіслаў Аўгуст пачаў збіраць бібліятэку, калекцыю мастацкіх твораў. Яго прыдворная бібліятэка налічвала каля 20тыс. тамоў. Панятоўскі першы з уладароў паспрабаваў адрадзіць краіну менавіта культурай. Так традыцыйнымі ў культурным жыцці краіны сталі “чацвяргі Панятоўскага”. Пад яго эгідай пачаўся росквіт тэатра, у архітэктуры развівалася плынь, якая вядома пад назвай “стыль Панятоўскага”. Часы праўлення Панятоўскага можна назваць залатым часам культуры Рэчы Паспалітай. Ен наводзіў парадак у гаспадарцы гмін і заняпалых гарадоў, дбаў пра развіцце прамысловасці і гандлю. Заснаваў у Варшаве кадэцкі корпус, з якога выйшаў Касцюшка.
Але нажаль, у вялікай палітыцы, ен ня быў такім рашучым і паслядоўным. Расія і Прусія сачылі за дзеяннямі караля з Польшчы, і таму пасля таго, як Панятоўскі паспрабаваў умацаваць цэнтральную ўладу гэта выклікала іх незадаволенасць. Яны не хацелі бачыць моцнага і здольнага суседа.
Заручыўшыся падтрымкай Прусіі, шляхта пачала адкрытую варожасць з каралем, стварыўшы ў 1768 годзе Барскую канфедэрацыю. У краіне пачаўся хаос, а калі ў 1772 годзе шляхта выступіла супраць расійскіх войск, гэта толькі падрыхтавала глебу для 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Пасля неадназначнага 4-х гадовага сойму, на якім была прынята першая Канстытуцыя, быў яшчэ сойм у Гародні ў 1793 годзе, дзе пад пагрозай расійскіх гармат, зацвердзілі новы раздзел. Затым было паўстанне, у якім Панятоўскі ставіў на мужнасць Касцюшкі, і якое, нажаль, пацярпела паражку. І ў 1795 годзе адбыўся канчатковы падзел некалі вялікая краіны. Панятоўскі па патрабаванню Расіі пераехаў у Гародню, дзе і адрокся ад прастола.
Панятоўскі спазнаў горкі лес. Ен перажыў уласную дзяржаву. У 1796г. памер у Пецярбурге. Пахавалі ў касьцеле сьвятой Кацярыны з каралеўскім ушанаваннем. Выглядаў гэты ўчынак як глыбока маральны зьдзек.
Праз 140 гадоў труну з ягоным целам забіраюць і вязуць у Польшчу. Прычына такога учынку невядома. Але, на мой позірк, гэта адбылося з-за таго, што у 1938г. СССР патрабавалася пераправіць свае войскі у Чэхаславаччыну для абароны ад Германіі праз Польшчу. Польскі бок не згаджаўся. Тады Сталін пайшоў на кампраміс. Адной з умоў было вяртанне труны караля. Трэба сказаць, што у тыя гады у Польшчы яго лічылі за здрадніка, які на іх думку разбурыў Рэч Паспалітую.
9 ліпеня 1938 у Стоўпцах (тады яшчэ тэрыторыя Польшчы) чыгуначнікі атрымалі вагон з труною. З Варшавы прыйшоў загад пераправіць вагон у Бярэсце, а адтуль у Воўчын патаемна. Пахавалі у Воучыне ў касьцеле без урачыстасцей. Праз 50 гадоў беларускія археолагі ды краязнааўцы з Гродна, сярод якіх быў і Александр Мілінкевіч, правялі раскопкі ў Воўчыне, адкуль перавезлі астанкі Панятоўскага ў Варшаву, дзе яго і ўрачыста пахавалі.
Атрымліваецца, што апошні прытулак караля цяпер у Варшаве. Але ж польскія археолагі не знайшлі на месцы пахавання ў Воўчыне ніводнай цэлай каралеўскай костачкі. Магчыма, нейкі добры чалавек сабраў з разрабаванай труны і перазахаваў недзе недалек рэшткі апошняга караля і вялікага князя. Відаць, лесам наканавана яму застацца на Радзіме, і менавіта Воўчын - апошні прытулак апошняга караля Рэчы Паспалітай.
Гісторыя Панятоўскага належыць не толькі прашлыні, але і сучаснасці і будучыні.Мы і любім Панятоўскага болей і
разумеем яго глыбей, чым сучаснікі вялікага князя і караля. І, напэўна, нашыя нашчадкі пазнаюць Панятоўскага яшчэ болей, зразумеюць і адзначаць яго глыбей, чым мы, назавуць яго імем вуліцы, плошчы, бо ўражанні ад яго жыцця ніколі не перастануць хваляваць людзей. І таму яшчэ, што кожнае пакаленне заўседы адкрывае ў велькіх дзеячах штосці новае, свае, блізкае і патрэбнае.
Сакавік 2007. © Мошкін Андрэй
Крыніца: Журнал "Заходнебеларускі злавесны прадказальнік"
