На тле апошніх літвінска-русінскіх дыскусыяў у Жывым Журнале вельмі дарэчна зьявіўся артыкул "Зэдлік для Хрыста", апублікаваны ў блогу Аляксандра Брэчака. Акрамя аналізу апошніх смажаных навінаў з РБ і РФ у ім можна знайсьці цікавыя паралелі постсавецкага і бізантыйскага грамадзтва і мэнталітэту. Да таго ж ясна вынікае супрацьстаяньне старажытнай арыйскай дынастычнай традыцыі і бізантыйскага выбарнага абсалютызму:
...византийские порядки сохраняются до сих пор везде, куда только успело проникнуть влияние Византии. Особенно это заметно у нас. Какую из республик бывшего Советского Союза не возьми (за исключением католическо-протестантской Балтии), в любой из них государственность сверху до низу пропитана духом «византизма». И проявляется этот «византизм» буквально во всем, что, собственно, фундаментально и отличает «советский» менталитет от европейского. Особенно это касается абсолютизации власти императора - василевса, которого византийская политическая доктрина всегда трактовала как земное божество. В Византии во время приемов самодержец даже восседал на двухместном троне - оставляя место для Христа, которого символизировал положенный на сиденье крест. Император считался почти космическим существом, к его титулу обязательно прилагался титул - «солнце». Во время официальных церемоний он занимал место между двух колонн или в нише, словно статуя, никогда не стоял на полу, но всегда на «роте» - особом возвышении. Однако, при всем этом закона о престолонаследии в Византии не было, власть была не наследственной, а василевс избирался синклитом крупнейших сановников.
Да чаго гэтая цытата. Беларуская культура шмат чым абавязаная Бізантыі, але пачварны палітычны бізантызм быў нам накінуты сілком - Расеяй. Беларусы сваёй душой, сваёй крывёй адчуваюць фальш мітаў пра Беларусь, вырабленых як расейскімі славянафіламі, гэтак і нашымі сьвядомымі нацыяналістамі. Не кранаюць гэтыя казкі нашых людзей - адчуваюць падробку. Ня трэба ніякіх мітаў - скажыце ім праўду!
А гістарычная праўда на маю думку палягае ў тым, што тут заўжды жылі балцкія плямёны, якімі кіравалі дынастыі кунігасаў. Потым зьявіліся славянскія паселішчы і пайшла паступовая асыміляцыя гэтых балтаў - яны пачалі гаварыць "па-руску". Потым было хрышчэньне Русі, а разам з Русьсю хрысьціліся і асыміляваныя балты ва ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. Але традыцыі дынастычнай манархіі захоўваліся - гэта мы бачым на прыкладзе Рагвалодавічаў. Падкрэсьліваю, эўрапейская дынастычная пераемнасьць улады была ўласьцівая менавіта балцкім землям.
У XIII-XIV ст. балты з заходняй Беларусі паступова ажыцьцявілі ўзьяднаньне з усходнімі братамі пад кіраўніцтвам сваёй дынастыі Гедымінавічаў, а самі таксама загаварылі "па-руску".
Вось такая вэрсія зьяўленьня беларусаў. І ніякіх выдумак пра славянскае племя літва альбо пра акупацыю летувісамі "исконно русских земель". А галоўнае - ніякіх штучных падзелаў Беларусі на Ўсходнюю і Заходнюю, на Русь і Літву. Проста трэба памятаць дзьве простыя рэчы, якія добра ведалі нашыя продкі і ў Полацку, і ў Наваградку:
1. Наша месца - у Балтыі.
2. Наша традыцыя - дынастычная манархія.
© Aliaks, 2007
