У традыцыйным мэмарыяльным шэсьці на Дзяды, якое арганізавала 28 кастрычніка КХП-БНФ, брала ўдзел Ліга Манархічная ВКЛ пад сваймі штандарамі. Шэсьце пачалася ад гадзіньнікавага заводу, прайшло цераз праспэкт Скарыны, вуліцу Каліноўскага і скончылася мітынгам у народным мэмарыяле ва ўрочышчы Курапаты, дзе камуністы ў 30-я годы ХХ ст. расстралялі і пахавалі дзясяткі тысячаў беларусаў. Разам з патрыётамі Бацькаўшчыны вялікалітоўскія манархістыя ўшанавалі памяць суайчыньнікаў, забітых акупацыйным рэжымам.
Удзел манархістаў выклікаў вялікую цікавасьць з боку іншых удзельнікаў акцыі: людзі падыходзілі, пыталі аб манархічным руху, з задавальненьнем бралі газэту "Litwa".
