Неабходнасьць кіруючага пласту для дзяржавы. Ганс Ф.К.Гюнтэр

Прадмова.

Ганс Фрыдрых Карл Гюнтэр нарадзіўся 16 лютага 1891 года ў нямецкім Фрэйбурзе. Пасьля сканчэньня ўнівэрсітэту і абароны дысэртацыі пайшоў на Першую сусьветную вайну дабраахвотнікам у санітары. У 1922 годзе скончыў кнігу "Расалёгія нямецкага народу", якая сталася сапраўдным бэстсэлерам і вытрымала дзясяткі перавыданьняў. Ганс Гюнтэр лічыцца галоўным расолягам часоў Вэймарскай Рэспублікі і Трэцяга Райху. Аднак, нягледзячы на зьнешнюю прыхільнасьць да навукоўца з боку нацыянал-сацыялістаў, паміж ім і кіраўніцтвам Нямеччыны ўзьнікае напружанасьць. Прычына - у вульгарным нацыяналістычным тлумачэньні NSDAP некаторых тэорый Ганса Гюнтэра. Пасьля Другой сусьветнай вайны навукоўцу не высоўвалася аніякіх абвінавачваньняў, але ён незаконна правёў тры гады ў французкім канцлягеры. Ганс Гюнтэр працягвае актыўную навуковую і выдавецкую дзейнасьць, ягоныя працы атрымліваюць міжнароднае прызнаньне. Ён памёр у родным Фрэйбурзе 25 верасьня 1968 года.
Для сучаснай Беларусі вялікую цікавасьць і практычную каштоўнасьць уяўляюць працы Ганса Гюнтэра наконт зьяўленьня і выхаваньня арыстакратыі. Па ягоным перакананьні эфэктыўна кіраваць дзяржавай могуць толькі тыя людзі, якія нарадзіліся для гэтай высокай і адказнай задачы. Прыводзім урывак зь ягонае кнігі "Спадчыннасьць і асяродзьдзе", чацьвертае выданьне якой выйшла ў сьвет у 1967 годзе.

Неабходнасьць кіруючага пласту для дзяржавы

Той, хто загаворыць сёньня ў Эўропе аб кіруючым пласьце, пласьце кіраўнікоў і здольных кіраваць родаў, г.зн. ня толькі аб абмежаванай часам групе кіраўнікоў, сустрэне неразуменьне і нават ганьбаваньне ва ўсіх саслоўях. Гэта тлумачыцца тым, што нашае заходняе мысьленьне пасьля 1789 году адмовілася ад высакародных поглядаў ранейшых часоў. Я наўмысна не кажу "арыстакратычных", каб гэтаму слову не надавалі саслоўны сэнс і ня зьвязвалі яго толькі з гістарычнай шляхтай. Я разумею пад "высакароднымі" ўсё гледжаньні, якія робяць упор на спадчыннай, "Прыроджанай" сутнасьці чалавека, а не на тым, што ён можа набыць, г.зн. не на багацьці, ведах, рангах і тытулах. Пры гэтым паказваецца ідэал для адбору: таленавіты, высакародны і прыгожы чалавек. Высакародны спосаб мысьленьня несумяшчальны з "індывідуалізмам", які разглядае асобнага індывіда як самамэту. Перад чалавекам ставіцца задача, каб ён увасобіў у сваім уласным жыцьці ўсе каштоўнасьці і з дапамогай правільнага выбару шлюбнай пары па магчымасьці перадаў іх сваім нашчадкам.

Ад такога высакароднага спосабу думак амаль увесь Захад адмовіўся пасьля 1789 году. Яму на зьмену прыйшло масавае мысьленьне, якое ненавідзіць і перасьледвуе ўсе каштоўнасьці, якія ўзвышаюцца над сярэднім узроўнем. Спадчыннае, "прыроджанае" не павінна больш мець аніякае каштоўнасьці, каб ніхто не вылучаўся над іншымі і не выклікаў зайздрасьць. Усё адрозьненьні паміж людзьмі прыпісвалі асяродзьдзю і ўсе шляхі да шчасьця чалавецтва шукалі ў паляпшэньні асяродзьдзя, а не ў паляпшэньні самога чалавека. Да нябёсаў узносілі выхаваньне, адукацыю і ахову здароўя і цешыліся ілюзіяй, што калі ўсіх людзей аднолькава навучаць, карміць і апранаць, пачнецца нечуваны прагрэс і ўсе адрозьненьні, якія яшчэ застаюцца паміж людзьмі, зьнікнуць.

Шматлікія знакамітыя апосталы роўнасьці XIX стагодзьдзя могуць служыць прыкладам таго, як людзі, моцна акцэнтуючыя на набытым, імкнуцца схаваць нейкія ўласныя прыроджаныя рысы. На гэта ўказваў Шапэнгаўэр.
Пасьля таго, як пачалі адмаўляць усё, што можна было растлумачыць добрымі спадчыннымі задаткамі, людзям XIX стагодзьдзя не заставалася нічога іншага, акрамя імкненьня да назапашваньня багацьцяў ці ведаў альбо, калі гэта не атрымлівалася, - зайздрасьці да тых, у каго ёсьць багацьці й веды, і аб'яднаньня ў масы з мэтаю пароўну падзяліць адабраную здабычу. Вынікам была пралетарызацыя сьвядомасьці ўсіх саслоўяў заходніх народаў. Пад гэтым варта разумець распаўсюджваньне такога спосабу думак, пры якім адмаўляецца каштоўнасьць і галоўнае значэньне "прыроджанага", адмаўляюцца ўсе каштоўнасьці, арыентаваныя на ідэал, і прызнаюцца толькі масавыя "каштоўнасьці", арыентаваныя на пасрэднасьць.

Зыходзячы з гэтых пралетарскіх уяўленьняў (тут ізноў-ткі ня маецца на ўвазе саслоўе), якія распаўсюдзіліся па ўсёй Эўропе ў XIX стагодзьдзі, іх прыхільнікі змагаліся супраць любога гледжаньня, якое патрабавала прызнаньня ўзорнай чалавечай сутнасьці. Узорнасьць здавалася людзям, калі размова йшла не аб статкавых пачуцьцях, чымсьці такім, што закране іхную пралетарскую сьведамасьць і "імкненьне да шчасьця".

Адмова ад узораў, якія ўзвышаюцца над статкавымі каштоўнасьцямі, ўніфікаванай пасрэднасьцю, настолькі ўелася ў сьвядомасьць людзей у мінулым і ў нашым стагодзьдзі, што спатрэбіцца яшчэ шмат часу, перш чым вялікая колькасьць людзей зможа ўспрымаць "высакародныя" мэты жыцьця і дзяржавы без нутранога супраціву.
Сёньня гэты спосаб думак яшчэ цалкам чужы "шырокім масам", ён імі не ўспрымаецца. Але нацыянальная дзяржава не павінна палохацца гэтага супраціву, яна павінна рашуча йсьці па шляху свайго ўмацаваньня і падвышэньня якаснага ўзроўня народу. Адно з адным цесна павязана і немагчыма паасобку, бо дзяржава ўмацоўваецца толькі ў тым выпадку, калі яно здольнае ўвасобіць свае асноўныя ідэі ў выглядзе шматлікіх кіруючых або здольных да кіраваньня сем'яў. Я кажу "сем'яў, а не "асобных людзей", бо толькі надзейнае захаваньне народных каштоўнасьцяў у спадчынных задатках цэлых сем'яў, зь якіх дзяржава заўсёды зможа з дастатковай ўпэўненасьцю абіраць кіраўнікоў сярэдняга й вышэйшага ўзроўню, забясьпечвае трываласьць дзяржавы.

Любая дзяржава, асабліва дзяржава германскага тыпу, калі ёй трэба пасьля надзвычайных сытуацыяў вярнуць жыцьцё народа ў нармалёвае рэчышча, павінна падумаць аб тым, як здабыць стабільнасьць і адначасна стымуляваць разьвіцьцё. Ва ўсіх індаэўрапейскіх народаў, пакуль іхнае жыцьцё было здаровым, стабільнасьць і разьвіцьцё былі вышэйшымі дзяржаўнымі каштоўнасьцямі. Але няма лепшага спосабу спалучыць разьвіцьцё й стабільнасьць рацыянальным для германскай дзяржавы спосабам, чым стварэньне пласту здольных да кіраўніцтва сем'яў, якія ўвесь час дадаюць да сябе ўсё новыя таленты. Рым дасягнуў сваёй велічы менавіта дзякуючы існаваньню такога пласту, набілітэту, у склад якога ўключаліся "новыя людзі", якія добра зарэкамэндавалі сябе на дзяржаўных пасадах. Посьпехі Брытанскае Імпэрыі да пачатку XX стагоддзя тлумачацца тым, што існаваў пласт абраных сем'яў, ад шлюбаў паміж прадстаўнікамі якіх нараджаліся здольныя да кіраваньня дзяржавай людзі пераважна нардычнага тыпу. У склад гэтага пласту ўключаліся і новыя сем'і зь іншых пластоў, калі яны адпавядалі ўзорным паняцьцям "джэнтльмэн" і "лэдзі".

Сёньня гэты пласт у Брытанскае Імпэрыі амаль зьнясілены. Ён адыгрываў вырашальную ролю ў ангельскай гісторыі ў пэрыяд з 1689 па 1832 год. 73% міністраў у пэрыяд з 1801 году па 1831 год належалі да гэтага пласту. Пасьля першай рэформы, з 1832 па 1866 г. іх было 64%, пасьля другой, з 1867 па 1884 г. 60%, пасьля трэцяй з 1885 па 1905 г. 58%. Разрыў з гэтай традыцыяй адбыўся толькі ў 1906 г. калі ўзмацнілася лейбарыская партыя. У выніку колькасьць міністраў з ранейшага кіруючага пласту скарацілася ў пэрыяд з 1917 па 1924 г. да 27%.

У XIX стагоддзі здольнасьці ангельскага кіруючага пласту зьніжаліся з прычыны шлюбаў па разьліку, з-за грошай. Антоні Тролап (1815-1882) напісаў аб гэтым у 1875 г. раман "Як мы зараз жывем", а Артур Понсанбі выпусьціў у 1912 г. кнігу аб выраджэньні ангельскае арыстакратыі. У вышэйшым пласьце распаўсюдзіўся нізкі дух гандлярства… Гісторыя ангельскага вышэйшага пласту, які кіраваў краінай дзякуючы сваім спадчынным здольнасьцям, сканчаецца ў 1905, сама пазьней - у 1916 годзе. Гэты пласт панёс вялікія страты ў Сусьветнай вайне, а пасьля вайны Лойд Джордж так прыціснуў яго падаткамі, што шмат каму давялося прадаваць свае маёнткі…

… Дзіўная стабільнасьць кіраваньня ў Ангельшчыне засноўвалася на тым, што адзіны паводе свайго тыпу кіруючы пласт абраных сем'яў пераносіў аднолькавы расавы стыль сваіх успрыняцьцяў і дзеяньняў у сфэру кіраваньня дзяржавай, той расавы стыль, які ў творчыя пэрыяды ангельскае гісторыі заўсёды заставаўся нязьменным. Змаганьне за ўладу розных груповак унутры гэтага пласту аніяк не закранала перакананьне ў праве ангельцаў прэтэндаваць на першае месца сярод народаў зямнога шару. Абедзьве варожыя групоўкі лічылі сваю ролю гаспадароў само сабой зразумелым. Дзякуючы гэтаму забясьпечвалася стабільнасьць дзяржавы, якая магла абаперціся на свае кіруючыя сем'і, хоць зусім не заўсёды яны давалі дзяржаве выбітных кіраўнікоў. Захаваньне адборных спадчынных задаткаў у цэлым пласьце ня толькі забясьпечвала стабільнасьць дзяржавы, але й дазваляла добра кіраваць нават у тыя часы, калі лепшае было немагчыма з-за адсутнасьці выбітных правадыроў.

У нямецкай гісторыі гэткая стабільнасьць адсутнічае; адсутнічае яна і ў гісторыі асобных нямецкіх дзяржаваў мінуўшчыны. Для нямецкае гісторыі характэрны агульны крах пасьля сьмерці выбітных дзяржаўных дзеячаў. Прыклады - Фрыдрых II і Бісмарк. Адзін з чыньнікаў гэтае нестабільнасьці палягае ў тым, што не атрымалася стварыць пласт абраных сем'яў, як у Брытанскае Імпэрыі. Такі пласт мог бы прадухіліць заняпад пасьля сьмерці выбітнага дзяржаўнага дзеяча, успадкаваць ягоныя асноўныя ідэі, расавы стыль ягоных дзеяньняў і, дзякуючы такім жа, як у яго, расавым псыхічным якасьцям, прынамсі выкарыстоўваць ягоныя мэтады, нават калі на працягу некалькіх пакаленьняў не зьяўляюцца выбітныя людзі, здольныя да новага дзяржаўнага мысьленьня.

Кожная дзяржава павінна стварыць пласт такіх сем'яў, ад якога яно, у адпаведнасьці з законамі спадчыннасьці і адбору заўсёды можа чакаць, што ён высуне людзей са здольнасьцямі кіраўнікоў, а часьцяком і выбітных людзей. Лепшым зьяўляецца кіруючы пласт такой якасьці, што паседжаньне прадстаўнікоў ягоных сем'яў будзе выглядаць, як рымскі Сэнат у вачох Піра, "соймам цароў". Закон гісторыі народаў і вучэньня аб душы народаў: народы адчуваюць найбольшы давер і нават любоў да сваіх кіруючых пластоў, калі тыя здольныя ўражваць нават аднымі сваймі расавымі паводзінамі.

З усяго сказанага вынікае, што дзяржава, асабліва нацыянальная дзяржава, якая абапіраецца на законы жыцьця, ня можа здавольвацца прыцягненьнем да рашэньня сваіх задачаў усё новых групаў кіраўнікоў, г.зн. фармаваць кіраўніцтва з асобных людзей. Стабільнасьць у гэтым выпадку захаваецца толькі на той час, пакуль гэтыя людзі будуць здольныя працаваць.

Чаму посьпехі й дасягненьні аднаго чалавека недастатковыя для адбору?

Перадусім таму, што мы - людзі - звычайна ня здольныя адразу ясна ўсьведамляць нутраныя заадахвочваньні іншых людзей да дзеяньня. Гэта ўдаецца толькі нешматлікім знаўцам чалавечых душаў. У гісторыі ўсіх дзяржаваў шмат выпадкаў, калі гэтыя заахвочваньні былі вельмі спрэчнымі. Дасьведчаныя дзяржаўныя дзеячы кажуць, што палітыка псуе характар. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі ў характары, г.зн. у спадчынных задатках чалавека можна нешта сапсаваць. Палітыка здаўна прыцягвала таленавітых людзей з "дрэнным" характарам. Часта гэта высьвятлялася толькі пасьля іхнае сьмерці. У шматлікіх выпадках гэта не зьмяншала заслугаў гэтых людзей перад дзяржавай. Але я ня ведаю жоднага прыкладу, каб такія людзі пакідалі годных нашчадкаў. Звычайна такія людзі нават жонку сабе выбіраюць дрэнную, яшчэ часьцей у таленавітага бацькі з сумніўнымі задаткамі нараджаюцца бяздарныя дзеці зь яшчэ больш сумніўнымі задаткамі.

Больш за тое: калі нават пэўны чалавек дасягнуў шмат чага з добрымі намерамі, магчыма ён уяўляе сабой толькі ўдалае спалучэньне спадчынных задаткаў у астатнім бяздарнай сям'і, г.зн. вынятак з правіла, таму перадаваць у спадчыну ён будзе хутчэй за ўсё не свае асабістыя задаткі, а задаткі сваёй сям'і. У пацьверджаньне гэтага я магу прывесьці дзьве прымаўкі, арабскую: "Ты можаш абраць непрыгожую жонку, калі яна адзіная непрыгожая ў сваёй сям'і" і нарвэскую: "Ніколі не жаніся на дзяўчыне, калі яна адзіная прыгожая ў сваёй сям'і".

Індаэўрапейскія народы ў свае лепшыя часы заўсёды надавалі адмысловую ўвагу зьявам спадчыннасьці. Ведаючы гэта, разумееш, чаму кіруючыя пласты гэтых народаў заўсёды спачатку ўсяляк перашкаджалі кар'еры "новых людзей". Гэтыя людзі маглі быць адзінкавымі талентамі ў сваіх бяздарных сем'ях. Іх маглі прыняць у кіруючую групу, але не ў кіруючы пласт. Іх асабіста маглі паважаць, але добрага нашчадзтва ад іх не чакалі.

Таму пры адборы кіруючага пласту варта ўлічваць дасягненьні асобных людзей і характар іхных сем'яў. Будучае, у выпадку станоўчае ацэнкі ў абодвух выпадках, ужо будзе залежыць ад правільнага выбару шлюбнае пары.

Дзяржава, якая фармуе кіруючыя групы, можа здавольвацца дасягненьнямі асобных людзей, а дзяржава, якое дзеля сваёй стабільнасьці жадае ўтварыць кіруючы пласт, павінна, акрамя таго, зважаць на характар сям'і і выбар шлюбных пар. Аб гэтым пісаў і Дарэ ў сваёй кнізе "Новая арыстакратыя з крыві і глебы". Асобныя людзі могуць уваходзіць у кіруючыя групы, але ў кіруючы пласт могуць увайсьці толькі сем'і. Аб спадчыннай сутнасьці чалавека ягоныя асабістыя дасягненьні яшчэ мала сьведчаць, аб ёй можна з дастатковай упэўненасьцю меркаваць толькі ведаючы характар ягонае сям'і. Асобны чалавек можа ўзвысіцца ў выніку сумніўных махінацыяў, узвышэньне ж сям'і звычайна засноўваецца на каштоўных задатках і правільным выбары шлюбных пар. У пасьпяховых выскачак не бывае добрага нашчадзтва.

Задамо яшчэ раз пытаньне, чаму ж маса людзей усіх саслоўяў адмоўна ставіцца да падобных думак? Ня будзем падманваць сябе: усе гэтыя ўяўленьні абсалютна чужыя шырокім масам. Сярэдні чалавек нашага часу ставіцца да гэтых ідэяў варожа і ў ім адразу ж прачынаецца пачуцьцё зайздрасьці, якое выхоўвалі на Захадзе з 1789 года, хоць яго ўвесь час спрабуюць замаскіраваць.

Але ўжо такія людзі, як Ота Амон (1842-1910) і Аляксандар Тыле (1866-1912) патрабавалі, каб нямецкая дзяржава была "сацыял-арыстакратычнай" і казалі, што "асноўная ідэя прыроды" - арыстакратычная; ужо погляды Эрнста Гэкеля на тэорыю эвалюцыі і спадчыннасьць былі такімі, што яго дарма лічаць сваім прыхільнікі лібэралізму і пралетарскага сацыялізму.

Магчыма, пытаньне аб стварэньні кіруючага пласту не ўспрымалася б у Нямеччыне так сур'ёзна людзьмі дзяржаўнага мысьленьня, калі б у нямецкім жыцьці вышэйшы пласт адыгрываў такую ж ролю, як у Ангельшчыне, г.зн. калі б ягоныя дасягненьні, дасягненьні сем'яў, што ўзвысіліся дзякуючы вышэйшым за сярэднія здольнасьцям, не прыніжаліся так несправядліва і па-хамску. Пачуцьцё зайздрасьці, якое распальваецца пралетарскім сацыялізмам, магчыма ня стала б такім атрутным і не пракралася б так глыбока ў душу нямецкага народа, калі б часьцей успаміналі, што ў вышэйшых пластах засталося вельмі мала сем'яў, якія здаўна былі наверсе, што амаль усе сем'і гэтых пластоў калісьці ўзьняліся зьнізу дзякуючы сваім талентам… Калі б пачуцьцё зайздрасьці, асабліва распаўсюджанае сярод нас, немцаў, выклікалася ня столькі спадчыннымі задаткамі, колькі прапагандай сацыялістычных вучэньняў, то сёньня заставалася б больш надзеі на зьнікненьне гэтага пачуцьця.

Я падкрэсьліваю: пры сучасным узроўні ведаў нельга больш сумнявацца ў больш высокай - у сярэднім! - спадчыннай каштоўнасьці арыстакратыі і вышэйшых, дакладней, узвысіўшыхся саслоўяў усіх заходніх народаў. Надыйшоў час даць справядлівую ацэнку гэтай спадчыннай каштоўнасьці, хоць нас з XVIII стагодзьдзя вучылі, што таленавітых, здаровых і дабрадзейных людзей трэба шукаць унізе, а наверсе людзі бяздарныя, хворыя й заганныя. Насуперак гэтаму сацыял-дэмакрат эўгенік Гроцьян давёў, што з-за малой колькасьці дзяцей у вышэйшых пластах і вялікай у ніжэйшых народ губляе свае спадчынныя здольнасьці й сілу волі.

Калі гэтае правіла сапраўднае і для Нямеччыны, то ў нас нейкія адмысловыя акалічнасьці павінны былі перашкодзіць утварэньню такога кіруючага пласту, які ёсьць у Ангельшчыне. Да гэткіх акалічнасьцяў трэба аднесьці няшчасную гісторыю нямецкай дзяржаўнасьці зь сярэдзіны XIII стагоддзя, раздробненасьць, рэлігійны раскол, зьнішчэньне шматлікіх родаў у 30-гадовую вайну, а таксама выміраньне жахлівай колькасьці лепшых родаў у Сярэднявеччы й лепшых каталіцкіх родаў пасьля Рэфармацыі з прычыны бязшлюбнасьці духавенства. Лапуж адзначае гэткія ж зьявы ў дарэвалюцыйнай Францыі. Ацалелыя роды з-за рэлігійнага расколу й раздробненасьці ня здолелі ўтварыць разам з узвысіўшыміся буржуазнымі сем'ямі такі пласт сем'яў са здольнасьцямі да кіраўніцтва, які ў іншых, больш спрыяльных гістарычных умовах паўстаў у Ангельшчыне і Шатляндыі.

Але былі й іншыя чыньнікі. У прынцыпах нямецкае арыстакратыі адбываліся зьмены, неспрыяльныя з пункту гледжаньня законаў жыцьця. Прынцып "роўнасьці па нараджэньні" згубіў свой пачатковы здаровы сэнс. У індаэўрапейскіх народаў гэтае пад гэтым паняцьцем першапачаткова разумелі аднолькавы ўзровень спадчынных здольнасьцяў пры аднолькавай чысьціні альбо аднолькава моцнай перавазе нардычнае расы. Я даводзіў гэта ў сваёй кнізе "Арыстакратыя і раса" (1927 г.), а сёньня мог быў давесьці яшчэ лепш. Пры такім разуменьні "роўнасьці па нараджэньні" ў Нямеччыне мог бы паўстаць кіруючы пласт, у каштоўнасьці якога ніхто б не сумняваўся.

Але нямецкая арыстакратыя паступова пачала разумець пад гэтым толькі прыналежнасьць да аднаго саслоўя. У выніку пачалі лічыцца "роўнымі па нараджэньні" й тыя роды, якіх ўзьвялі ў дваранства Габсбургі, самі невысакародныя і ўзвышаўшыя невысакародных людзей. У лік "роўных па нараджэньні" пападалі шляхам заключэньня шлюбаў і сем'і чужароднага паходжаньня.

Таму, што ангельская арыстакратыя раньніх эпохаў лепш разумела сутнасьць адбору кіруючага пласту, спрыялі ня толькі спрыяльныя акалічнасьці, але й тое, што ангельская канцэпцыя "роўнасьці па нараджэньні" не зрабілася вузка-саслоўнай, яна захавала свой старажытны сэнс. Шлях у шэрагі ангельскае арыстакратыі быў адкрыты для ўсіх сем'яў, якія давялі сваю прыналежнасьць да высакароднага нардычнага тыпу.

Дарэ паказаў, што адсутнасьць у Ангельшчыне звычаю даваць пасаг выключала матэрыяльную зацікаўленасьць пры выбары шлюбнае пары… Шлюбы складаліся па каханьні, і гэта йшло на карысьць нардычнаму тыпу…

…Калі абраныя сем'і будуць павязаныя зь зямлёй, са спадчыннымі валадарствамі, то дзяржава можа справядліва чакаць, што яна атрымае ад такіх сем'яў столькі людзей са здольнасьцямі да кіраўніцтва, колькі яму трэба для вырашэньня ўсіх сваіх задачаў. А такіх людзей бракуе Нямеччыне й сёньня.

Менавіта такой ўяўляе "новую арыстакратыю" й Дарэ. Застаецца адкрытым пытаньне аб тым, як павязаць існаваньне гістарычнай нямецкай арыстакратыі і стварэньне новай арыстакратыі па Дарэ…

Дзяржава, якая стварае новую арыстакратыю, павінна зважаць на тып чалавека, калі ён ярка выяўляецца, на вышэйшыя за сярэднія здольнасьці і на правільны выбар шлюбных пар. Тое, што можа дадаць гістарычная нямецкая арыстакратыя, як узор для гэтых сэм'яў, - гэта прыклады высакароднага ладу жыцьця. Спадчынныя задаткі фізычных і псыхічных здольнасьцяў - абавязковая папярэдняя ўмова для любой групы, што ўваходзіць у адборны пласт, і спадчыннае, "прыроджанае" заўсёды будзе важнейшым за набытае. Але спадчыннасьць гэта яшчэ ня ўсё: трэба накіроўваць добрыя задаткі людзей.

Ніцшэ асабліва хваравіта ўспрымаў тое, што ў нямецкім народзе пад уплывам эгалітарыскіх вучэньняў зьнікае пачуцьцё высакароднасьці й распаўсюджваецца пралетарская сьвядомасьць…

Для кожнай адборнай групы вялікае значэньне маюць высакародныя жанчыны. Дарэ таксама падкрэсьлівае іхнае значэньне й спасылаецца на ідэі, выказаныя Фэрэра ў ягонай кнізе "Жонкі цэзараў" (1914 г.). Для любой арыстакратыі, і новай таксама, існаваньне жанчын само па сабе значыць больш, чым мноства гераічных учынкаў мужчын. Гаворка вядзецца, вядома ж, аб высакародных жанчынах.

Гішпанскі філёзаф Артэга-і-Гассэт напісаў невялікі артыкул "Аб уплыве жанчын на гісторыю" (1929 г). Напісаў ён яе некалькі манэрна, для адной жанчыны, якая зрабіла на яго вялікае ўражаньне, але гэта не зьмяншае каштоўнасьці асноўных ідэяў, выказаных у гэтым артыкуле.

Артэга-і-Гассэт лічыць, што ў сутнасьці высакароднае жанчыны ёсьць нешта, што ўзьдзейнічае на чалавечае асяродзьдзе павольна, як клімат. "Два дзясяткі жанчын, якія займаюць трывалае становішча ў грамадзтве, жанчын, якія выхоўваюць і ўдасканальваюць самі сябе, пакуль не дасягнуць бездакорнасьці твораў мастацтва, як свайго роду камэртон жыцьця, робяцца органам фантазіі аб вышэйшай будучыні і прыносяць грамадзтву больш карысьці, чым усе выхавальнікі й дзяржаўныя дзеячы".

Пры выбары годных сем'яў для стварэньня кіруючага пласту дзяржавы павінны аказваць уплыў ня толькі дзяржаўныя ўстановы і групы прадстаўнікоў гістарычнае арыстакратыі, але таксама жанчыны з гістарычнай і новай арыстакратыі. Як ужо гаварылася, ніколі нельга арыентавацца на дасягненьні аднаго чалавека, а заўсёды трэба таксама ўлічваць характар ягонае сям'і. А паколькі высакародныя жанчыны часта валодаюць добрым нюхам характару людзей, дзяржава, якая ведае законы жыцьця, не павінна адмаўляцца ад супрацоўніцтва з такімі жанчынамі, якія маюць вялікі жыцьцёвы досьвед, падчас прыняцьці рашэньняў такога роду.

Час для думак, падобных на выказаныя тут, яшчэ не надыйшоў з тае прычыны, выхаваньне, арыентаванае на спадчынныя каштоўнасьці, спачатку павінна паступова пераадолець пачуцьцё зайздрасьці, якое распальвалі з XIX стагодзьдзя лібэралізм і пралетарскі сацыялізм.

Якасьць перакладу

Дадзены артыкул быў перакладзены не з арыгіналу, а з расейскага тэксту з улікам ангельскага. Такое рашэньне было прынята з прычыны вялікай патрэбы ў гэтым артыкуле для беларускамоўных чытачоў. Спадзяемся на разуменьне шаноўных наведвальнікаў.