Вось ужо 200 рокаў, як мы жывем у варункох рэвалюцыі. I гэта не перабольшваньне, то радыкальна, а то паступова касуюцца падваліны традыцыйнага грамадзтва. Досыць зірнуць на мапу Эўропы: дзе сёньня Аўстра-Вугорская манархія, дзе Папеская Дзяржава, і дзе нарэшце Вялікае Княства із Рэччупаспалітай? Традыцыйныя сацыяльныя інстытуты, гэткія як станы, касьцел і прафэсыйныя карпарацыі ані граюць значнай ролі. Яшчэ большы прагрэс пачыніла рэвалюцыя ў галіне маральнай: інстытут сям'і на мяжы заняпаду, амаль паўсюдна легалізаванае забіцьцё ненароджаных, на кану эўтаназыя й гомасэксуальныя шлюбы. Якім яшчэ станеся сьвет? Нарэшце прысьпеў час даць на гэта адказ. I гэты адказ мусіць быць традыцыйным - Фэўдальная Рэконквіста! Фэўдальная, бо мы ўважаем сярэднявечча эпохай перамогі духу, рэконквіста - з лацінскай праз гішпанскую reconquista - знача адваяваньне,вяртаньне належнага.
Фэўдалізм, гэта не натуральная гаспадарка, як цьвердзяць нам камуністычныя й лібэральныя эканамісты. Фэўдалізм гэта перад усім каштоўнасьці, якія большыыя за мэталь: Бог, Гонар, Айчына! Хто сёньня шчэ памятае гэткіх паняткаў? Ці не прысьпеў час распачаць тую духовую барацьбу, каб увесь сьвет, а разам і наша Айчына не апынуліся аднаго дня ў пекле. Для яснасьці паняткаў можна назваць наш рух фэўдальнай контаррэвалюцыяй, бо каб спыніць нейкае дзеяньне патрэбнае супрацьдзеяньне: на рэфармацыю - контаррэфармацыя, адпаведна на рэвалюцыю - контаррэвалюцыя. Але наша контаррэвалюцыя не буржуазная, яна нават антыбуржуазная. Як сацыялізм, гэтак і капіталізм чужародныя нашаму разуменьню. Гэтыя паняткі -два бакі аднаго мэдалю, імя якому матэрыялізм. Наша контаррэвалюцыя дзеяньне скрозь духовае, яно мяркуе беспасярэдняю рэалізацыю Божай Волі.
Фэўдальны Конквістадор перад усім любіць сваю сям'ю, потым свой род, потым сваю малую радзіму, а потым Айчыну зь вялікай літары. Ён любіць сваю прафэсыю, а не заробак і таму ён задзіночваецца ў карпарацыі для абмежаваньня "ваўчынай" лібэральнай канкурэнцыі, каб кожны, каму гэткі зайнятак падабаецца мог працаваць разам зь ім. Ён належа да свайго стану згодна зы здольнасьцямі й мейсцам, якімі яго абдорыў Пан Бог. Ён ляяльны да справядлівай улады, гэта знача тае, якая паходзіць ад Бога, а не ўзурпуецца паводле канстытуцыі. Ён верыць у Бога, таму што верыць, што ўсё чаго ён мае - мае ад Бога, а пасьля сьмерці здабудзе Рай.
Да чаго мы ймкнемася? Да таго, каб можна было жыць і ведаць усіх сваіх суседзяў, каб існавала мяйсцовая грамада, а ня "спальныя мікрараёны". Каб Наша Гаспадарства будавалася на гэтых грамадох, а ня з волі безасабовага "электарату". Каб тут урадваў ані "чырвоны пан", ані "новы рускі", ані "бруксэльскі бюракрат" ані "амэрыканскі F16", але звыш дадзены нашаму краю Манарх, зь вернымі яму станамі. Каб людзі жылі вераю не ў "прагрэс", "інтэграцыю", "кар'еру", а ў Бога.
Чаму Літвіны маюць распачаць фэўдальную рэконквісту? Таму што ў нас няма шанцаў на йснаваньне на варункох сучаснай цывілізацыі. Аднаўленьне ВКЛ ня можа ўпісацца ў сучасную сыстэму "эўрапэйскай бясьпекі", якая ўлічвае перад усім інтарэсы Вашынгтону, Бруксэлі й Масквы. А панаваньне ў нашай дзяржаве адзінаўладнага Гаспадара - Вялікага Князя не адпавядае "сучаснаму разуменьню дзяржаўнага ладу", дзе ёсьць мейсца толькі для "выбарных" і "калектыўных" органаў улады. У сягодзённым сьвеце, які кпіць з родавай традыцыі няма мейсца для вялікалітоўскай шляхты й ейнае гістарычнай памяці. Таму мы найболей зацікаўленыя ў зьмене гэнкага ўсясьветнага парадку.
Вы запытаецеся ці мажліва ўсё гэта? Мы верым у тое, што Бог ёсьць справядлівым, і кожнаму будзе аддадзена паводле ягоных учынкаў, калі ня ў гэтым сьвеце, дык па сьмерці. Мільёны загінулых на гільятэне й за паўстаньняў, у Сыбіру й Курапатах клічуць аб тым каб учыніць ім задосыць. Гэты момант адцягваецца зь міласэрнасьці Божай, каб маглі пакаяцца тыя, хто да гэнага здольны, але ён неўнікнёны.
Літоўскі Конквістадор
Таксама ў нумары:
- Гісторыя: Бог, Гонар, Айчына... Аналіз уплыву каталіцкае веры на інсургэнтаў 1863 году а таксама міжнароднай каталіцкай салідарнасьці (паводле польскага дасьледчыка Э. Валевандэра).
- Наша вера: Мадэрнізм альбо француская рэвалюцыя ў касьцёле.
- Ліставаньне: Погляд старога ліцьвіна на манархізм і на рэлігійныя дачыненьні. Ліст і адказ рэдакцыі і інш.
Зьцягнуць увесь нумар 4 (16) 2002 г. у pdf-фармаце*: кірыліцай (927 Kb), лацінкай (927 Kb).
* - Кнігі ў фармаце pdf лепш чытаць з дапамогай праграмы Foxit Reader
