Архіў газэты "Litwa"

Сайт Манархія з ласкі Лігі Манархічнай ВКЛ публікуе архіў газэты "Litwa". Нагадваем, што газэта зьяўляецца адзіным пэрыядычным друкаваным выданьнем манархістаў у Рэспубліцы Беларусь. "Litwa" была заснаваная ў 1908 годзе, адноўленая ў 1995 годзе. Выходзіць лацінкавы і кірылічны варыянты, якія крыху розьняцца па зьместу.

Газэту "Litwa" ў друкаваным варыяньце можна знайсьці ў каталіцкіх касьцёлах, а таксама па адрасе пр. Машэрава (былая вул. Варвашэні) 8 – ва ўправе БНФ.

З кожнага нумару на нашым сайце ў разьдзеле "Актуаліі" будзе выкладвацца па некалькі артыкулаў у звычайным html-фармаце, а ўвесь нумар можна будзе зьцягнуць у pdf-фармаце.

Прапануем нумары 16 за 2002 год, 17-18 за 2003 год, 19 за 2004 год, 20 за 2005 год, 21 за 2007 год, 22 за 2007 год, 23 за 2007 год, 22 (лацінкай) за 2008 год, 24 (кірыліцай) за 2008 год.