Vox populi (Litwa № 23/2007)

Зьмяшчаем гэты артыкул, бо на нашу думку ён добра адлюстроўвае сытуацыю за Бугам. Ці Народ мае калектыўны розум? Даводзіцца сумнявацца, бо навошта было з такім імпэтам падтрымліваць два гады таму Права і Справядлівасьць, каб цяпер перапыніць ў палове шляху і даць лейцы канкурэнтам. Ці з такой зьменлівасьцю “кормчых” можна думаць аб пераемнасьці і стабільнай палітыцы? І дзе гарантыя, што праз два гады і гэты ўрад ня скончыць у труне. Сьмешна і горка – чытайма вызнаньне Паляка, які ня страціў гонар.

Vox populi – гэта голас нэндзны, зьменлівы і тупы – усё, што можна сказаць аб выбаршчыках anno domini 2007. Зараз я хацеў бы зьмясьціць кароткае вызнаньне пачуцьцяў, якія шкрабуць і нішчаць мяне. Добра ў гэтым хаця б тое, што яшчэ хочацца разьдзіраць шаты...Адно дадам, дзеля яснасьці майго вызнаньня – я не галасаваў за Права і Справядлівасьць.

Я, сын Польскага Народу, карыстаючыся гасьціннасьцю парталу konserwatyzm.pl дэклярую, што заўжды акрэсьліваў сябе як прыхільніка нацыянальнай ідэі, але, пасьля пэўнага прасьвятленьня, альбо выбуху агіды, мне штораз больш далёка да нацыянальнай дэмакрацыі. Ад самой думкі аб якім-кольвек выбары, што робіць люд, мяне пачынае круціць. Нацыяналізм так, дэмакрацыя – не. Прынамсі не такая.

...Мой Народ на вуліцах змагаўся з чырвонай заразай, крывавіўся і гінуў пад штандарамі “Салідарнасьці”. Гэты самы Народ выбраў ужо ў вольнай Польшчы, чырвонага прэзыдэнта – Квасьнеўскага. Выбраў таксама чырвоны ўрад СЛД. Ён не памятаў, што калі гінуў Папялушка, Пшэмык, гарнякі з “Вуйка”, шмат якія з СЛДоўцаў было з боку тых, хто вёў агонь. Народ на розных выбарах шмат разоў зьмяняў сваю думку. І гэты самы мой каханы Народ ня гэтак даўна выбраў ПіС, дзеля таго, каб праз два гады пры урнах асудзіць гэтую партыю.

Нічога, што ані этыка, ані эканоміка, ня толькі самі па сабе, але нават на ўзроўні лёзунгаў невядомыя Народу. Прапарцыйны падатак? Ніхто ня ведае, што гэта. Важна, што ў дэбаце Туск быў больш энэргічны, свабодны, лепш выглядаў...

Народ, у сваім сярэднім арыфмэтычным, зьяўляецца тупым кнорам, які ідзе на забой пад касу мэдыяў (якія найчасьцей знаходзяцца ў няпольскіх лапах) і элітаў, што трымаюць уладу. Калі яны захочуць, ён палюбіць сёньня Яна Новака. Праз год узьненавідзіць яго...Памяць люду кароткая і бязьлітасна глупая.

Народ, з абрыдліва глыбокім перакананьнем аддае свой голас на выбарчым участку, пэўны, што гэтая частка рашэньня ягоная. Нярэдка верыць у тое, што яго сувэрэннае рашэньне стварае свабодны, дэмакратычны, Людам пакліканы і высунуты ўрад... Стваральнікі ўлады. Яна ад іх паходзіць. Богі...

“Можна мне ганарыцца з таго, што ў Польшчы ёсьць вялікім, але мушу прыняць і зьнявагу, якая спадае на народ за тое, што ў ім марнае”, - Раман Дмоўскі. Але ўсё ж , ці Народ мог прагаласаваць інакш?...


....

Я ніколі ня верыў у дэмакрацыю, але спавядаюся Богу і Вам з таго, што занадта мала ёй брыдзіўся.

Robert Wit Wyrostkiewicz

Дэмакрацыя зьяўляецца найгоршым ладам з магчымых, бо гэта панаваньне гіен над асламі – Арыстотэль


Таксама ў нумары:

 

  • Імша на лацінскай мове ў Віцебску
  • Дыскусыя. Шчасьлівая Аўстрыя - нешчасьлівая Літва: Datcanin, Kryvec, камэнтар рэдактара
  • Камэнтар рэдактара да водгуку Пана Ўладзіслава Б.
  • Тэстамэнт. Руплівы Літвін.

Зьцягнуць увесь нумар 23 за 2007 г. у pdf-фармаце*: кірыліцай (181 Kb).


* - Кнігі ў фармаце pdf лепш чытаць з дапамогай праграмы Foxit Reader