Прэзэнтацыя 28 сакавіка

28-га сакавіка ў пятніцу а 18.00 у сядзібе партыі БНФ (пр. Машэрава, 8)

адбудзецца прэзэнтацыя біяграфічнага фільму аб каталіцкім палітыку і філёзафу з Бразіліі – доктары ПЛІНІЁ КАРЭА ДЭ АЛІВЕЙРЫ (1908 – 1995), а таксама яго фундамэнтальнай працы

РЭВАЛЮЦЫЯ І КОНТРРЭВАЛЮЦЫЯ

 

Плініё Карэа дэ Алівейра (1908 – 1995) – аўтар 15 кніг, больш чым за 2 500 артыкулаў і эсэ: кіраваў катэдрай Новае Гісторыі Пантыфікальнага Каталіцкага Універсітэта ў Сан-Паўла, Бразылія.

Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя ўяўляе сабой аналіз рэвалюцыйнага працэсу, пачынаючы ад дэкадэнсу канца сярэднявечча, праз квазі-паганскі рэнэсанс і псэўда-рэфармацыю, крывавую Францускую Рэвалюцыю, ажно да атэістычнага камунізму. Гэтая кніга стала ідэйным фундамэнтам дзеля стварэньня найбольшай у свеце сеткі аўтаномных антыкамуністычных арганізацый, існуючай у 25 краінах на 6 кантынентах: Таварыства Абароны Традыцыі, Сям’і і Ўласнасьці (TFP), прэзыдэнтам якой ён быў ад пачатку існаваньня ў 1960 г. да сваёй сьмерці ў 1995 г.

Яго слова і пяро заўжды былі адданыя хрысьціянскай цывілізацыі, а выказваньне Апостальскай Сталіцы, што датычыць найбольш распаўсюджанай кнігі прафэсара Алівейры Свабода Касцёла ў камуністычнай дзяржаве, можна таксама ўжыць у апісаньні ўсёй яго інтэлектуальнай творчасьці: “найвярнейшае рэха ўсіх дакумэнтаў Магістэрыум Касьцёла”.

Кнігу можна будзе набыць пасьля прэзэнтацыі.


Аляксандар Стральцоў-Карвацкі,
Кантакт: 029 352 60 10
ligawkl@yahoo.es