- З просьбай пранікнуць у сутнасьць і глыб яе зьместу,
А на выпадак, калі ў ёй нічога ня ўгледзіш, - Што далікатнейшы слых Каралевы магло б улагодзіць,
Хай яна сыдзе за сьціплы табе мой дарунак. - Гэта не я, а твой розум і талент цябе прызначаюць
Справу такую зрабіць. Застаюся табе вінаватым.
САКРАТАРУ ЯЕ КАРАЛЕЎСКАЕ ВЯЛІКАСЬЦІ
ЯСНАВЯЛЬМОЖНАМУ ЛЮДОВІКУ АЛЬФІЮ
О, Людавік, гэту сьціплую кніжку табе давяраю
МІКОЛА З ГУСАВА
- Бачыў аднойчы я гульні, што ўсе з захапленьнем віталі:
Жорсткую бойку быкоў, гледачам на пацеху. - Лётныя стрэлаў раі ды бліскучыя дзіды
Ранілі целы жывёлаў і боль ім чынілі нясьцерпны, - Аж вар'явалі ахвяры, іх лютасьць, як пена ўскіпала...
Тут вось, пакуль я глядзеў на быкоў ашалелых, - Спуджаных болем ды пляскам далоняў з трыбунаў,
З нашых сказаў хтось: «Зусім як на ловах зубровых!» - Я пагадзіўся, і ўсьлед, тутка ж пачаў успаміны
Ходаньняў, дзіўна падобных, із волатам-зьверам. - Як у той прыказцы, мне ж мой язык і пашкодзіў:
Усьлед атрымаў я загад без адмовы й адкладу - Выліць у верш мой спамін пра зубровыя ловы.
Бачыце, я - між паэтаў прыпадкам выбраны - - Песьню складаю аб нашым зьвяры невядомым,
Дзівам зь вякоў захаваным пад зоркай паўночнай... - Ён, што абвешчаны ў сьвеце крывавым забойцам,
Часта ў мяне выклікаў смак жуды ці агіды, - Мне так нясвомы, і сорам прызнацца, што скуру
Часам уцёкамі я ратаваў, ажно людзі - Ўсьлед мне плявалі, бо ў нас баязьліўцаў ня любяць.
Тут, з ганаровым заданьнем, ды большаю мо небясьпекай, - Змушаны буду я выявіць зручнасьць са зброяй
Гэтак нязвычнай руцэ, муштраванай на луку. - Ўзяў, дрыжучы, я пяро і баюся пад гэтым цяжарам
Ці мо палегчы, няўдольнасьць засьветчыўшы гэтым, - Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыцца
Волі вялікага мужа, каму забавязаны ўсім я. - З гэтаю думкаю буджу я крыніцу натхненьня:
Рынь і паймкні жыцьцядайнай вадою айчыны, - Піць дай пасеву майму на некраненым полі!
Бо ж на зямлі Італійскай, даўней нам нязнанай, - Мне загадалі тварыць маю песьню, - з пакорай
Я пагадзіўся і вось - пільна ўзяўся за працу, - Нат без надзеі, што ўсё будзе ў ёй дасканалым.
Ўсё ж запытацца хачу я, і болей нічога, - Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным?
Ведаў дасюль я ж адно лёт апераных стрэлаў, - З гэтых бачын устае уваччу вобраз бою,
Сутычкі сьмяротныя, рой дзідаў імклівых, гудлівых... - З лукам мне радзіць лягчэй, а табе - ізь пяром наравістым.
Роўнымі быць мо маглі б мы з табой у майстэрстве. - Што ж, як ня ўсё мне ўдасца, дык права за вамі:
Рвеце бязьлітасна сказ чужаземца-няўмекі. - Ёсьць падабенства ў пяра і стралы - у абодвух
Роўныя джалы й калі іх напоіш атрутай, - Ранкі даволі малой, каб паранены зьгінуў.
2
Вейкі стулю й быццам бачу іх стойбішча знову:
- Ельнік правечны і ён, паміж елкаў схаваны.
Грозны, пануры, як бор, як бароў небясьпека. - А зараве, зарыкае - і ў верш уварвецца
Рэхам раскоцістым гром, - вось і гармонія песьні. - Хай яна поўніць радкі, аж прыгледземся пільна
Пушчаў далёкай Літвы тут нязнанаму дзіву. - Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны,
Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае, - Трох паляўнічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі.
А параўнаць паспытацца ягоную шыю ці пысу - - Дык параўнаньняў, баюся, такіх і ня знойдзеш.
Жмут барады рыжым вехцем тырчыць з гарлавіны, - Поўныя злосьці застыглай і полымя вочы,
Грыва калматая з плечаў магутных спадае, - Лоб і грудзіну й калены цалком накрывае.
Возьмем калі ж параўноўваць малое зь вялікім - Ды як падыйдзе мясцовае ў нас параўнаньне, -
Гэта казёл барадаты з распасьвеным целам. - Вось ён які, наш бізон, што ў нас зубрам завецца!
Поўсьці прысмажанай ён, чорнай з бурым, як быццам - Водбліск закалкі ад горна мінулых стагодзьдзяў.
Дзіўна, ды ў кнігах пісалі аб ім недакладна, - Я ж не павінен уявай псаваць тут натуру.
Дзе ж гэта бачыў хто рожкі ў зубравых храпах? - З выгляду зубар ня праўдзіць свае апісаньні,
Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе. - Не, не такі прыгажун мой, бароў нашых слава!
З кнігаў вучыў я славянскіх наш сьвет старавечны, - З граматаў рускіх, пісаных скрозь літарай грэцкай.
Вязь абэцадля народ наш для собскай карысьці - Ўзяў бо у грэкаў, ды роднае гутаркі гукі
Ў літары ўліўшы чужыя, сабою застаўся. - Кожны ж народ із глыбокай сваёй даўніною,
Хто б ён ні быў, а на ім старавечча адбітак... - Ды, як наш зубар, зьвяра мо няма ўжо на сьвеце,
Толькі пад зоркай паўночы іх лёс захаваў нам. - Пліні пакінуў свае апісаньні й зубра, і тура:
«Ў пушчах правечных паўночы вядуцца быкі» - нам ён кажа, - - (Зубрам завуць іх у нас), - старавечныя сьветчаць:
«Створаў дзічэйшых няма, чымся гэты вырослы - Вольна на травах урочышчаў цар над зьвярыма».
Людзі ў роднай зямлі запэўняюць, што ў сьвеце - Слава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны.
«Люты, дзікі, да бізона падобны грывасты» - - Пліні нам піша, а больш - вам хто іншы раскажа!
Не сумляваюся, будуць папрокі: «Дзівосныя казкі!» - Што ж, ці адзін ня дасьць веры ў вялізнасьць зьвера...
Хто хваляваньняў у пушчах паўночных ня зьведаў, - Той не паверыць, і хай супярэчыць, бо праўда -
Як ты раскажаш. Спрачацца ж і дурань патрапіць.3
- Шмат мог сказаць аб зуброх кожны ў нас паляўнічы.
Што ж да мяне - паляваць я ўжо, хіба, ня буду: - Час хваляваньняў мінуў і жыве толькі памяць
Сумнага сэрца... Вяртаюся думкай туды я, - Ўдзень і ўначы пасткі памяці зноў расстаўляю,
Сочачы пільна за кожным каштоўным імгненьнем, - Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным.
Што з тых спамінаў! Вярнуць даўніну немагчыма. - Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны,
І не здагоніш - забіты... Няхай сабе й гіне, - Часу бурліваму волі сваёй не накінеш...
Што ж я чакаю? Пара ўжо за працу мне брацца. - Вусьцішна ўсё-ткі: начытчыкаў чым ты задзівіш?
Зьведалі ўсё яны, столькі згарнулі бачынаў! - Хай сабе спраўдзяць па кнігах, які зь сябе зубар,
Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак: - Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы,
Што не знайсьці вам ні ў кнігах, ні ў граматах даўных. - Нават і Паўлюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх,
Нам аб памерах зубровага цела ня кажа, - Піша адно, што на скуры забітага зьвера
Спалі - там дзесьці - пятнаццаць ажно паляўнічых! - Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі,
Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу... - Я паляўнічыя сьцежкі разьведаў з маленства,
Зьведаў цяжары жыцьця, яго працу й турботы, - Собіла ж мне бо - із Рэчы пасполітай родам -
Край мой гушчарны, ня ў прыклад паэтам даўнейшым, - Крокам наважным з канца ў канец перамераць.
Змалку вучыўся я ў бацькі майго - зьвералоўцы - - Сьцішнай хадою прасочваць лясныя гушчары,
Зоркасьцяй вока у логаве зьвера высочваць... - Кемлівасьць, нюх - паляваньне бязь іх гэта кпіны:
Ступіш ізь ветрам, а зьвер ужо счуяў, схаваўся. - Колькі ж ён поту сагнаў зь мяне ўзімку, у сьцюжу,
Дзіды з пляча прымушаючы кідаць з разгону! - Колькі я сконаў зьлічыў, зграй браханьня начуўся
Дзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лоўчага-бацькі! - Сьцяміў усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю,
Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву, - Пасткі як трэба стаўляць на ласёў палахлівых,
Каб як пятлі не заўважыў і ў сетку ускочыў. - Бачыў і чуў, як ад стрэлаў трымцела паветра,
Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча, - Бачыў, як коньнік мільгае ў гушчары, як пырскі
Зыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць. - Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцы
Часта быў зь іншымі роўны я ў справах лавецкіх: - Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага стрыжань
Конна з буланым адольваў у гоне за зьверам. - Што ж, прызнаюся: ахвотна ў баку б я застаўся,
Ды адставаць ад сяброў у нас ганьбай лічылі. - Колькі нягод паспытаць давялося мне ў пушчах літоўскіх,
А без хвальбы гавару, быў я і спрытны і лоўкі. - Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы,
Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай. - Мэта мая - цябе ўзяць на прыроды улоньне,
Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.4
- Хай хіжаком не раўня, ўсіх іх наш зубар люцейшы,
Але людзей не кране, як яго не зачэпяць: - Толькі няспынна глядзіць, рух найменшы цікуе,
Пільна на варце стаіць і сябе, і сямейкі. - Створаў сьмялейшых няма ў гушчарох нашых родных.
Бачыш часьценька - пасецца спакойна, а вочы - Сочаць усё, касавурацца ўправа і ўлева.
Ты аж замёр, зьвералоўца, ты шчэз між кустамі, - Дзе там! Ён бачыць! Міргнеш - і прыкмеціць адразу!
Шоргат слабенькі, няўзнак трэсьне сучок пад нагою, - - Вушы свае нашатырыць, уміг страпянецца!
Калі не зазьзяе твой меч і ня бліскае дзіда, - Сьмела мінай у яго на ваччу - не зачэпіць,
Толькі ўтаропіцца тупа й стаіць нярухома, - Вокам праводзіць цябе, аж пакуль не схаваўся.
Розна бывала... Здаралася зь ім сутыкнуцца: - Спыніць хаду, гляне скоса - і болей нічога.
Але як собіць на самку зь цялём напароцца, - Ледзь зварухнешся, ухопіш за зброю з гарачкі, -
Ўвомірг разьярыцца й бор агалосіць рыканьнем, - Знакам шалёнага гневу: як сьмееш трывожыць!
Ды як адбой ты заб'еш і прабуеш уцёкаў, - Выйдзеш зь бяды непамяты, ўздагон ён ня рыне!
Люба сачыць зубранят: скачуць, малечча, дурэюць, - Маці й падлеткаў сваёй жвавай гульнёю лякаюць.
Зубар - ён кемлівы зьвер, хай сабе вось і цяляты: - Зь першага кроку ва ўсім маці яны пераймаюць,
Бегаюць сьледам, заўжды пасьвяцца побач старэйшых, - Скачуць праз выкратні, пні, дробныя рожкі прабуюць,
Як напаткаюць зьвера, згледзяць карча ў бураломе, - І - у гульні й барацьбе - целы з маленства гартуюць.
Бо ж і спачыну, як трэ, хіба ніколі ня знаюць. - Хай волат наш трывалкі, намаганьняў вялікіх
Зьверу каштуе пыніць сваё ймкненьне да руху. - Ўсьцешна глядзець, як ляціць ён у бегу імклівым
Рэдкім узьлесьсем або балацянай сьцяжынай, - Зь месца ірве, як падкінены нечаю прашчай,
І у імгненьне, ўсё цела назад павярнуўшы, - Ловіць нагамі памёт, што яшчэ ў паветры,
Ды зазьбівае яго, каб сьлядоў не пакінуць. - Але нічым не зраўнаць гэтак частыя ў статку
Бойкі быкоў за саміцаў у гульнях бяскроўных. - Сьвята Вэнэры спраўляюць зубры ў лістападзе
Кожнае восені, часта вясельлі трываюць - Тыдзень ці больш. І у часе такой насалоды
Чуецца толькі, як скрозь, заклікальна й пяшчотна - Пушча рыкае, а ў подыху кволым паветра
Лістам трапёткім шасьцяць векавыя дубровы... - Хто гэта бачыў і чуў - будзе сьветчыць напэўна:
Музыка нашых лясоў саладзей, чымся лера, - З поклічам ейным ня ў лік нат грымотныя трубы,
Хорам жа-ж гукаў лясных строга й стройна кіруе - Голас нястрымнай крыві, мне за ўсё наймілейшы!
Як доўга зубар жыве, не скажу, бо ня знаю, - Хто ж вядзе ўлік даўгавечнасьці гэткага зьвера?
Пішуць аднак, быццам недзе, памечаны ў статку - Быў правадыр двухсотгодні, прыкметны із грывы
Чорнай, як ноч, зь сівізною бялявай на чолцы. - Гэткай прыкметаю нібы назвалі ўвесь статак.
Калі паданьні даўнейшыя праўдзяць дакладна, - Вока згубіў у сутычцы ён, быў аднавокі.
Гэта магчыма. Ці ж з правам сумлеўным - бо дужы - - Бой ці адзін пачынае, а спрэчкі прычына
Аж праз гады толькі робіцца яснай, хай шрамаў - Уладалюбы ня могуць пазбыцца да скону...
Я не скажу й колькі год, няпрызнаны, у статку - Зубар той жыў, але ў гэных народных паданьнях
Ёсьць напаміны занадта ўжо доўгага часу: - Выдумкай погалас часта вушам дагаджае.
Я ж тутка права ня маю пісаць, што ня знаю: - Тым, для каго я пішу, да душы толькі праўда.
5
Шлях, мой чытач, быў намечаны загадзя намі.
- Шлях у лясы, што хінуцца пад подыхам ветру,
На лугавіны расьцьвілыя, дзе на прывольлі - Мірна пасуцца зьвяры, карыстаючы з права.
Стойбішча дружна бароняць зубры, і старожа - Пільна глядзіць, каб у статку быў добры парадак.
Дужы зь нядужым уладай дзяліцца ня будзе, - Моц бо й дазнаньне - адны могуць даць панаваньне.
Ўсюды, у статку зубровым, загоне, дарозе, - Пэўне ж, адольвае ў бойцы сьмяротнай дужэйшы
І без трывогаў ні ймгненьня ў барох не мінае. - Смыль панаваньня злабу скрозь крывавую родзіць,
Кожны таму паядынак, а кончыцца сьмерцяй. - Той, хто слабога пабіў, дастае ўзнагароду,
Ну, а пабіты, калі не сканаў, невясёлы - Разам із жонкай са статку ідуць у выгнаньне.
Зубар, што статак пакінуў, адгэтуль баіцца - Нават рагаціны, ў статку ж заўжды быў спакойны.
Часам ня грэбуюць статкі й самотнікам-зубрам, - Гэткіх прыймаюць чароды блізу без замінкі.
Калі ж у бойцы лясной памірае сужонак, - Вернасьць сяброў нечаканая сьмерць парушае:
Ўдоваў выгнаных узноўкі у статак прыймаюць. - Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,
Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.6
- Знае народ, што лясы нашы - скарб неацэнны,
Ён не зьмяняе яго нат на золата. Морам - Чэргі чужых караблёў па яго да нас цягнуць,
Дзівы вязуць нам багатых заморскіх тавараў. - Шчодрая вільгаць з прыродных у лесе жаролаў
Цёплым дажджом палівае ўраджайныя нівы, - Рэкі у сьвет спрытна лес наш сплаўляюць плытамі,
Што, як масты, заляглі паміж землямі княства. - Глебы багатыя працы цяжкое ня просяць,
Толькі ў жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, - - Статкі ў суценьню узьлесьсяў пасуцца на волі,
А у лугох - табуны скакуноў хутканогіх. - Дар нашых ніваў, лясоў прадаем мы за мора
Іншым краём і, няхай мы раўня па багацьці, - Цэнім заморскае менш, чымся родныя пушчы.
Княства Вялікае нашае - край дабрадзейны, - Больш, чым красу ў сваім моры зялёным хавае.
Ён - і складніца жывіцы й смалы карабельнай, - Скуркаў куніцы, і мёду, і воску й дзічыны.
Так што чужынцы-купцы трасянуць калітою - Могуць цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых.
Знойдуць усё: і сасну карабельную й дубу - Стырты й драніцу на дахі чужым багацеям
Тамка, дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіва - Борзда растуць. Не знайсьці гэткіх волатаў-соснаў
Пэўне нідзе. Шчодра нас надарыла прырода! - Водараць пахамі краскаў лясныя узьлесьсі -
Месца ўлюбёнае вёскаў на гульні ды йгрышчы, - Бортнікі нашыя дзюплі дзяўбуць у камлішчах
Дрэваў старых і ўжо маюць вульлі неўзабаве. - Вёснамі - птушкі лясной не палічыш у пушчы,
Б'юць яе стрэламі ў нас, а часамі й мушкетам - Тых пявуноў, аб якіх яшчэ Пліні нам піша,
Ў пушчы бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі. - Птушка важкая, вагою гуся перавысіць,
Пах асаблівы глушцоваму мясу ўласьцівы. - Большай уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень,
Трапна падбіты, падскочыць... і падае долу! - Зь цягі нясе паляўнічы дзьве нібы здабычы:
Страву для цела, адлі і спажыву для духу. - Дзе ні паткнешся - майструюць ці сеткі, ці пасткі:
Гэтай ня зловіш - у гэную трапіць дзічына. - Лесу закон скрозь адзін для здабытчыка-лоўцы!
Гэткім прырода наш край надарыла багацьцем, - Што лішкі тутка даюць нам свабоду здабычы:
Ёсьць у ашчадных удосьць і птушыны і зьвера, - Процьма марнуецца. Бачыў я сам нерастоўі
Поўныя дохлае рыбы, што сетку мінула. - Горш із даглядам: дзічэюць сады год па годзе,
Збожжа ня родзіць на нівах, нязжатых улетку... - Наша айчына - краіна загадкаў і дзіваў!
Можа так Бог загадаў, каб усё было вольна, - Мо з чараўнічае моцы расьце ўсё, каб зьгінуць?
Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць - Сілу, што свомая зёлам паўночным ды словам,
Песьняў уплывам магутным? І часам здаецца - Гэта ўсё казкаю мне чараўніцы Мэдэі...
Словы мае найшчырэйшая праўда. Я знаю, - Жорстка карае Хрыстовая вера паганых,
Тайна зьвязаных із моцамі зла чарадзеяў. - Як іх даюць, з памагатымі, на катаваньне!
Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе: - «Ён, бач, вядзьмяр і ціхцом із нячыстым вядзецца!»
Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі - Й кінуць з высокага берагу ў вір галавою!
Бачаць, што топіцца, - што ж, вінавайца - бязьвінны, - А як ня топіцца, лічаць, што вінны напэўна!
Гэткія кары ці раз назіраў я: ў прадоньні - Б'ецца ахвяра зьвязаная з хваляй, прабуе
Рынуць у вір з галавою, а натаўпы прагна - Ходаньне гэтае сочаць, клянуць, гарлапаняць!
Бачачы гэткае, я камянеў ад уразы - Мрсьцілася, быццам вада - не вада, як заўсёды.
Суне вось хваля, здаецца - канцы... праглынула... - Не, не кранула, ўцякае... жыве йшчэ ахвяра!
Справядлівейшы агонь: і чарадзея, і ведзьму - Ён пажарэ ўсё адно, як агідных зладзеяў...
Мо што да словаў маіх вы займелі сумлевы? - Верце! Ў Літве адбываецца гэткае яўна.
Я толькі праўды трымаюся, хай, як вядома, - Нат у звычайныя выдумкі, бабскія казкі,
Верыць гатовыя часта й разумныя людзі. - Кіньма жа-ж казкамі трызьніць, спрабуем цяжару
Трошкі лягчэйшага: знойдзем бароў насалоду. - Шчодра табе, чалавеча, адкрыла прырода
Сьвету прывабнасьць, а дзе ж твая будзе падзяка? - Першапачатная гожасьць і траваў і дрэваў,
Статкі лясной зьвярыны, баравая дзічына, - - Ўсё захапляе а цешыць мужоў добрародных,
Пасьля паходаў прыбылых увосені ў пушчу - Папаляваць, адпачыць ад вайсковых цяжараў.
Праца й спачын тут - найлепшая страва для духа, - Цела гартуе яна і старэчую немач
Аж на даўгія гады адганяе і гэтым - Спраўнасьць захоўвае й век падаўжае сьмяротным.
Гэта дазнаньнем пацьверджана: сунецца старасьць, - Цела ж здаровае, слых няпрыглушаны, вуха
Ловіць найменшыя шэляхі, добрае й вока - Мэту бясьхібна здалёку ужо прыкмячае.
Практыкай лепшай для вока ці лекам для вуха - Ловы лічу я ізь іхнай няспыннай старожай.
Вуха і зрок - памагатыя нам у прыгодзе, - Калі, прыкмеціўшы лоўчага, зубар злаўчыцца,
Каб вас адолець, ня спрытам, дык моцай сваёю. - Ён, што з прыроды напорысты, кемлівы, грозны,
Ўзагрудкі пойдзе й нічога ўжо вас не ўратуе... - Зжыўшыся зь лесам, дасьветчыўшы сам усё гэта,
Я ўваскрашаю так вобраз праўдзівы, і знаю, - Што для каго - гэта праўда, а хто ня дасьць веры.
Хай будзе й гэтак... Я песьню на суд справядлівы - Гэтта стаўляю. Няхай яе згодна із правам
Тыя асудзяць, што працаю сталай у Музы - Ўменьне займеў лепш цаніць і пісаць, чымся тутка
Сам я, і ў часе кароткім, і сьпехам, накідаў.7
- Вецер падзьмуў і залівісты брэх у гушчарах
Чутны мацней. Колькі шчырае жарсьці ў нас будзяць - Водгукі ловаў! Як сэрца трапеча, пачуўшы
Шум у вяршалінах дрэваў! Плыве ён, як хваля, - Раз - ападае, раз - зноўкі узносіць у неба.
Злое рыканьне чуваць, нечы віск... Што за ліха? - Гэта ўзьнялі мядзьведзя у бярлозе, ці хтосьці
Раніў стралой вяпрука... Не пабачыў - ня скажаш, - Як атрыманыя раны й магутнага зубра
Могуць разьюшыць, і зьвер, вар'яцеючы, глуха - Ровам гушчары ўстрасае, разьзявіўшы ляпу.
Гнеў у вар'ята яго абярнуў, ён - жахлівы! - Зрок, спадылба, злосна кідае іскры наўкола!
Аж камянееш з жуды, калі горлам прадонным - Хрыпла рыкаючы, гойсае ён паміж дрэваў,
Хочачы растрыбушыць вас - страшэнная зьява! - Варта яму аказацца - й турботаў бязь ліку
Ўраз у цябе: і трывога, і жуда, і наважнасьць! - Ці ж апануеш ты ўсё гэта ў буры пачуцьцяў,
Ці зразумее цябе, хто іх сам не дасьветчыў! - Праца нялёгкая ў нас, ды ці хто параўнае
Нашыя клопаты з важкай бядою айчыны? - Як тутка лекі знайсьці, яе немачы сходаць?
Думкі, адлі, павяртаюць да ўдачаў лавецкіх, - Больш бо здароўя для цела у іх, чымся ў леках.
Кожны сьпяшаецца справамі ловаў заняцца, - Сьцегны свае натаміць нясупыннай хадою.
Як жа-ж у змрочных барох гэткай працы цурацца, - Злую нуду ня гнаць прочкі здаровай разьмінкай?
Выкпіўшы ўсіх эскуляпаў, лавец гэтым самым - Чуе сябе юнаком, дай, нарэшце, мікстуры
Сродак у нас не адзіны, аж чэрава пухне - Й вусьцішна нават, што лопне ад зельля зьнячэўку!
Сівер паўночны - драбніца для моцнага духам, - Лоўца зацяты дасьць рады й турбоце й нягодам.
Непераборлівы, нат і бяз ласых прысмакаў - Ён і здаровы й пад'еўшы, аж думаеш часам
Ці не аддаць перавагі жыцьцю зьвералоўцы? - Часу нястача пыніць мне гэтта развагі,
Ўсёткі апіс паляваньня на грознага зьвера - Я папярэджу паданьнем народу паўночнага краю:
Зубар - змагар, браць яго трэба ўзагрудкі, сілай, - Не ашуканствам: стралою здалёк, ці мушкетам.
Вераць спрадвек бо ў народзе: ён пушчу пакіне, - Калі ў сутычцы ўжываеш ня моц ты, а хітрасьць.
Пэўне паданьням старым хай якога народу - Свомае ўсё растлумачваць таёмнаю сілай,
Праўды ж у казках няшмат, я лічу, бо каб нават - Гэткае штосьці й было - гэта выпадак толькі.
Я, адкідаючы домыслы, тое пяру давяраю, - Што давялося самому дасьветчыць ці бачыць.
Мне ці ж баяцца казаць аб трафеях Дыяны - Або аднэй із паплечніцаў ловаў багіні!
Мо прыгадаць тутка трэба і лук Апалёна, - Стрэлы у цёплай крыві пранізанага зьвера!
Ўсе усхваляюць Юпітара або Юнону, - Я ж паважаю Ісуса і Госпада Бога,
Сэнсу ня бачу у блытаньні праўды із басьняй. - Мець я хацеў бы дазвол, хай сабе і ў скароце,
Праўду ўсім тым расказаць, хто высочвае дзівы - Ды старадаўных памылкаў ману паўтарае.
Праўда - ўнутры. Пэўне плоцкі наш біскуп Эразмус - Тых не пахваліць, хто Госпада Бога зьніжае.
Ён толькі тое у хорам сьвяты дапушчае, - Што і прыстойна, і ў згодзе із станам сьвятарскім.
Я, служка верны ягоны, вось тутка й прабую - Словы ўжываць, што майму Спадару да спадобы.
Гэта прычына, чаму ў маю песьню трапляе - Штосьці з рэлігіі нашай. Вы ў ёй не шукайце
Ні асалодаў жыцьцёвых, ані весялосьці - - Лёд і сьнягі закавалі крыніцу натхненьня,
Краскаў нямашка на гэткім няўробленым полі.8
- Ўлетку ў сутычках усобіцаў собскіх па шыю,
Нашыя ратнікі маюць узімку спачынак - І ўзнагароду: зьвярыныя ловы у пушчы.
Ці не ў Літвы пераняў Марс стары ейны звычай - Нат спачываючы, меч гартаваць на марозе?
Войны й сутычкі! Яны у мяне выклікаюць - Гнеў і пакуты. Адны, год па годзе, сам-на-сам,
Йдзем ваяваць мы за ўсіх, за сьвятое братэрства. - Вораг наш край аблажыў, каб ушчэнт, із карэньнем
Зьнішчыць і нас, і Хрыстовае Ймя у краіне. - Злодзей-чужак уварваўся у нашыя межы,
Весьціць нахабна, што йдзе ён ня дзеля здабычы, - З Божым іменьнем адно і ад Божага йменьня
Топіць людзей у крыві ды выпальвае сёлы... - Там, дзе Арда пабыла - скрозь адны папялішчы,
Ды груганьнё і сабакі зьдзічэлыя. Лепей - Тутка ж сканаць, чымся жыць пад пятой пераможцы
Доляй нявольніка, век пад ярмом і ў пакутах... - Караю Божаю нехрысьцяў нам не спалохаць:
Вера й парадкі чужыя у іх у пагардзе. - Пынячы горды грудзіма сваймі, як заставай,
Мы падупалі, мячы нашы целы пасеклі, - Кроў наша льлецца ракой, пераймаючы поступ
Зграяў варожых, тым часам - шчыты нашы ў шчэрбах - Скрозь ад няшчадных удараў, бо ворага зброя
Над галавою ня нашай адно, і ахвяры - Нашы па тое адно, каб сябрам даць нагоду
Сілы сабраць ды ўлучыцца у бой із Ардою. - Нашых суседзяў бяда шчэ як сьлед не кранула,
Певень чырвоны іх стрэхаў стральчастых ня кратаў, - Іхнія дні ціхамірна мінаюць і сяньня,
Толькі таму, што наш край палымнее ў пажарах. - Ім - памагчы б нам, яны ж выступаюць у згодзе
Шчыльнай з чужынцам у словах і чынах, мяркуюць - Вомірг на нашым загіне узьняцца, пыхліўцы!
Можа шалёныя ўсётакі ўсім, што тут гінуць - Некалі лекі й прапішуць, ды будзе запозна!
Мае хто вочы - пабачыць, а вушы - пачуе: - Недзе грыміць, пяруны ды маланкі ўжо блізка!
Прага захопаў, міні варагоў стараною, - Сьмягнуць калі ж, хай міжсобку грызуцца зацята!
Хай скрозь насякне зямля іхнай чорнай крывёю - - Нашы сьнягі напіліся ўжо нашай чырвонай!
Смага падбояў для іх жа самых нарыхтуе - Путы грымлівыя й ім і нашчадкам навечна!
Што наканована - будзе! Гаспод непадкупны: - Прыйдзе і помста і кара на ўсякую погань.
Час ахінуцца, ачуцца! Няхай яшчэ зводдаль - Бура грыміць, але чорная, грозная хмара
Борзда імкне... І нашэсьце - падобнае сьмерці. - Розумам жах небясьпекі, як сам не пабачыў,
Сьцяміць няможна, ды заўтрашні дзень пад пагрозай... - Ты ж, наш суседзе, адкажаш, калі твае месты
Й сёлы пачнуць разьлягацца і плачам і стогнам, - Каяцца будзеш: дзе ж нашыя моц і адвага
Гэтта былі? Як маглі мы сваёю ахвотай - Шлях адчыніць пагарджаным усімі паганцам?
Ім, што палон і нялюдзкую долю рыхтуюць - Нам, і суседзям, і нават далёкім народам!
Як жа-ж маглі мы наклікаць навалу, якое - Хопіць і дзецям, і ўнукам і праўнукам нашым!
9
Што ж распачаць, наракаць нам? Усё разумеем...
- Ціха у пушчы. Няхай жа-ж пачуецца зноўку
Гусаўца голас аб нашых вялізных жывёлах! - Як меркавалася, пойдзем у нетры лясныя,
Там, згодна правілаў нашых адвечных лавецкіх, - Складзена сьценка із сьцятых таўшчэзазных дрэваў,
Што углыбкі адыходзіць на дзесяць-пятнаццаць - Міляў італьскіх, із мноствам драбнейшых адсекаў.
Тых, што ў сярэдзіну трапяць, сьцяна абкружае, - І безупынна старожа глядзіць, каб праходы
Былі зачынены й зьвер з агарожы ня выйшаў. - Лёгка увойдзеш, а выйсьці - ня выйдзеш: пілнуюць.
Зьвер патрапляе ў загон безь вялікіх турботаў, - Нат не прыкмеціць, што выхады ўраз завалілі
Моцнай завалай. На пасьбішчы, быццам, спакойна, - Мы ж, паляўнічыя, зьвера з загону цікуем.
Ён ужо ў пастцы, і мы паляваць пачынаем. - Страх - нам нішто, хай навокала скрозь небясьпека:
Сябра дзесь побач, а прыйдзе бяда - і нямашка. - Верны слуга спадару у сутычцы - ня помач,
Клічу ў сумятні ні бацька, ні сын не пачуюць! - Собскую справу сваймі ты бароніш рукамі,
Кон свой трымаеш у іх жа, а выпусьціш - зьгінеш. - Важыш жыцьцё бо, а сьхібіш - пра літасьць забудзься...
Існасьць загаду ўсім ясная - наступ наперад, - Перамагчы ж, па магчымасьці, трэба бяскроўна.
Выручыць конь хутканогі, адскочыць ад сьмерці, - Толькі у гэтым ратунак і ў гэтым надзея!
З намі наш князь, ён кідаецца ў гушчу змаганьня: - Хто ж бы даў послух нясьмелым, пайшоў з баязьліўцам!
Як перад боем з татарамі зброя асілка - Мужнасьць у воях распальвае - знак перамогі, -
Так і на ловах літоўскіх адвага старэйшых - Іхнай удачы у ходаньні й славе ня шкодзіць.
Чую: няўзнак зноў пяро маё з простай дарогі - Гэтта зыйшло, каб табе, войча наш Жыгімонце,
Славу аддаць, прыгадаць дасягненьні у справах - Важных у хаце й важнейшых мо йшчэ паза хатай.
Гэта ня проста, мне ў гэтым ніхто не паможа, - Тут бо, за межамі пушчаў, маўчыць твая слава,
Тутка нялёгка цябе ўсхваляваць, дык дазволю - Ўсё ж прыгадаць твае ходаньні з ворагам хай бы...
Нам бы - ціхога жыцьця, ну, а словаў ніхто не шкадуе.10
- Вось ён стаіць у гушчары, варожыць, што будзе!
Долі чакае... Яго й апяем мы у песьні. - Часта у вершы апісваюць цэлыя статкі,
Мы ж на адным ім увагу із вамі запынім, - Сілаў ня стане сказаць аб усіх бо, ні часу!
Збаю, але аб адным, што бяды не пачуўшы, - Ў пастцы, ў мяне на ваччу, апынуўся зьнячэўку:
Выхад старожа замкнула і рынулі стрэлы. - Імі увомірг апераны, ён ірвануўся
Й трапіў на дзіды, што лоўцы сыпнулі з засады, - Шыю, бакі пранізалі. Напасьнікаў зрокам
Палячы, волат зароў, разьдзімаючы храпы, - І як віхор закруціўся, падскочыў, паймчаўся.
Коньнікі зь гіканьнем мкнуць наўздагон, пераймаюць, - Тупат да зораў шугае, а зубар, як бура
Йрве праз паляну, наперадзе - сьценка, з разгону - Хоча яе пераскочыць, на жаль, завысока!
Стаў, як укопаны... Як ратавацца? А ў цела - Зноўку убілася з сыканьнем нечая дзіда.
Лютасьць кіпіць, палымнее пагляд і бруіцца - Зыркая кроў із глыбокай гарачае раны...
Дзе ж варагі: ён шукае, гатовы змагацца, - Зьмяць іх, раструшыць, і першыя ўдары кіруе
Ў зграю сабак стогалосых, дзярэ, раськідае, - Потым - імкне на людзей із жахлівым рыканьнем.
Людзі - у россып, насьлепа кіруючы коні. - Хрыпам, рыканьнем, галёканьнем поўніцца пушча!
Лоўцам скакаць напрасткі няма сэнсу й надзеі, - Можна адно ратавацца, адскочыўшы набак:
Гнеў і разьбег паўз лаўцоў яго мо перакіне, - Велічы ж гэткай нялёгка зьвярнуцца у бегу!
Конны ланцуг замыкаецца. Зьвер мітусіцца: - Цяжка разгон паўстрымаць, пачынаючы наступ.
Целам важкім налятае ён бурна, падскокам, - Бачыш - угрэўся, сапе, а калматая грыва
Б'ецца на ветры, і ўвесь ён - нястрымнае ймкненьне! - Доўга яшчэ зьвер із ровам бушуе ў загоне,
Сочыць, на кім бы памсьціцца, гарачку спатоліць, - Зрок яго люты спаліць вокал мог бы ўсё чыста
Й прыкладам гэтта праўдзівым пацьверджу я зараз: - Нехта з мушкетам, вядома, ня простага роду,
Стрэліць дазволіў сабе ў зьвярыну, - і пацэліў. - Гольлем схаваны, бач, песьціў дурніца надзею
Выцалець неяк і толькі сачыў із трывогай - Скуль спадзявацца нападу... Зайгралі сабакі:
Блізка напасьнік! Аж, ломячы з трэскам ламачча, - Сьнег раськідаючы, ў хмарах бялявае пары
Зьвер аказаўся зьнянацку, абкружаны зграяй, - І затрымаўся, сабаку адкінуў ды зрокам
Поўным шалёнай злабы утаропіўся ў хвойнік, дзе ў жаху - Бедны стралец здрыгануўся: няйначай, прыкмеціў!
Хай ад яго быў наш зубар даволі далёка, - Страх чалавека уразіў: бядак із мушкетам
Так, як стаяў, і сканаў з аднаго перапуду! - Дзіву даваліся людзі з канцоў баязьліўцы,
Труп небаракі застыглы знайшоўшы назаўтра. - Чулі яны, што забіць можа зрок Базыліска,
Ды вось памёр жа-ж бяздольны, някранены зьверам - Гэты юнак, баязьлівага нораву й сэрца!
Сам я быў сьветкам здарэньня, яшчэ не забыўся - Нават напісу, што нехта зрабіў на магіле:
«Тут пахаваны Лаўрук, што забіты ня зубрам, - - Выглядам толькі ягоным. Ці ж лёс вінаваціць?»
11
Бачыў я шмат, ды найбольш мяне ўсё ж уражалі
- Зьвера падскокі - о, гэтая лютасьць дзікая!
А як ня можа знайсьці, што б скрышыць ці разьдзерці, - Храпы свае разьдзімаючы, ловіць паветра,
Нюхам сваім найтанчэйшым уцягвае пахі! - Ўсё, што жывое, ці мае адзнакі жывога,
Топча, прабуе на рогі узьняць, пакалечыць, - Вінных шукае, хто важыўся раніць асілка.
Скокі ў два-тры дастае неклямягу-ахвяру, - Дзікім рыўком падкідае ўгару, прабівае,
А недабітага, хай гэта конь або коньнік, - Зноўкі на рогі бярэ ды камечыць няшчадна,
Ажно пакуль небараку ушчэнт не раздушыць. - Кроў застывае, як гэткую бачыш расправу:
Стаў конь дыбка, ашалелы, з распораным брухам, - Коньнік завіс у страменьні, крывёю заліты, -
Вось наляцеў, абярнуў абаіх і спад насту - Зь мешанкі кроў адно льлецца цурком неўзабаве.
Як на мярлог медзьвядзя, на дзіка ён найрвецца, - Ўвомірг пайрве, аж шмацьцё разьляціцца па дрэвах!
Часам трапляліся нам і казлы у гушчарах - - Лютага зубра ахвяры на сьцежцы вузенькай.
Тыя, хто бачыў ягоную сілу, мне сьветкі: - Хай ён з разгону з аленьнем зударыцца часам, -
Скрозь адаб'е ўсё нутро - і вантробы, і сэрца - Параськідае вакол па лапчастых ялінах.
Цяжка ўявіць, не пабачыўшы, гэткую зьяву: - Птушкі драпежныя ймкнуць на баёвішча з граем,
Дзёрзка дзяруць на шматкі яшчэ цёплыя часткі - Цела павіслай дзесь высака ў гольлі ахвяры...
Неверагодна, а бачыў: конь, зьліты крывёю, - Б'ецца, канаючы, коньнік жа ўдоль галавою
Недзе вісіць угары... А бывала й такое: - Ўзьняў ён на рогі каня, але гэтак, што коньнік
Проста зь сядла шугануў на сасну, цалюсенькі! - Прыкладаў стане, ці мала іх ведае пушча,
Лішнія ж словы зьніжаюць давер да расказу. - Той, хто зубровую лютасьць ня бачыў, няздольны
Сьветчаньням верыць, як прэ ён, раве, ашалелы, - Быццам бурлівая хваля ў часы навальніцы,
Як ад грымотнага рыку страсаецца пушча, - Аж пад нагамі зямля і ўздыхае, і стогне!
Але хай сьцяміць, што помстаю гнеў не спатоліць, - - Будзе храпсьці перарывіста, голаў пахіліць,
І па рагох кроплі сьвежай крыві забруяцца - Проста ў гурбы... Ня знаю, ці знойдуцца словы,
Каб апісаць нам належна жахлівую бойку. - Ён, быццам ветру зудары, і дужы, і спрытны,
Ўвомірг зьмяняецца ў сьмерч, гураган, і, вядома, - Скон будзе долей таго, каго бура засьпее.
Сьнег палымнее й дыміцца на месцы забойства, - А на кустох ды на дрэў сукох чырванеюць
Рэшткі ахвяры й зусюль крывяжэрныя птушкі - Плоймай лятуць за сваім дабрадзеем рагатым.
Ён жа-ж, што кінуў быў, зноў падыходзіць, - Ўспора рагамі яе, пераверне, зноў кіне...
Скончыў, забіў, але ўсёткі у смак не памсьціўся: - Цела ў шматох, растаптаныя косьці, ды злосна
Гэтую мешанку пора ды трэ ён рагамі, - Коньнікі ж зьвера прабуюць узноўкі разьярыць
І ў вабцугі ўзяць: галёкаюць, дзідамі колюць... - Гэта бядой пагражае ці рэдчас, хай кажны
Й спрытны, бо кон падвядзе - і загіне - Нат найспрытнейшы. Найлепш у сядле раўніною
Гнацца з ганьнёю за зьверам, ды іншая справа - Пушчаю ймкнуць, дзе ўсё можа прытрапіцца часам:
Там і калоды гнілыя і выкратні й ямы, - Норы барсучыя, пні, прыхаваныя сьнегам,
Коўзкая лужына - бачыш, і конь спатыкнуўся, - Гольле зламанае, лапы даўгія хваінаў, -
Ўсё гэта пасткі, з каня бо зьляціш, і загінеш: - Зубр не змарудзіць, імгненьне - пайрве на часьціны
Цела бяздушнае й высака ў гольле закіне. - Цудам адважны ж ад зьвера ўхінецца, адскочыць.
Той налятае узноўкі, ажно і заколе. - Каб апісаць мог я тутка, адкінуўшы дробязь,
Толькі важнейшыя рысы лясное пачвары, - Хто яго ведае, стала б мне словаў ды часу
І як даўгая была б мая гэтта паэма! - Судзячы ўсё апісанае, гэтыя ловы
Зь лікам вялізным забітых былі б мо шаленствам, - Змыць што ня лёгка было б пачынальніку й славай,
Толькі ж усё гэта мела карэнь у княжэньне - Вітаўта, князя вялікай Літоўскай дзяржавы.
Тымі гадамі, калі моц слабела айчыны, - Трэ было ўздыму, вось князь наш бязьмежныя пушчы
Ў стан баявы й абярнуў, дзе б нарошчваць сілы. - Часам спакойным, прадбачачы прышлыя войны,
Вояў сваіх рыхтаваў ён на ловах зьвярыных, - Чым прымушаў забываць пра нястачы й нягоды!
Ён - міратворца й баёў заразом пачынальнік, - Будучы князем, сваёю аголенай зброяй
Ставіў запын варагом і блізкім і далёкім. - Нават татарын, схіліўшыся ніцма, слухмяна
Лук свой зламаны яму аддаваў, зразумеўшы, - Што, хай зьбіраў ён калым на прасторах літоўскіх,
Сам жа-ж агіднай літоўскай здабычай рабіўся. - З тымі лічыўся князь толькі, каго, ўпадабаўшы,
Сам выбіраў, нат Ардой кіраваў, захацеўшы. - Князю і ўсходні сусед слаў лісты з прапановаю згоды,
Хай і з багацьця ды моцы Маскоўскія знаныя землі. - Турак, і той, прысылаў яму часта гасьцінцы
З думкай таёмнай яго задабрыць, ну і помсты - Князя літоўскага неяк ня выклікаць часам, -
Трох, што трымалі ўвесь сьвет у трымценьні ды жаху, - Прад Ліцьвіном пахіляліся моўчкі з пакорай.
12
Слаўнае гэта прызнаньне ня вырасла ў пушчы:
- Шырыўся пошчак аб ім і усьцяж і усюдых,
Станам ваяцкім было тады кожнае поле, - Дні супакою - спачынкам між войнаў кароткім.
Конскія ў коле сусьцігі, стральба на дакладнасьць, - Скрозь, дзе ні глянеш - спаборніцтвы, лукаў трымценьне:
Моцы адзнака, і пэўнай рукі, і адвагі. - Лучнік, спакойна пацэліўшы ў клін жураўліны,
Правадыра у крыло патрапляў, не даткнуўшы - Цела птушынага. Ў небе, на дрэве, у хвалях -
Птушка - найлепшая мэта для стрэлаў, і білі - Ў пушчах яе, балатох, а тады ў падарунак
Князю давалі, ад сэрца, не для ўзнагароды. - Ў ловах нястомных жыцьцё - людзі мелі за гонар.
Зь першай парошай чароды лавецкія князя - Зьвера сьціскалі у пушчы і, поўнячы нетры
Гоманам, крыкамі, гналі пад стрэлы ды дзіды. - Спрытна высочваць зьвяра у мярлогу лічылі
Справай штодзённай, а вырыне з логава, густа - Стрэламі ўкрыты ды рыне на сьмелага з рыкам,
Лоўкім ударам падняць яго трэба й асядзе. - Гульні былі й прыямнейшыя - гонкі на спрытнасьць,
Слаўная справа, калі мо за сотняю стадый - Мэта ўсталявалася: конна пакрыўшы адлегласьць,
Перамажы ў хутчыні ды ва ўменьні, спаборнік! - Толькі ў грамадах вось гэткія ўцехі бываюць!
Зь месца імкнуць скакуны чарадой, табунамі, - Ў лёце чуваць адно тупат ды коняў хрыпеньне,
Вось, вось дапялі пярэдніх, зраўняліся ў гоне! - Зрок гаспадарскі злавіўшы, скакун падстаўляе
Пану сьпіну і з налёту ў імгненьне мяняюць - Коньнікі месцы на конях, адно ізьлятаюць
Плоймай птушын калчаны ў пёрх стрэлаў, крыж-на-крыж! - Цёмнаю ночай ізноў выдумляліся гульні,
Дзе пасароміць бы мог баязьліўца адважны. - Ўсім пераможцам давалі заўжды ўзнагароды,
Ну, а хто сьхібіў, заслужваў і сорам і кпіны. - Часам ішлі аб заклад, што было шмат цяжэйшым:
Рэкі адолець шырокія ўплынь, хай чакаюць - Гушчы чаротаў плаўца, і віры, і глыбіні,
Б'ецца рака белагрываю хваляй у строму, - Рвецца з шаленствам дзікім і драпежным на бераг.
Звычай у коньнікаў быў свае лукі ды стрэлы - Ўкручваць у клунак з адзежай і гэтак сухімі
Потым выносіць на бераг... Вось рынулі коні, - Пырханьне чуеш адно, бачыш вушы ды храпы,
А на стырне, упіліўшыся ў грывы, мільгаюць - Конных галовы. Свабоднаю левай рукою
Кожны грабе, памагае каню выбірацца. - Ўсім нагароды давалі: вышэйшыя - лепшым,
Рэшце ж, як хто заслужыў. Не міналі нікога.13
- Выпрабаваныя доляй ня раз і ня двойчы
Воі мастоў не шукалі, а рэкаў запыны - Перамагалі на конях, сухою выносячы зброю:
Княства для прышлых рыхтуючы войнаў, карысна - Гэтак адным рыхтаваньнем ды працай пратрапіць
Боязі й жахі змагчы, ізь нястачамі зжыцца. - Князь, ваяўнік найгартоўнейшы, большага шчасьця
Нат не шукаў, чымся ўсьцяж гартаваць сваё войска. - Годнасьцяй першай лічылася ў князя адвага.
Сочачы пільна, знайходзіў ён сам адважнейшых, - І на аглядах адразу й абдорваў шчодра,
А баязьліўцаў, няхай і з багатага роду, - Не шанаваў і была іхнай доляй няслава.
Вось як судзіў ён, суровы, але справядлівы, - Тонкім чуцьцём прыкмячаючы праўды адзнаку!
Злая мана перад ім пасьцілалася ніцма, - Сам абвяшчаў ён прысуд, вінавайцы ж, як кажуць,
Тутка ж з пакорай праступствы свае прызнавалі, - Кары ды сьмерці прасілі - вяроўкі на шыю -
Ведалі добра бо - літасьці тут ім ня будзе - Горай за ўсё ілжасьветкаў князь меў у пагардзе,
Іх аддаваў на жахлівыя ён катаваньні - - Суд справядлівы ня сьмейце ашукаваць княжы!
Поглядам лютым усьлед выкрываў вінавайцу, - Аж прызнаваўся ў мане парушальнік прысягі.
Жорсткі прысуд быў удзелам засуджаных, іх бо, - Ў скуры зашыўшы зьвярыныя, кідалі проста
Злоснай ганьні ваўкадаваў, што іх трыбушылі. - Жорсткая кара чакала за хабар і судзьдзяў.
Недзе было, што гасьцінцам судзьдзю падкупілі, - Й княжы наказ абмінуць нешчасьліўца наважыў.
Выкрыты быў ён, жахліва пасьля катаваны - I, як навука для іншых, пайрваны на часткі.
Кожную сквапнасьць князь нішчыў з карэньнем, і гэтым - Сёньня і заўтра заслужана славіцца будзе.
Справаў бліскучых ці мала заладзіў ён, гэта - Кажнаму ясна, як зь песьні маёй, паміж іншым.
14
Меў селянін адзін клопат - гараць сваю ніву,
- Сэрцы ж сялянскія князь гартаваў паляваньнем.
Зьвер здабываўся ўсяляк, і найлепшай здабычай - Тая была, калі зьвера у стан прыганялі
Без пакалечаньняў, ранаў, блізу што бяз шкоды. - Гэта лічылася скрозь дасягненьнем найвышшым,
Ну, а зь нядбайных маглі і спагнаць па загаду. - Трэба сказаць, што сяляне стараліся добра,
Ўсе даручэньні выконвалі пільна, адважна, - Нат і зуброў пакладалі да ног валадарскіх.
Што так бывала заўжды, я усёткі ня веру, - Цьвердзяць старыя, адлі, быццам гэта ўсё праўда.
Але пра кемнасьць народную ў стаўленьні пасткаў, - Трэба сказаць без сумлеву, што гэта - мастацтва!
Сьценку з падвойных бярвеньняў, падобную кліну, - Ў пушчы стаўлялі, рассоўвалі шырака перад,
Потым звужалі патроху, а ў сьценцы засовы - Спрытна хавалі пад гольлем ялін і травою,
Каб небясьпекі ня вычуў як зьвер асьцярожны. - Ў сьвітцы чырвонай лавец-заклікайла ўдоўж кліну
Раптам імчыць, меч зіхціць над яго галавою. - Зубр гэта бачыць, крывёй наліваюцца вочы,
Ды парушальнік спакою ўжо зьгінуў, расстаяў: - Ёсьцека лазы бо ў сьценцы, лавец і схаваўся.
Зьвер, разагнаўшыся ў гоне, тым часам трапляе - Проста у пастку: засовы ўвомірг дарогу
Пыняць яму і наперадзе й ззаду - злавілі! - Бегма бягуць із схаванкаў лаўцы, абкружаюць
З крыкам пачвару, пятлю закідаюць на шыю, - Сьцягваюць шчыльна раменьне, а заднія ногі
Путамі моцнымі вяжуць, хаду запыняюць. - Непераможаны зброяй, атрадамі вояў ня ўзяты,
Тутка таймуецца зьвер адно зьменлівым конам... - Цела магутнага зубра скруціўшы вяроўкай,
Цягнуць яго, як гару й дзікім жахам працяты, - Пеніцца люты асілак, але паддаецца,
Йдзе, дрыжучы, паўз натоўпы людзкія ў няволю. - Зьвера, у табар прыгнаўшы, разьвязваюць, гоняць
Потым у чыстае поле, каб мэтай жывою - Коньнікам княжым ён быў - беце стрэламі й дзідай,
Ды набывайце каштоўнае гэтак дазнаньне! - Як запэўняюць, ня толькі на стрэлах і дзідах
Клалі знакі, але мэту жывую знакамі - Густа пярэсьцілі, й той, хто дакладна пацэліў,
Узнагароджваўся ўсьлед як найлепш, бо за князя - Вітаўта тых адзначалі, хто цела жывёлы
Дзідай умеў пранізаць і глыбока й дакладна. - Вітаўта княжаньня час, я мяркую, названы
Найпрыгажэйшы ня толькі з прычыны ваяцкіх - Княжых удачаў, але мо й таму, што над грошы,
Ўдачы ды славу стаўляў Вітаўт духа багацьце, - Глыбака верыў у праўду Ўсямоцнага Бога...
Першы з народамі княства прыняўшы хрышчэньне, - Веры старое усе асудзіўшы памылкі,
Зманных паганскіх бажкоў ён спаліў і паставіў - Хорамы Богу Ўсявышняму. Быўшы пабожным,
Шчодра й сьвятарства дарыў ён майном і зямлёю. - Славу пяяць адлі Вітаўту слаўнаму годзе!
Хай неахвотна, ягоныя дзеі мінаю - Тут я, бо зноў захапіўся, а трэба трымацца
Пільна згаданае тэмы - Паўночнай краіны, - Дый пра зуброў быў бы час ужо скончыць спаміны,
Ходзячы ўкола бо, ўшчэнт я ад іх адхіліўся, - А, паміж намі, час быў бы вярнуцца да ловаў!
Крыкам, пагоняй загнаны і стомлены зубар - Здаўся, зьнясілеў нарэшце, астыгла і зьнікла
Лютасьць, маўляў зразумеў зьвер, што скон ужо блізка. - Ўвесь упацеў ён і дыхае цяжка, із хрыпам,
Ногі ўжо ледзьве трымаюць і цела абмякла, - Вось-вось, глядзі, спатыкаецца, ўпадзе і сканае,
Гасьне злаба уваччу, што яго паланіла... - Коньнікі коні вядуць у гушчар, не марудзяць.
Вось сьмелым крокам, як звычай ім кажа, выходзіць - Сьцяг юнакоў скончыць зьвера ва ўпор, вока ў вока
Ўдарам клінкоў, і стаяць ізь дзіўною адвагай - Тварам да сьмерці хлапцы із надзеяй на славу.
Вось узьняліся клінкі, расьсякаюць паветра: - Кожны заве да сябе спахмурнелага зьвера,
Ён жа-ж, зьнясілены ўшчэнт, а ўсё ж ірвануўся - Сьлепа на постаць лаўца й той адскочыў за дрэва.
Зубр разьвярнуўся, нацэліўся й раптам з разгону, - Быццам маланка ў магутнае дрэва ўдарыў.
Гольле ляціць у бакі, з трэскам сыплюцца трэскі, - Сьмерцяй лаўцом пагражае камель надламаны.
Пільна, малойчык, глядзі, уважай, бо нязважным - Гэтае месца наўрад ці на схоў надаецца!
Трапіла бачыць мне: сьмелы адзін паляўнічы - Меч упусьціў, калі зьвер набліжаўся падскокам
Проста на дрэва, дзе той, скамянеўшы, стаіўся, - І каб сам лёс не прыйшоў бедаку з дапамогай,
Гэны юнак пэўне трапіў бы сьмерці ў вабдымкі. - Шчасьцем, аднак, было гэтае дрэва сасною,
Шапкай вялізнаю сьнегу прыкрытаю, вось жа - Як здрыгануўся камель, страсянулася й гольле
Й белая сьнежная хмара згары сыпанула. - Сьмелы лавец зьнік на ймгненьне, ды зараз
Рынуў наўцёкі паўз белую ймглу - ратавацца! - Моцна ўжо ж кпілі сябры зь юнака і зь нягоды,
Быццам ад сьмерці ўцякаць - гэта сорам і ганьба, - Як і ў змаганьні - да хуткай імкнуць перамогі.
Грымнуў удар - упіліся рогі ў дрэва, - Ўзяўшы ў абоймы камель... Ды стрывала карэньне
Хвоі-асілка у пушчы ўрадлівым суглінку. - А як сасна баравая - быць пэўным яе немагчыма,
Хто за ёй стоіцца, зь ёю ж пасполу і рыне. - Гэнае й буры зь вятрамі ня вывярнуць, гэта ж
Гіне парой пад імпэтным зубровым ударам. - Ну ж і відовішча! Мкнецца сасну перакінуць
Зубар, здрыгаецца, кружыць, бадзе, у шаленсьцьве - Сьлепне й розьніцы болей ня робіць між дрэвам
І чалавекам, рагамі камель разьбівае, - Быццам ён - вораг, і пэўне ж мяркуе: забіты!
Нат не разрозьніш у мітусі пары ды сьнегу, - Дзе паляўнічы, дзе - зубар шалёны - абодвы,
Ёсьць аднак розьніца ў лютасьці кожнага зьвера: - Шмат зь іх і ў бойцы захоўваюць зрок непамыльны.
15
Ўсе яшчэ, думаю, ў памяці маюць здарэньне
- Што тут было за гадоў караля Аляксандра.
Гэта няшчасьце магло б патапіць каралеўства - Ў горкіх сьлязах, ды Бог зьлітаваўся - гора мінула:
Ў пушчы памост збудаваны быў моцны ў чатыры, - А можа й болей падпораў - сачыць паляваньне.
Ў коле магнацтва ды фрэйлін сама каралева - Тамка сядзела, ўнізе ж ледзь трывала юнацтва,
Каб найхутчэй паказаць свае спрыт ды адвагу - Ў бойцы з магутным і дзіка разьюшаным зьверам.
Жэўжык Амур, на старой затаіўшыся хвоі, - Лук нацягнуў і насьлепа пацэліў у сэрца.
Што ж, забаўляйся, свавольнік, гуляй у ахвоту, - Толькі ня сяньня, ня ў пушчы! Юнак-паляўнічы
Прыпадабацца каханай сваёй захацеўшы, - Зробіць мо рыцарскі гэст і напэўна загіне
Тут празь цябе нечаканай, бяздумнаю сьмерцяй! - Вось і зубры паказаліся з лоўчых ганьнёю.
Ўсе на памосьце замерлі і зь месца ўзьняліся. - Колерам зыркай вясёлкі бліснулі апраткі,
Золатам тканы вузор па чырвоным і белым. - Ледзь гэта зыркасьць у вочы дзікія шугнула
Правадыра, ён прыстаў і ўпіліся паглядам - У варагоў. І загасла увомірг цікавасьць,
Бо не скажу, каб відовішчам цешыцца гэткім - Тыя маглі, што злабою зьвяроў не кіруюць,
Гэта - нязвычна. Тут тупат пачуўся здалёку - І паміж дрэваў, падскокам, праймчаўся, як вецер
Статак зубровы, цаляючы ў гурт паляўнічых. - Раптам на луг, у няпамяці гневу, ўварваўся
Зубар-асілак, жахлівай крывавячы ранай. - Ён прыпыніўся, затрос галавою, прыкмеціў
Зыркасьць страёў на памосьце й пачаў прыглядацца, - Быццам пазнаць намагаўся асобныя твары:
- Цешыцца сьмерцяй маёю зыйшліся? Чакайце ж, - Вось пакажу я вам сьмерць, што й вякі не забудуць!
Тутка зароў ён, дзьмучы у магутныя храпы - (Гэта сыгнал небясьпекі для кожнага ў статку),
Скончыў, ударыў рагамі і выбіў падпору. - Мост затрашчаў і каб, воляю кону, ударыў
Зубар яшчэ, ўсё бы рынула, шчодрай крывёю - Зьліўшы зямлю ды хварбуючы стромыя рогі.
Не, не магу я ўявіць нат, ушчэнт скамянеўшы, - Што б нарабіць мог зьвер гэтта усьпененай пысай!
16
Быў ён загнаны усёткі й паранены. Чэзьне
- Гневу шаленства у ім, хай мо лютасьць ня згасла:
Сьцёбае злосна хвастом, ажно сьвішча паветра, - Зь ляпы ж вужакай віецца язык вялізарны
Ды вырываецца хмараю пара із храпаў. - (Моц непаўстрымную сьцюжа бадзёрыла пэўне,
Але ж ужо, хай мароз, і яна занікае). - Дыхае важка, трымціць зьвер, бо гнеўная лютасьць
Бродзіць шчэ ўсёткі пад скурай, у чэраве сьпеклым, - Пеністым потам кіпіць, ды прыгледзься - і бачна:
Згоднасьці ў рухах нямаш, а ўздыхне і на грыве - Космы падскочаць, - адразу ж іх вырве са злосьцяй,
Б'е капытамі па бруху, рве, тузае цела. - Ліст скалынецца пажоўклы на гольлі дубовым -
Рыне на дрэва, націсьне, паломіць на трэскі, - Сьцень мільгане, шугане між галінамі птушка -
Топча, бадзе тое месца, за сьценем нясецца... - Тысячы розных нягодаў, прыгод, успамінаў
Раптам вяртаюць цябе ў дні твае маладосьці! - Чую я хібу у складзе сваім, раз-па-разе
Сказ мой драблю і ў адцягваньне быццам, гуляю, - Словам пустым захапляюся... Будзь жа-ж цярплівы
І пачакай абурацца, чытач мой, - разьвязка - Блізка ўжо: лоўчы за дубам, а зубр наступае.
Вось ён ля дрэва, ўпрытык паляўнічы і зубар, - Ані паўкроку ў бакі, дык трымайся, бо сьхібіш -
Зразу ж цябе, безбароннага, рогам дастане. - Круцяцца, нібы ў танку, й паляўнічы і зубар,
Скачуць з абодвух старонаў навокала дубу. - Лоўчы мяркуе клінком пад лапатку патрапіць,
Зьвер языком яго ўчэпістым мацае, ловіць. - Ну, а ня дай Бог, падчэпіць за полы - і годзе, -
Скон непазьбеглы: памне, забадае, загубіць. - Каб як ад гнуткай зьмяі языка адкаснуцца,
Спрытны лавец коле зьвера кароткім ударам - - Захад адзіны, дзе й стрэлы клінку саступаюць -
Бачыць лавец, што з часінаю кожнай слабеюць - Ногі пад зубрам, падцяненасьць цела зьнікае.
Зноўкі, адлі, страпянуўся, бадзе зьвер - хавайся! - Чуеш, як духам гарачым цябе прыпякае з-за дубу,
Бі! І клінок яшчэ раз патрапляе бясьхібна. - Важка, ахутаны парай, асеў зьвер, канае.
Недзе ўжо іншы раве й каб з ахвяраю скончыць, - Трэ праявіць літасьцівасьць - дабіць не чакаўшы,
Спрытным, апошнім ударам, наблізіўшы гэтым разьвязку.17
- Рог затрубіў. Пераможца у коле сяброўскім.
Жарты, уцеха. Ля ног зьвер, ужо ўтаймаваны. - Ў пушчы хаваецца іншы ды я не прабую
Рынуць пагоняй за гэным, бо час падганяе. - Годзе забойстваў! Разбуджаны розум трывогу
Кажа ўладарна мне ўзьняць, разьвітацца з разбоем. - Дось ужо Марсу ў крыві тапіць сьвет хрысьціянскі,
Веры асновы ўстрасаючы скрозь і усюдых. - Сяньня хісткая яна, нат на полі змаганьня,
Губяць яе варагі, ці свой меч расьсякае, - Даўшы чужынцам на зьдзек, на загін. Застаецца
Толькі ўсяго, што на літасьць нябёс спадзявацца. - Ды, патануўшы ў злачынствах, ці нам даваць веры
Ў хуткую зьмену, ратунак, - ня сьмеем нат думаць! - Сьпіць бо сумленьне зямлі ўладароў непрабудна,
Іхныя ўчынкі, на жаль, не клапоты аб сьвеце. - Рупіць балей ім за ўсё, каб мячы баявыя
Лепш нагайстрыць, як мага больш пазносіць галоваў. - Бойкі, напады, міжсобіцы, братазабойствы -
Вось іх заняткі й сапраўдная ўцеха для духа. - Гінуць з абодвух бакоў воі ў гэткіх сутычках,
Што бо князём сьлёзы людзкія, кроў і пакуты, - Ім - панаваць каб адно, захаваць сваю ўладу,
Вось і злачыняць, ізь лёсам падданых гуляюць. - Ворагі, бачачы гэткае, кпіны з нас строяць:
Княжы высокі пасад ёсьць зарукай апекі, - Ну, а яны, як ваўкі, йрвуць і катуюць ніцых.
Вось да чаго можа лютасьць сьляпая давесьці, - Глыбака ў сэрцы зь зялеза злаба ўкараніцца!
Лютыя сваркі ды бойкі, злабу, варажнечу - Ўцяміць нялёгка, ў адказнасьці ж, горы - народы.
Але бяды ўладаром да спакою людзкога! - Ёсьць ці на сьвеце хто гэткі чульлівы, каб меч свой
Нашай крывёй не мачыў ужо, толькі ж у Княстве - Гора дагэтуль пануе й скрозь нішчацца людзі.
Туркам бязьлітасным цэрквы ганьбуюцца, месты - Паляцца й вёскі, і горды чужыя палоняць
Нашу зямлю, гасяць смагу бязьвіннай крывёю - І сысункоў, і старых, ды агіднасьці чыняць:
Ўлоньне цяжарных жанок успароць ятаганам - - Гэта забава для вылюдкаў, што ж ты ім зробіш,
Як, абарону зламаўшы, забраўшы ў нас зброю, - Ім ці ж баяцца, што голы паўстанеш нявольнік!
Ой, як сьляпы наш народ, як бяздольныя людзі! - Мы - яшчэ натаўп, князі ж падаўнейшаму душаць
Кожную, дробную нават, праяву бунтарства, - Ймкнуцца, ці гэтак, ці так зьнесьці кожнаму голаў,
Хто за правы свае ўстаць і за Бога патрапіць. - Як толькі Госпад, наш Збаўца, у зьзяньні нябёсаў
Бачачы гэткія зьявы зямныя, знайходзіць - Гэтта пабожных, што вераць у Божае слова!
18
Панна Марыя, калі Тваё ймя я накрэсьліць
- Тутка наважыў, рука затрымцела у жаху.
Ніцы нявольнік Твой, я прад Табой із маленьнем - Кленчу, ня знаючы, што мне сказаць, а што змоўчаць.
Вось, я маўчу, але знаю - гаднейшая ўсіх Ты, - Каб галасамі стварэньняў зямных маліцьвенна
Сьвет зазьвінеў, пяючы Табе вечную славу. - Розум ня знойдзе, язык наш ня вымавіць словаў
Пышных удось, да Цябе каб належна зьвярнуцца! - Верачы ў любасьць Тваю, разумеючы ўседараваньне,
Панна, Тваё, прад Табою зьгінаю калены, - З сэрцам трапёткім, зьбялелым, зламаны бярэмам
Важкіх грахоў, і з пакораю ніцай прабую - Вымаліць, Панна, Тваю я над намі апеку.
Знаю, ці ж мне да Цябе з гэтай просьбай зьвяртацца, - Толькі ж малю - заступіся, бо ж Бог чалавеку
Ўзвышнай Цябе Апякункай прызначыў. Як сонца - Сьвяціць паставіў і Ты нам - памога й апека.
Як пад матулі крыльлём мае схоў птушанятка, - Гэтак зьвяртаемся й мы пад Тваё апякунства,
І як дзіця - немаўля маці туліць і песьціць, - Так утулі Ты і нас, Твае дзеці, што гінуць.
О, найсьвяцейшая, чыстая Панна Марыя! - Послух дай нашым маленьням, ратуй нешчасьлівых!
Зрок свой зьвярні на палі нашы й нівы, дзе войны - Жорсткія ймкнуць быццам хваля марская па хвалі,
Глянь Ты, якое бясчынства мячы нам спраўляюць - Над хрысьціянамі, хай вера іхная ў згодзе
З Сынам Тваім, хай жадаюць яны супакою. - Розум здаровы вярні ўладаром нашым, Панна,
Каб абавязкі забытыя ўспомнілі знову. - Ўсе ж яны ў гэтым вар'яцкім, разбэшчаным сьвеце
Ў словах адно міратворцы, ваўкі жа-ж ва ўчынках. - Не прычакаць нам, пакуль яны працьверазяцца,
Край наш тым часам злы вораг палоніць і гоніць - Бедных людзёў безбаронных на зьдзек і пакуты.
О, запыні пал варожы няхай бы на ймгненьне! - Час не стаіць і адцягваньне горшае сьмерці!
Папскі пасад Адрыяна быць можа памогай, - Дык не чакай, о, Марыя, хай зь ветрам паверне
Ветразі ён і прыпыніць мячы варажнечы, - Хай ён пакажа сьляпым і дурным небясьпеку
Ды пакарае ўсіх вінных уладай закону, - Гэтак, каб той, хто ня спэцкаў яшчэ сваё йменьне.
Меч наш усюды й заўжды кіраваў справядліва - І ўладара ўзгадаваў бы зь сябе, што патрэбны
Кожнаму конча сягоньня ў хаосе сусьветным.К а н е ц
1523
1
Будучы ў Рыме, зь вялізным натоўпам пасполу,
Пераклад з лацінскае: Натальля Арсеньнева, Віктар Дарашкевіч (прысьвячэньне Боне Сфорца)
Крыніца: Мікола Гусоўскі. Песьня пра зубра. Нью-Ёрк, БІНіМ, 1996. Менск, Мастацкая літаратура, 1980.
