Выдадзены у Крэве 14 жнiуня 1385 года.
Мы, Ягайла, з ласкi Божай (virtute Dei) вялiкi князь Лiтоўскi, Pyci гаспадар (dominus) i спадкаемец (дзедзiч, у тэксце - haeres, heres) прыроджаны, абвяшчаем yciм, каму належыць, i тым, якiя гэты лiст бачыць будуць, тое, пра што нам паведамiлi з боку найяснейшай пaнi, з Божай ласкi (Е.) (Альжабеты) каралевы1 Вугорскай, Польскай, Далмацкай i г.д., шляхетныя (годныя) i шаноўныя мужы айцец Стэфан, пробашч (dominos praepositum) Ханадзенскi, Уладзiслау, сын Какаса дэ Каза, каштэлян (castellanum) з Патока, Влодка, падчашы (чашнiк, pincernam) Кракаускi, Мiкалай, каштэлян 3aвіxocкi i Крыстын (Хрысцiян), дзяржаўца (tutorem) Kaзiмipcкi. Спачатку тады сказалi, што Ягайла, як асвечаны князь лiтоўскi, выправiў cвaix паунамоцных паслоу папярэдне да паноў зямян польскiх, а затым да яе каралеўскай вялiкасцi. Тыя ж паслы, якія да каралеўскай вялiкасцi (maiestatem) былi пасланы, узялi з сабой даверчыя лiсты ад галоўнага i вярхоўнага пасла яснавяльможнага пана2 (князя) Скiргайлы, брата вялiкага князя Ягайлы, якi з пэўных прычын не мог асабiста з'явiцца да яе каралеўскай вялiкасцi. Паслы яго, князь Барыс i Ганка, староста (capitaneus) вiленскi, стаўшы перад каралевай Вугорскай, гэтак, выкладаючы справу гаварылi:
[ПРА АТЫЛУ, ЗВАНАГА БІЧАМ БОЖЫМ]
У год ад Божага нараджэння1 401 прыйшоў Атыла2, званы Бічам Божым, ад ракі Югры3, або Юры4, а яна і цяпер у зямлі Івакі-цара5; бацьку ягонага звалі Мандазіг. Выйшаў ён адтуль з трыма братамі сваімі - Ачарам, Рогасам і Бледам - і морам-акіянам прыплыў у Міжземнае мора, якое ляжыць паміж Францыяй ды Гішпаніяй. І калі ён увайшоў у тое мора, якраз тады везлі з Брытаніі каралеўну іменем Урсула, каб выдаць замуж за сына ангельскага караля; а пры той каралеўне было адзінаццаць тысяч паненак. Атыла саму каралеўну і ўсіх тых адзінаццаць тысяч паненак, што былі пры ёй, забіў, і яны ў імя Хрыста сталі пакутніцамі. Гэта першае зверства, учыненае ім над народам хрысціянскім. Потым ён абышоў Французскую і Валоскую землі* і паплыў морам да Харвацкае зямлі, там ён сышоў на бераг і ўзяў сілаю Харвацкую зямлю. Авалодаў ён таксама Вугорскаю зямлёю, і збудаваў замак Будзынь6, і назваўся каралём вугорскім; а браты ягоныя - Ачар і Рогас - памерлі. І калі ён будаваў Будзынь і абводзіў места мурамі, у той час ён свайго трэцяга брата, Бледу, забіў і адзін панаваў на ўсёй Вугорскай зямлі, і захапіў шмат гаспадарстваў, і як спачатку пераследаваў хрысціянаў, так і сеўшы на тым гаспадарстве, ні ў чым не змяніўся, але яшчэ большы вораг хрысціянам стаў. І, сабраўшы пяцьсот верных яму людзей, ён пайшоў у Валоскую зямлю і прыйшоў пад места, званае Аквілея7; тое места было тады пад цэсарам Марцыянам8; і Атыла аблажыў Аквілею. А тое места было вельмі моцнае, і бараніла яго рымскае рыцарства, і таму, зразумеўшы, што не зможа гэтага места захапіць, Атыла не хацеў далей марнаваць часу і пайшоў у глыб Валоскае зямлі9 да Рыма. А князі ды сенатары, якія былі ў тым месце, бачачы такую вялікую сілу ягоную, былі вялікім страхам апанаваныя і разбегліся з места, а каторыя ўцяклі да сваіх рыбароў і там, на востраве, пачалі будаваць места, якое стала называцца Венецыя.
У год 6760 (1252)... У той жа год выгнаў Міндоўг сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Эрдзівіда. Ён паслаў іх разам з іх дзядзькам Выкінтам на Русь ваяваць, к Смаленску, і сказаў: «Хто што захопіць, хай тым і валодае». Сам жа ён, варагуючы з імі, вераломна завалодаў Літвою, захапіў усю зямлю Літоўскую і шматлікае дабро іх і прысвоіў іх набытак. І паслаў Міндоўг услед за імі сваіх вояў, каб забіць іх. Уведаўшы пра гэта, яны ўцяклі да [князёў] Данілы і Васількі1 і прыехалі ва Ўладзімер. Міндоўг жа прыслаў сваіх паслоў, кажучы: «Не чыні ім літасці». Але Даніла і Васілька не паслухалі яго, бо іх сястра была замужам за Данілам.