Спрэчкі пра ролю асобы ў гісторыі распачаліся ўжо даўно і наўрад ці прыйдуць да аднаго канкрэтнага выніку. А між тым, хоць гісторыя асобаў — гэта яшчэ ня ўся гісторыя, яна цалкам мае права на існаваньне. Жыцьцё кожнага чалавека непарыўна зьвязанае з жыцьцём грамадзтва, зьяўляецца часткай ягонай гісторыі, а таму праз пэрыпэтыі лёсу канкрэтнай асобы можна заўважыць асаблівасьці разьвіцьця краіны цалкам. Асабліва гэта датычыць тых, што імкнуліся самі ствараць гісторыю. Што мы пра іх ведаем? Чым жылі Ян Сабескі і Станіслаў Панятоўскі, Панамарэнка і Гусараў? Хто яны і які лёс прывёў іх на Беларусь? Мы нічога пра іх ня ведаем! А можа не жадаем ведаць? Ці ня годзе быць народам, які згубіў памяць? Або нам патрэбная толькі салодкая гераізаваная гісторыя Сярэднявечча? Не, нам неабходна ведаць усю гісторыю, якой бы непрыгожай яна не здавалася на першы погляд. Яна нашая. І кіраўнікі ў нас былі розныя, але яны былі і штось тут рабілі. Мы павінны вызначыць кожнаму зь іх пэўнае месца ў нашай гісторыі. Можа, так мы здолеем лепш зразумець сучаснасьць і прадбачыць, што нас чакае…
Лёс Станіслава Ляшчынскага нельга назваць ардынарным. Двойчы кароль і двойчы безь дзяржавы, бацька францускае каралевы, сябра Вальтэра, філёзаф і рэфарматар, які ва ўзросьце 86 гадоў зьбіраўся ў трэці раз змагацца за каралеўскую пасаду… На жаль, беларускія гісторыкі не зьвяртаюць увагі на гэтую легендарную асобу. Жыцьцё Станіслава Ляшчынскага зрабілася глебай для шматлікіх літаратурных твораў яшчэ ў XVIII стагодзьдзі, а мы зараз нават ягонае імя не заўсёды згадваем у ліку валадароў Рэчы Паспалітай. Няхай ён ня здолеў доўга пратрымацца на каралеўскай пасадзе, няхай не пасьпеў ажыцьцявіць тое, пра што марыў у сваіх філязофска-рэфарматарскіх працах, аднак гэты чалавек — частка нашага мінулага, і мы павінны адвесьці яму адпаведнае месца ў аналах беларускае гісторыі.
У “Пярсідскіх лістах” Мантэск’е, дзе аўтар ад імя прыдуманага персідскага вандроўніка рэзка крытыкуе тагачаныя парадкі ў Францыі, адзін з персанажаў са шчырым здзіўленнем пытаецца “Як можна быць персам?”. Французам XVIII ст. было цяжка ўявіць, як чалавек можа быць персам ды яшчэ крытыкаваць самую прагрэсіўную краіну Еўропы. Блізка тая ж занепакоенасць, а часам спалоханасць і недабразычлівасць адчуваецца у шэрагу нядаўніх рэфлексій, прысвечаных літоўскай плыні, што пакрысе афармляецца ў асадах беларускай інтэлектуальнай і публічнай сферы.
Збянтэжанасць перад рознымі варыянтамі літоўскіх праектаў выклікае найперш адзін прынцыповы момант: “для ідэолагаў і носьбітаў гэтых праектаў панятак “ліцьвін” даўно адасобіўся ад “беларускай прапіскі”, ператварыўшыся ў альтэрнатыўны беларускаму нацыянальны (з прэтэнзіямі на этнічны) праект"[1]. Далейшая засцярога грунтуецца на адчуванні небяспекі гэткай літоўскасці для Беларусі як канстанты, якая мусіла б мець агульнапрынятую нацыянальную метатэорыю, што навучыла б нас "ня толькі адрозьніваць інтанацыі смаку ў вашай шклянцы вады, але і — прыняць і урэшце палюбіць гэты букет, ня прагнучы адмаўляць ці абіраць у ім штосьці“[2]. Метафара кісла-салёна-салодкага кактэйлю пад рознымі найменнямі досыць папулярная ў сучасных пратаганістаў беларускай ідэі: “метатэорыя” (Аляксей Бацюкоў), “дыскурс Беларусі” (Валянцін Акудовіч). Але мы не будзем дэтальна абмяркоўваць гэтыя ідылічныя варыянты “грамадскай дамовы”, а паспрабуем акрэсліць ім альтэрнатыву ў варунках рэальнай “вайны ідэяў” ды засяродзім увагу на тым, каму і чым літоўшчына гэтак муляе вока.
Кожная дзяржава нараджаецца і зьнікае не з эканамічных ці вайскова-палітычных прычынаў. Усімі гэтымі фактарамі кіруе Дух і гераічны Высілак. Пад іх узьдзеяньнем невялікая рашучая група людзей можа стварыць магутную дзяржаву нават у неспрыяльным асяроддзі, і наадварот – ідэйная дэградацыя вядзе да заняпаду краіны нават у цяплічных умовах.
Дык які ж дух, якія ідэі аб'ядналі нашых продкаў у велічныя манархіі, слава пра якія дагэтуль саграе нашыя сэрцы? Гэтае веданьне дапаможа нам лепш зразумець прычыны сучаснай слабасьці і нетрываласьці нашай краіны.
Няцяжка здагадацца, што той стваральны дух прыляцеў да нас з Поўначы – разам з ваяўнічымі германскімі плямёнамі. Менавіта яны першымі ўзаралі і засеялі нашу глебу дзяржаўнага будаўніцтва. Старажытныя тэўтоны перадалі нашым продкам агонь рыцарскага этасу, вядомага яшчэ ў старажытнай Грэцыі і Рыме: гонар, вернасьць, гераізм. Гэтыя каштоўнасьці бурлілі ў гарачай крыві дзёрзкіх германскіх заваёўнікаў і прымушалі іх накатвацца на Поўдзень хваля за хваляй. І паўсюль, куды сягаў нардычны меч, утвараліся маладыя амбіцыйныя дзяржавы, дзе гонар каштаваў даражэй за жыцьцё.
Такая знаёмая нам сёння назва Вялікае Княства Літоўскае на дзвесце гадоў маладзейшая за саму тую дзяржаву.
ОГЛАВЛЕНИЕ
Введение
Глава I.ДРЕВНЕЙШИЕ ОБИТАТЕЛИ БЕЛОРУССИИ
1. Эпоха доисторическая.
2. Белорусские племена по сведениям летописи.
3. Чистота белорусского типа.
4. Культурные последствия связей с соседями.
5.Колонизационное движение.
6.Данные археологии.
7.Каменный век.
8.Древнейшая культура белорусского племени.
Глава II. ОБРАЗОВАНИЕ И СТРОЙ ДРЕВНИХ КНЯЖЕНИЙ
1. Племенная жизнь и образование княжений.
Процесс формирования белорусской народности, как государствообразующей нации, так и не состоялся. Белорусская нация - ничто более, чем постмодернистский симулякр. Есть этнос, есть народ, но нации - нет. Понимание этого очень важно для правильной оценки ситуации в Беларуси. Переход от средневекового общества к буржуазному в Европе был весьма трудным, болезненным и сопровождался жестокими эксцессами.
Конфессиональный раскол привел к дезинтеграции Европы и потребовал новых форм легитимации. Мировоззренческий плюрализм и автономизация княжеств сопровождались усилением мобильности населения, а урбанизация — расширением торговых связей. Наступление рынка на храм, раскол христианской медиа-империи поставили вопрос о единстве людей. Философы считали, что автономные индивиды смогут объединиться на основе разума, а экономисты — на основе свободного рынка. Однако новой стихийно открытой формой солидарности во время Французской революции становится образ Марианны, символизирующей Республику-Мать, детьми которой ощущали себя восставшие против короля.
У ГІСТАРЫЯГРАФІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ не было глыбокіх апрацаваньняў датычна юрыдычных аспэктаў ліквідацыі і адпаведна мажлівай рэстаўрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Вынікае гэта з факту, што дадзеная тэма ўяўляецца дасьледчыкам пазбаўленай практычнага дастасаваньня і адпаведна немэтазгоднай да распрацоўкі. Прымаецца за аксіёму сьцьверджаньне, што ВКЛ аднавіць немажліва, а таму і няма сэнсу глыбока разважаць менавіта над юрыдычнымі аспэктамі яго ўпадку і магчымасьцямі аднаўленьня. У той жа момант шмат гаворыцца і пішацца аб іншых: палітычных, вайсковых, культурных аспэктах упадку. Аўтару дадзеная прапорцыя падаецца несправядлівай, бо незалежна ад адказу на пытаньне "Ці можна адрадзіць ВКЛ?", належыць глыбока прааналізаваць усе аспэкты яго ўпадку, а перад усім юрыдычныя, бо толькі яны грунтуюцца ў сваёй абсалютнай большасьці на дакумэнтах, што робіць такое апрацаваньне непараўнальна больш годным даверу, чым найверагоднейшая палітычная вэрсія.
Rex fit, dux nascitur (Каралём становішся, князем нараджаешся)
Паўстагоддзе, калі ў Вялікім княстве Літоўскім не было вайны, гэта час княжання Казіміра Ягелончыка з 1440 г. па 1492 г. Унікальны і непаўторны выпадак у гісторыі нашай краіны. Але не толькі з гэтай нагоды варта ўспомніць гэтага вялікага князя. У 2007 г. спаўняецца некалькі юбілейных дат, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю.
Кракаў. Вавель. Гатычны кафедральны сабор XIV ст. Магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў, самых слаўных дзеячоў нацыянальнай гісторыі. Колькі тут беларусаў-літвінаў? Галоўны ўваход заходняй фасады вавельскай кафедры. Ад поўдня прыбудавана капліца св. Крыжа, размаляваная ў візантыйска-беларускім стылі. Насупраць уваходу насценны роспіс адлюстроўвае Апошні Суд. На фоне роспісу дзве грабніцы. З аднаго боку шыкоўная грабніца караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, заказаная яшчэ пры яго жыцці ў Фейта Штоса, з другога — скромная яго жонкі Альжбеты Габсбургскай, маці каралёў. Каля бацькоў спачываюць памерлыя ў дзяцінстве дзве дачкі Альжбеты. У гэтай капліцы, пабудаванай на сродкі Казіміра Ягелончыка, спачывае і яго маці Соф’я Гальшанская, заснавальніца роду Ягелонаў. Ахвяравальны надпіс на беларускай мове абвяшчае, што капліца ўпрыгожана роспісам па загадзе „многамагутнага караля прасветлага Казіміра, з Божае ласкі караля Польшчы, вялікага князя літоўскага і рускага, і жмудскага, і князя прускага, і нашчадка etc. уладара многіх зямель і яго каралевы найяснейшай пані Альжбеты з пакалення ракушскага, унучкі непераможнага кесара Жыгімонта (...) у годзе ад нараджэння Божага 1470”. Ужо з гэтай нагоды, што ў вавельскай кафедры па загадзе польскага караля зроблены надпіс на беларускай мове, варта ўспомніць аб гэтым незвычайным чалавеку з незвычайным лёсам.