Артыкулы і кнігі пра гісторыю нашага краю.

Довмонт Псковский. А.В.Кузьмин

Биография

Будучи владельцем Нальшан и правителем Нальшанской земли, Довмонт входил в круг литовских князей, подчиненных власти литовского короля Миндовга. Довмонт состоял с правителем Литвы в родстве - оба были женаты на дочерях жямайтского кн. Выкинта. Довмонт, по-видимому, не препятствовал распространению христианства в своих землях. Автор географического трактата «Описание земель», созданного между 1253 и 1262 гг., пишет, что «Лектавы, Йетвезы и Налсаны с легкостью крестятся, потому что христианские няньки их выращивают с колыбели». Монахи-миссионеры нищенствующих католических орденов могли здесь «в безопасности... пребывать» до тех пор, пока в 1262 г. король Миндовг не порвал отношений с крестоносцами (Чекин Л. С. «Описание земель», анонимный геогр. трактат 2-й пол. XIII в. // СВ. М., 1993. Вып. 56. С. 218). В 1260 г. владения Довмонта были разорены в результате похода монгольского полководца Бурундая.

Икона св. кн. Довмонта.

Саюз Беларусі і Расіі. Сем захадаў Льва Сапегі. У.Давыдоўскі

1. Цуды дыпламатыі

Знаёмства з Масковіяй пачалося для Льва Сапегі вясной 1584 года, калі яму не было і 27 гадоў. Прызначаны кіраўніком Рэчпаспалітага пасольства, ён выправіўся да Івана IV, каб падпісаць мір. Наогул жа, мэта візіту зводзілася да вырашэння дзвюх асноўных задач: ваенна-палітычнай (засцерагчы паўднёвыя рубяжы Рэчы Паспалітай ад набегаў крымскіх татар) і гандлёва-эканамічнай (разам з ім 29 вялікакняскіх купцоў на 177 вазах везлі ў Маскву свае тавары). Гарантыяй поспеху павінны былі стаць каштоўныя падарункі ад паноў рады і караля Сцяпана Батуры – пародзістыя коні, залачоная збруя, пістолі, срэбныя кубкі, аздобленая разьбой карэта ды іншае багацце. Але Іван IV раптоўна памёр, і прыйшлося чакаць каранацыі яго сына Фёдара Іванавіча. Для Сапегі гэта былі самыя змрочныя часіны. Спачатку яго ды іншых паслоў, нібы злачынцаў, пад аховай правезлі па ўсёй Маскве, а потым надоўга зачынілі ў сценах пасольскай рэзідэнцыі. Наўкола не сціхалі баярскія звадкі, вуліцы горада былі залітыя крывёю. Стральцы, падбухтораныя Багданам Бельскім, аблажылі Крэмль, забілі князёў Мсціслаўскага ды Шуйскага. Ашалелы натоўп гатовы быў учыніць расправу над кожным, у тым ліку, над замежнымі пасламі… Але абышлося. Нават прыдалося. Бо менавіта ў гэтыя смутныя дні Сапега здолеў убачыць непрыхаваны твар Масквы, зразумець таямніцы расійскай душы і палітыкі.

Калі безуладдзе скончылася і адбылася першая аўдыенцыя, нечакана паўсталі новыя праблемы. Напачатку маскоўскія баяры ледзь не перарэзалі адзін аднаго ў барацьбе за месца на перамовах, а потым перасварыліся і раз'ехаліся. У выніку размаўляць давялося з невялікай купкай набліжаных да трона асоб. Але і тыя не зусім разумелі, навошта ім мірная дамова з Рэччу Паспалітай.

Arcana Imperii. Casus Lithuaniae. Аляксей Дзермант

kaiser_karl_v.jpg

Нішто гэтак не адпавядае праву і натуральнаму парадку [...] як imperium,
без якога не могуць трымацца ні дом, ні грамадзянская супольнасць, ні народ,
ні чалавецтва ў цэлым, ні ўся прырода, ні сам сусвет. Бо і сусвет
падпарадкоўваецца боскаму, яму пакорныя і мора, і зямля, і жыццё людзей
падпарадкоўваецца загадам вышэйшага закону.
Цыцэрон

Звычайна Беларусь апісваюць як ахвяру імперый. Найбольш гэтаму паспрыялі адмоўныя канатацыі досведу знаходжання ў Расійскай імперыі і СССР. Не закранаючы тут пытання пра досыць прыкметную ды актыўную ролю выхадцаў з беларускіх земляў у гэтых дзяржаўных утварэннях, між іншым, варта згадаць, што «нацыяналізаваныя» беларусамі гаспадарствы — Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае таксама можна разглядаць праз імперскую прызму[1]. Але перадусім гэта вымагае іншага гледзішча на сутнасць імперыі, калі заўгодна, паглыблення ў яе таямніцу (arcana imperii), што дагэтуль не дае спакою шмат каму з даследчыкаў, прыхільнікаў і праціўнікаў «імперскасці», а таксама таго, якое дачыненне яна мае да нашага найвялікшага гаспадарства мінуўшчыны (casus Lithuaniae) і, урэшце, да перспектываў будучыні.

Нашчадак князя Вітаўта. К.Тарас

Пасля смерці Вітаўта ў Вялікім княстве Літоўскім разгарнулася барацьба паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Яна была падобная на вайну, што вялася паміж Вітаўтам і Ягайлам за 40 гадоў да гэтага, толькі скончылася драматычна для ўсёй гісторыі Вялікага княства.

Князь Свідрыгайла

Вітаўт памёр у кастрычніку 1430 года. Усяго дзесяць дзён спатрэбілася, каб са згоды Ягайлы вялікім князем быў вылучаны Свідрыгайла. Па-першае, ён быў Альгердавіч — малодшы брат Ягайлы, па-другое, ён вельмі хацеў захапіць уладу і абяцаў абараняць польскія інтарэсы — аддаць палякам Падолле, не браць у раду праваслаўных, не мірыцца з крыжакамі. Яго абяцанні трымаліся ў паветры да таго дня, пакуль ён не ўздзеў вялікакняжацкую карону.

Без малога трыццаць гадоў чакаў Свідрыгайла гэтай хвіліны, і са стараннасцю пачаў рабіць сваё насуперак Ягайлу. Адразу ж развязаў вайну з палякамі за Падолле, тут жа склаў мір з крыжакамі, калі яны пайшлі вайной на Польшчу, прызначаў намеснікамі праваслаўных. Гарадзельская унія растоптвалася князем, паўвекавыя высілкі палякаў прывязаць Вялікае княства да Кароны руйнаваліся.

Князь Свідрыгайла

Канстытуцыйны працэс і палітычная думка ва Ўсходняй Еўропе. Р. Бэтс

Тры каралеўствы — Польшча, Чэхія і Вугоршчына — былі ў ліку найбуйнейшых у Еўропе XVI ст. Разам узятыя, яны запаўнялі абсяг паміж Нямеччынай, Балтыкай, Расіяй і Балканамі, або, у тэрмінах фізічнай геаграфіі, паміж басейнамі Одры, Віслы і сярэдняга Дунаю. Пасярэдняе становішча займалі яны і з гледзішча палітычнага развіцця: адстаючы ад заходнееўрапейскіх краін, яны стаялі паперадзе Расіі і Турэччыны. Якраз гэтае пасярэдняе становішча і абумоўлівае іх гістарычную цікавасць: баланс улады паміж землеўладальнікамі і манархіяй цягам усяго стагоддзя заставаўся настолькі роўным, што іх адносіны — ці гэта канфлікт, ці супрацоўніцтва — набываюць адмысловае значэнне і кідаюць святло на больш вырашальныя канфлікты, якія тачыліся тым часам у далейшых частках Еўропы.

Эвалюцыя дзяржаўнага герба ВКЛ. У. А. Юргенсон

Пячаткі i манеты, вывучэннем якіх займаюцца сфрагістыка i нумізматыка, з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторы. Дзяржаўная пячатка сімвалізуе дзяржаўную уладу i, прыкладзеная да дакумента, надае яму юрыдычную сілу. У гэтай працы аўтар зpaбіў спробу прасачыць эвалюцыю герба «Пагоня» ў перыяд станаўлення, росквіту i заняпаду Вялікага Княства Літоўскага.

Згодна летапісным крыніцам, герб «Пагоня» прыняты як дзяржаўны сімвал у 1278 г. у перыяд станаўлення Вялікага Княства Літоускага. Паводле Густынскага летапісу, гэта быў "рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут ПОГОНЯ"[1]. У "Хроніцы Літоўскай i Жамойцкай" прыведзена наступная расшыфроўка герба: "... а то знаменуючы через тот герб пана дорослого, хто бы мог оборонити отчизны свое"[2]. Аналагічны герб выкарыстоўваўся да 1246 г. у Наваградсюм княстве. У перыяд кіравання князёу пачынаючы ад Гердзеня (1263—1264 гг.) да Глеба (1330—1338 гг.) «Пагоня" з'яулялася таксама гербам Полацкага княства.

Сімвал з выявай конніка у большасці народаў Еўропы меў сакральны сэнс, таму разглядаемы геральдычны сюжэт быў шырока распаўсюджаны і за межамі Беларусі. Галоўнай прычынай абагаўлення сімвала конніка быў, як відаць, той факт, што да прыходу у Еўропу !ндаеўрапейцы з'яуляліся качавым народам.

Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент -- каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпынялася. Гэта права liberum veto (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Уступ

У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы,
а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было
.
Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. Мн., 1989. С. 9.

Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы -- Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая -- даслоўны пераклад з лацінскае мовы слоў respublica (рэспубліка)., хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.

У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй” Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С.119. .

Бітва на Сініх Водах. М.Чарняўскі

Вялікі князь Альгерд

У 1223 годзе на рацэ Калцы пры паўночным узбярэжжы Азоўскага мора адбылася першая сутычка аб'яднаных усходнеславянскіх і палавецкіх войскаў з татара-мангольскімі ордамі. Крывавая сеча скончылася паразай хаўруснікаў. У высокую стэпавую траву ляглі і дружыны з беларускіх княстваў. Праз 14 гадоў Бату-хан вынішчыў Разанскую зямлю, а ў 1240 годзе захапіў і Кіеў. Пачаўся татара-мангольскі прыгнёт, які доўжыўся ў Масковіі амаль два з паловай стагоддзі. Прыхадні з далёкіх азійскіх стэпаў спрабавалі захапіць і Беларусь. Але нашыя прадзеды паспелі згуртавацца, утварыўшы моцнае гаспадарства - Вялікае Княства Літоўскае. Да таго ж яны прайшлі суровую баявую школу ў змаганнях з рыцарамі нямецкіх манаскіх ордэнаў. Таму захопнікі былі спыненыя на Палессі і пад Смаленскам.

Калі наша дзяржава ўзмацнілася, яна распачала экспансію на суседнія абшары. Увагу князёў найперш прыцягнулі ўрадлівыя землі Украіны, што плаціла цяжкую даніну татара-мангольскай Залатой Ардзе. Да таго ж там жыло адзінавернае хрысціянскае насельніцтва, блізкае беларусам па мове.

Увосень 1362 года вялікі князь Альгерд, сабраўшы войскі, пераправіўся на правы бераг Прыпяці. Па дарозе на поўдзень да яго далучыліся з сваімі дружынамі сыны наваградскага князя Карыята. Яны валодалі землямі на паўночным захадзе Украіны і таксама былі зацікаўленыя ў аслабленні татарскага панавання. Мінуўшы Канеў і Чаркасы, войскі выйшлі да ракі Сінюха (Сінія Воды). Гэта левабярэжны прыток Паўднёвага Буга. Там, як піша летапісец, "указалася ім у полю вялікая арда з трыма царыкамі, на тры абозы раздзеленая". Гэта былі татары, якія тады валадарылі ў Крыме, на Паўночным Прычарнамор'і і ў Падольскай зямлі. На чале іх былі ханы Кутлубуга, Качубей і Дзімітр.

Вялiкi князь Альгерд i бiтва каля Сiнiх Водаў 1362 г. А.Грыцкевіч

Вялікі князь АльгердПадзея, якая адбылася 645 гадоў таму, з'яўляецца гiстарычнай не толькi для беларускага народа, але i для ўкраiнскага. Шкада, што шырокая грамадскасць недастаткова пра яе ведае. Весткi ж пра бiтву каля Сiнiх Водаў паходзяць са старадаўнiх летапiсаў i хронiк у асноўным XVI ст., якiя занатавалi падзею амаль аднымi i тымi ж словамi, часта няясна i заблытана. Аднак асноўныя факты i беларускiя летапiсы i хронiка М.Стрыйкоўскага захавалi. У Беларусi пра бiтву пiсалi Мiкола Ермаловiч, Вiтаўт Чаропка, Генадзь Сагановiч. Апiсвае бiтву ў сваiм рамане “Альгердава дзiда” Вольга Iпатава. Праўда, пра вялiкага князя Альгерда пакуль што навуковай бiяграмы няма...

Менавiта з iмем гэтай выбiтнай асобы звязаны тыя славутыя падзеi ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны.

Князь Альгерд (каля 1296 — 29 мая 1377 г.) быў сынам Гедымiна, заснавальнiка новай дынастыi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i Рускiм. У маладосцi ён атрымаў ад бацькi Крэўскае княства, а пасля жанiцьбы з вiцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай — i Вiцебскае княства. Ад 1345 г. Альгерд быў вялiкiм князем Вялiкага княства Лiтоўскага. Падчас яго панавання наша тагачасная дзяржава ўключыла ў свой склад усходнiя беларускiя тэрыторыi з Мсцiслаўскiм княствам i пашырылася далей на ўсход.