Нядаўна тут закраналася праблема вернасьці старым дынастыям і фэномэн зьяўленьня новых правадыроў. Прапаную прыгадаць даволі павучальнаю гісторыю Мэксіканскай Імпэрыі, якая паяднала абодва згаданыя пачаткі.
28 траўня 1453 года туркі скончылі падрыхтоўку да апошняга штурму Канстантынопаля, які трываў цяжкую шматмесячную аблогу. Прадчуваючы вырашальны час, гараджане ў гэты дзень правялі агульную ўрачыстую працэсію і маліліся аб збаўленьні. Імпэратар Канстантын XI таксама ўдзельнічаў у шэсьці, а потым запрасіў да сябе ўсіх знатных людзей і ваяводаў. У сваёй прамове ён нагадаў ім слаўнае мінулае і велічныя традыцыі краіны. Прасіў не забываць, што яны - нашчадкі герояў старажытнае Элады і Рыма, заклікаў быць годнымі сваіх продкаў і гатовымі на сьмерць дзеля веры, Бацькаўшчыны, сям'і і імпэратара. Канстантын дадаў, што і сам рыхтуецца да сьмерці за свой горад і за свой народ. Ён падзякаваў італьянцам за іхную падтрымку і папрасіў прабачэньня ва ўсіх прысутных за будзь-якія крыўды. Усе узрушана ўзьняліся, пакляліся біцца да самай сьмерці і пачалі абдымацца на разьвітаньне...
Прыступ пачаўся а другой гадзіне ночы 29 траўня і цягнуўся больш за суткі. Аб'яднаныя хрысьціянскія войскі бізантыйцаў, італьянцаў і іншых эўрапейцаў былі ўрэшце разьбітыя, імпэратар Канстантын загінуў, прычым ягонае цела нават не знайшлі.
21 студзеня 2008 г. споўнілася 215 гадоў аднаму з найвялікшых злачынстваў у сусьветнай гісторыі і найцяжэйшаму злачынству "вялікай" францускай рэвалюцыі - ганебнаму забойству Караля Францыі Людовіка XVI.
Француская буржуазная (г.зн. па-беларуску - "мяшчанская") рэвалюцыя па-свойму сапраўды "вялікая". Яна вялікая сваймі злачынствамі, саступаючы ў гэтым толькі адной рэвалюцыі, таксама названай "вялікай", а менавіта - кастрычніцкай. Але няма сумневу, што ані лютаўскай, ані кастрычніцкай рэвалюцыяў у Расеі б не было, калі б ня гэтая, апетая "свабодалюбамі" ўсяго сьвету, француская крывавая лазьня канца XVIII ст., якая нікому не прынесла столькі гора й бедаў, як самому францускаму народу.
Да XVIII ст. Францыя дасягнула вяршыні сваёй палітычнай магутнасьці. Дзякуючы шматвяковай дзейнасьці сваіх Уладароў, такіх як Філіп II Аўгуст і Людовік IX Сьвяты, Філіп IV Прыгожы і Людовік XI, Францыск I і Генрых IV і, асабліва, дзякуючы тытанічнай працы Людовіка XIV, Францыя ператвараецца ў адну з найвялікшых дзяржаваў Эўропы і ўсяго сьвету. Далучэньнем багатай Лятарынгіі завяршыўся працэс зьбіраньня францускіх земляў у адзіную дзяржаву.
Рашэньне вялікіх нутраных і вонкавых палітычных задачаў спарадзіла, натуральна, і свае праблемы. Цяжкія войны, якія Францыя пераможна вяла на працягу стагодзьдзяў у Эўропе, надзвычайна напружылі яе эканоміку, казна патрабавала новых папаўненьняў, бляск самага пышнага ў сьвеце Вэрсальскага двару, які меў галоўнай мэтай не задавальненьне нейкіх жарсьцяў Караля, а падтрыманьне міжнароднага прэстыжу Францыі, патрабаваў вялікіх выдаткаў, прыгняталі і каляніяльныя праблемы.
І Госпад пасылае Францыі Караля, які якраз і мог вырашыць усе гэтыя задачы. Караля міралюбнага, добрага, сьціплага і пабожнага, які разумеў, што эпоха пераможных войнаў для Францыі скончаная і краіне патрэбны мір, спакой і згода. Людовік XVI шмат у чым адрозьніваўся ад большасьці сучасных Яму Манархаў. Гром гарматаў і літаўраў быў Яму чужы, бляск двара, ужо вычарпаўшы сваё гістарычнае прызначэньне, Яго толькі раздражняў. З усіх арыстакратычных забаваў Ён любіў толькі паляваньне, але яшчэ больш сьлясарную і кавальскую справы, прычым быў працавітым і таленавітым майстрам. Цудоўны сем'янін, які горача кахаў жонку і дзяцей, настолькі высокамаральны, што нават паскудны рэвалюцыйны друк не адважваўся вінаваціць Яго ў распусьце або марнатраўстве, Ён добра разумеў паўсталыя перад Ім задачы, але ведаў, што вырашыць іх можна толькі паступова, ня бурачы ўсталяваных стагоддзямі асноваў. Людовік XVI быў чалавекам разумна асьцярожным і мужным, які не жадаў, каб справа, нават надзвычай вялікая і важная, суправаджалася хоць бы малымі ахвярамі. Ягонымі высілкамі краіна пачатку выходзіць з крызісу, хоць для гэтага і прыйшлася трохі прыціснуць вышэйшую арыстакратыю і буйную буржуазію, чаго апошнія і не змаглі дараваць гэтаму мудраму і моцнаму кіраўніку.
Црна Гора, Montenegro, Чарнагорыя: цудоўныя краявіды, змагарная гісторыя. І ўнікальная для Эўропы манархічная традыцыя, якая вядомая далёка ня ўсім.
Мяне зацікавіла гісторыя гэтай краіны, гэтага народу.
Няхай іншыя ваююць, а ты, шчасьлівая Аўстрыя, гуляй вясельлі, бо ўлада, якую адным дае Марс, табе прыносіць Вэнэра.