Актуальныя манархічныя падзеі.

Беларускі геапалітычны праект "Цытадэль"


У Мінску 7 снежня 2011 г. у гатэлі "Еўропа" адбылася прэзентацыя праекта "Цытадэль. Аўтары праекту называюць яго матрыцай ініцыятыў эвалюцыйнага развіцця краіны, з мэтай ператварэння яе ў пункт збору паўночнага кантынентальнага прастору і далейшага вялікага цывілізацыйнага скачка.

Сярод выступоўцаў Ягор Чурылаў адзначыў тыя выклікі і пагрозы, што нясе надыходзячая эпоха, і падкрэсліў неабходнасць гуртавання вакол ідэй выжывання і перамогі.

Эканаміст Аляксандр Сінкевіч прапанаваў новыя смелыя ідэі і ініцыятывы ў галіне эканомікі.

Юрыст і гісторык Аляксандр Шпакоўскі распавёў, якія пагрозы для краіны нясе адсутнасць грамадзянскай супольнасці, а таксама агучыў напрамкі дзейнасці праекта Цытадель па выпраўленні склаўшайся сітуацыі.

Філосаф і этнакультуролаг Аляксей Дзермант засяродзіў увагу прысутных на важнасці дзяржаўнай ідэалогіі і стыля, і падкрэсліў выдатныя перадумавы для нашага краю, якімі неабходна будзе скарыстацца.

Сайт праекта "Цытадэль" створаны на беларускай, рускай і англійскай мовах, працуе па адрасе http://www.cytadel.org

Дзяды-2011

Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала ў традыцыйных мэмарыяльных мерапрыемствах на Дзяды 30 кастрычніка 2011 г.

Шэсьце прайшло па прасп. Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі і скончылася мітынгам у Курапатах на памяць загінулых суайчыннікаў у часы бальшавіцкага тэрору.

Прэзентацыя імперскага нумара Druvis


3 чэрвеня 2011 г. у Менску адбылася прэзентацыя трэцяга "паўночна-імперскага" нумару альманаху Druvis.

Адкрыла імпрэзу старадаўняя крывіцкая мелодыя. Падчас мерапрыемства прагучэлі выступы Аляксея Дзерманта, Тодара Кашкурэвіча, Сяргея Санько, Ягора Чурылава. Затым выступоўцы адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў прэзентацыі. Напрыканцы сустрэчы зноў выступілі крывіцкія музыкі.

Між іншым, пан Аляксей Дзермант звярнуў увагу на патрэбу мабілізацыі і кансалідацыі ўсіх зацікаўленых у выжыванні нашай цывілізацыі на глебе новай імперскай ідэі:

Надыйшоў час, калі мы знаходзімся ў самы крытычны момант выжывання, не толькі нашай краіны, але і ўсёй цывілізацыі. Надыйшоў час злучыць усе нашы высілкі:

- людзей, якія прыдумляюць, распрацоўваюць ідэі, увасабляюць іх у стылі, у мастацтве, у культуры, у пэўных тэкстах, у філасофіі;
- людзей якія здатныя выступаць абаронцамі пэўнага перыметра - горада, тэрыторыі, краіны. Якія гатовыя ахвяраваць уласным часам дзеля гэтага;
- людзей, якія зарабляюць пэўныя грошы і гатовыя выдаткаваць іх на супольную справу.

Вось гэты момант - момант злучэння ўсіх - надзвычай прынцыповы зараз. І я хачу, каб вы зразумелі - мы выступаем тут не толькі, як праект нейкіх мудрацоў, філосафаў, навукоўцаў, якія прамаўляюць пра пэўныя тэорыі. Не! Зусім не такая наша задача.

Наша задача - стварыць тут цытадэль, якая з часам вырасце ў нешта большае, чым нацыянальны хутар. Бо на нацыянальным хутары пэўны час прыемна існаваць, калі ніхто не замінае, і ты сам вызначаеш сваю працу. Але ў крызіс, у сучасным свеце выжыць на нацыянальным хутары немагчыма. Павінен быць іншы ўзровень ідэй, іншы ўзровень іх рэалізацыі, іх разумення, і дзеля гэтага мы ў Druvis-е звяртаемся і распрацоўваем гэтыя тэмы. Гэта тэма Імперыі, гэта тэма супольнай індаеўрапейскай Традыцыі, гэта тэма Поўначы, як крыніцы гэтага ўсяго.

Я хачу запрасіць да супрацы ўсіх, хто падзяляе такую пазіцыю, усіх, хто хоча не проста перажыць тут нібыта нядоўгі крызісны час, а хто хоча здзейсніць вялікае, як запавялі нам нашы індаеўрапейскія продкі.


Ніжай змешчаны невялікі фотарэпартаж з прэзентацыі.

Прэзентацыя "Druvis"

У суботу 24 студзеня ў менскім Палацы мастацтваў адбылася прэзентацыя "літоўскага" нумара альманаха DRUVIS.

Прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць - канферэнц-заля нават не здолела змясьціць усіх жадаючых. Падчас мерапрыемства з дакладамі пра дзейнасьць Цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя" выступілі выдаўцы альманаху. Таксама прагучала прамова аднаго з аўтараў выданьня, госця з Літвы доктара Разаўскаса, які заклікаў да паслядоўнага вывучэння і паступовага вяртання да сваіх каранёў, без шызафрэнічнай палітызацыі гэтага пытання і без хваравітага пошуку ўласнай ідэнтычнасці. Арганізатары прэзентацыі адказалі на пытанні, распавялі пра планы на будучыню і пра тэмы будучых нумароў альманаху "Druvis", які зараз мусіць выходзіць двойчы на год. Таксама адбыўся выступ гурта рытуальнага фальклору ESSA.

Нагадаем, што "Літоўскі" нумар прысвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя".

У гэтым нумары альманаху чытачы знойдуць грунтоўныя артыкулы пра паходжанне назвы Літва, беларуска-літоўскія паралелі ў абсягу міфалогіі і традыцыйнай культуры, тутэйшую дударскую традыцыю, міфалагічную семантыку герба "Пагоня", узроўні ідэнтычнасці шляхты ВКЛ, гісторыю літоўскай манархіі ды шмат іншага. Бадай усе матэрыялы – унікальныя, адкрыўчыя, напісаныя адмыслоўцамі ў сваіх галінах веды. Яшчэ адна адметнасць гэтага нумара – досыць вялікая прысутнасць літоўскіх аўтараў, якія напісалі свае тэксты спецыяльна для беларускай аўдыторыі дзеля пачатку прыязнага, узаемакарыснага дыялогу прадстаўнікоў нацыянальных гісторыяграфій і ўсіх тых, хто цікавіцца міфалогіяй ды мінуўшчынай нашага Краю. Рэцэнзію Аляксея Ластоўскага на згаданы нумар можна прачытаць тут.

Ніжай змешчаны здымкі з прэзентацыі. Разгорнутую справаздачу можна прачытаць на kryuja.org

Заява наконт дзейнасьці Алеся Белага

Асьведчаньне праўдзівых Літвінаў

Апошнім часам узьнік шырокі неспакой, звьязаны зь дзейнасьцю пана Алеся Белага, назваўшага сябе “Горлівым Літвінам”. З трывогай мусім засьведчыць, што дзейнасьць пана Белага мае, на нашую думку, на ўвазе, ўцягваньне Літвінаў і заразом Палякаў у жыдоўска-беларускія спрэчкі апошняга сталецьця, да якіх Літвіны, як ня маючы свайго гаспадарства ў акрэсьлены пэрыёд, ніякага дачыненьня ня маюць. Апэляцыі п.Белага да спачуваньня ахвярам розных рэжымаў таго часу, у яго дзейнасьці служаць толькі стварэньню фальшывай візыі рэчаіснасьці, якая лье ваду на млын большэвіцкай пропаганды.

Гэтым мы аджагноўваемся ад цяперашніх і будучых выказваньняў пана Белага, падважаем яго права карыстацца адносна сябе назоўнікам Літвін і прыметнікам літоўскі, а яго дзейнасьць уважаем за антылітвінскую. На нашым вяку ўжо была спроба дэструктыўных сілаў ачарніць Літвіноў – праз асобы сумнавядомых пп. Нагнібяды і Юцкевіча. Іх лёс наканаваны кожнаму, хто будзе займацца падобнай дзейнасьцю – няпамяць ад Літвінаў. Літвіны не нясуць адказнасьці за злачынствы комуністычнага і фашыстоўскага рэжымаў. Уважаем, што дасьледваньне гэтых памянёных спрэчак павінна правесьці нэўтральная да згаданых бакоў комісыя, вольная ад уплываў як фашыстоўскіх, гэтак і большэвіцкіх.

Дзейнасьць пана Белага, паводле яе пладоў, уважаем за антылітвінскую і про-большэвіцкую. Таксама ацэньваем гэтую дзейнасьць як і антыкатоліцкую, бо ўносіць яна разкол у католіцкую грамаду Краю, ствараючы нездаровую атмасфэру паміж асобамі, што адносяць сябе да культураў польскай і беларускай. Заклікаем тутэйшых Палякаў не паддавацца на провокацыі пана Белага. Гісторыя выдасьць праўдзівы суд аб яго дзейнасьці, а Пана Бога просім аб літасьць да яго асобы.

 

Монархічная Ліга ВКЛ

29/12/2008 

Дзяды-2008

 

У традыцыйных мэмарыяльных мерапрыемствах на Дзяды 2 лістапада 2008 г. брала ўдзел Ліга Манархічная ВКЛ пад сваймі харугвамі. Шэсьце распачалося аб 11 гадзіне ад гадзіньнікавага заводу, прайшло па прасп. Незалежнасьці, вуліцам Каліноўскага, Сядых, Мірашнічэнкі і скончылася мітынгам ва ўрочышчы Курапаты, у якім сталіністы ў 30-я гады мінулага стагоддзя растралялі дзясяткі тысячаў нашых бязвінных суайчыньнікаў.

Напрыканцы мэмарыяльнага мітынга пан Скіргайла Палянэцкі-Мацкевіч выканаў некалькі музычных кампазыцыяў на традыцыйнай дудзе. Сярод удзельнікаў акцыі была распаўсюджана вялікая колькасьць манархічных выданьняў, у тым ліку газэта "Літва" і некалькі сотняў улётак з інфармацыяй пра сайт manarchija.org. Ніжай можна пабачыць некаторыя здымкі і відэа з мерапрыемства.

Прэзэнтацыя працаў доктара дэ Алівэйры

28-ha sakawika 2008 h. upierszyniu na terytoryi byłoha SSSR adbyłasia prezentacyja fundamentalnaj pracy, katalickaha filozafa, profesara, monarchista dr.Plinio Correa de Oliveira.

Na prezentacyi prysutniczała kala 20 asobaŭ. Na paczatku byŭ pakazany bijagraficzny film ab doktary Plinio, zrobleny TFP (Tradition-Family-Property). Paśla tłumacz knihi, redaktar gazety "Litwa" A.Stralcoŭ-Karwacki ŭ ahulnych rysach pradstawiŭ intelektualny instrumentaryj dr.Plinio, zhodna z jakim usie rewalucyi padzialajucca na 4 isnujuczyja typy:

1.protestanckaja
2.francuskaja
3.bolszewickaja
4.antymoralnaja.

Дзяды 2007

 

У традыцыйным мэмарыяльным шэсьці на Дзяды, якое арганізавала 28 кастрычніка КХП-БНФ, брала ўдзел Ліга Манархічная ВКЛ пад сваймі штандарамі. Шэсьце пачалася ад гадзіньнікавага заводу, прайшло цераз праспэкт Скарыны, вуліцу Каліноўскага і скончылася мітынгам у народным мэмарыяле ва ўрочышчы Курапаты, дзе камуністы ў 30-я годы ХХ ст. расстралялі і пахавалі дзясяткі тысячаў беларусаў. Разам з патрыётамі Бацькаўшчыны вялікалітоўскія манархістыя ўшанавалі памяць суайчыньнікаў, забітых акупацыйным рэжымам.

Удзел манархістаў выклікаў вялікую цікавасьць з боку іншых удзельнікаў акцыі: людзі падыходзілі, пыталі аб манархічным руху, з задавальненьнем бралі газэту "Litwa".


На Беларусі амаль 2 млн. манархістаў

Незалежны Інстытут Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледваньняў (НІСЭПД) 15-25 чэрвеня 2006 г. правёў нацыянальнае апытаньне. Было апытана 1505 чал., памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 0.03. Сярод іншага было прапанавана наступнае пытаньне:

На Ваш погляд, добрымі або дрэннымі
зьяўляюцца наступныя спосабы кіраваньня?

 Варыянт адказу  Добра  Дрэнна

Цяжка адказаць/
Няма адказу 

 Парлямэнцкая рэспубліка
59.5
 19.6  20.9
 Камуністычнае кіраваньне
24.4
 58.4  17.2
 Манархія  16.9  62.4  20.7
 Кіраваньне вайскоўцаў  10.5  73.7  15.8

Крыніца: НІСЭПД 

Камэнтар ад manarchija.org

Ужо на працягу некалькіх пакаленьняў дзяржавы, якія панавалі і пануюць на нашых землях, вядуць шалёную антыманархічную агітацыю. Але насуперак усім намаганьням "прагрэсістаў" і не зважаючы на адсутнасьць контрпрапаганды, манархічная плынь не сышла ў маргінэс

"Як вы ставіцеся да манархіі?" Апытаньне газэты "Свабода"

Вераніка, хатняя гаспадыня:
“ГЭТА ВЕЛЬМІ ПРЫГОЖА”
Ой, гэта вельмі прыгожа. Хацелася б, каб манархіі захоўваліся як мага даўжэй. Можа, у рэальным палітычным жыцьці ад каралёў мала карысьці, яны нічога не вырашаюць. Але дзякуючы гэтым традыцыям, гэтаму, на першы погляд, тэатру, у манархічных краінах больш унутранага парадку. Гэтая тэатральная прыгажосьць дысцыплінуе і напаўняе людзей адказнасьцю перад гісторыяй.

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:
“У БЕЛАРУСІ ЁСЬЦЬ ДЛЯ ГЭТАГА ГІСТАРЫЧНЫЯ ТРАДЫЦЫІ”
Сталася так, што апошнім часам некалькі маіх замежных вандровак якраз мелі сваімі адрасамі манархіі. І я прыехаў са Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, са Швэдзкага Каралеўства з даволі ўзьнёслымі пачуцьцямі. Мяне натхніла тое, што грамадзяне гэтых манархіяў уяўляюцца мне значна больш надзеленымі самымі рознымі свабодамі ў параўнаньні з грамадзянамі рэспублік. Калі казаць пра пэрспэктыву манархіі ў Беларусі, дык яна выглядае, напэўна, даволі аддаленай. Але, паколькі ў нас ёсьць шматвяковыя гістарычныя традыцыі манархіі, дык я не выключаю стварэньня руху манархістаў і нейкага плёну ў іх дзейнасьці. Праўда, ніяк ня зьвязваю будучага манарха зь цяперашнім кіраўніком краіны

Зінаіда, пэнсіянэрка:
“СТАРУЮ МАНАРХІЮ НЯ ВЕРНЕШ”
Я цудоўна стаўлюся да манархіі. Мой дзед жыў, працаваў і нажываў дабро за царом. А пры бальшавіках усё было зьнішчана. Але ж тую манархію ня вернеш. А новую… Толькі б не Лукашэнка.