Інфармацыя пра сучасныя манархічныя дзяржавы.

Княства Мінэрва - ВКЛ у мініяцюры

Усё пачалося з амэрыканскага грамадзяніна Майка Олівэра (Michael Oliver). Гэты чалавек - выбітны бізнэсовец, лібэртарыянец і палітычны дзеяч. Па нацыянальнасьці - жыд, нарадзіўся ў 1928 годзе ў Літве - дзе менавіта, зьвестак не знайшоў. У кожным разе - ён зьяўляецца нашчадкам Вялікага Княства Літоўскага.

Ён правёў 4 гады у нямецкім канцлягеры, потым яшчэ 2 гады - у амэрыканскім лягеры для перамешчаных асобаў. Пераехаў у 1947 годзе ў ЗША. Скончыў інстытут і служыў у паветраных войсках падчас вайны ў Карэі. Пасьля службы працаваў інжынерам па распрацоўцы радараў, кансультаваў NASA. Потым заняўся нерухомасьцю, пераехаў у Лас-Вэгас. Справы ішлі добра, ён стаўся мільянэрам. Майк ужо тады быў апантаным лібэртарыянцам, якога напружвае дзяржаўны кантроль і абмежаваньні. У яго ўзьнікла ідэя стварэньня новай дзяржавы для сапраўды свабодных людзей, з новай канстытуцыяй і адкрытай эканомікай. Пра гэтую ўтапічную дзяржаву ён напісаў багата артыкулаў у розных выданьнях.

Манархія ў Вугоршчыне

Мяне зацікавіла гісторыя гэтай краіны, гэтага народу.
Беларусь магла б пайсьці такім жа шляхам, як і Вугоршчына. Але сталася інакш...

Мінулае
Продкі вугорцаў - мадзьяры - жылі ў стэпах паўднёвага Ўрала. Адтуль 8 плямёнаў перайшлі цераз Украіну на землі цяперашняе Вугоршчыны. Правадыром вугорцаў у то час (IX ст.) быў Альм (Альмаш) і ягоны сын Арпад.
Яшчэ каля 950 года двое мадзьярских ваяводаў прынялі хрысьціянства ў Бізантыі, якая адкрыла сваю духоўную місію ў Вугоршчыне. Але неўзабаве адчуўся ўплыў Рымскае царквы, якая актыўна ўводзіла хрысьціянства нямецкімі рукамі праз Зальцбург.
У 1301 годзе на каралі Андрашы III спыніўся род Арпадавічаў. Цягам двух стагоддзяў на троне Вугоршчыны перабыло шмат дынастыяў:
- Анжуйцы;
- Люксэмбургская дынастыя;
- Гуніяды;
- Ягелончыкі;
- і нарэшце, аўстрыйскія Габсбургі.
У 1526 туркі пры Мохачы нанеслі вугорцам жорсткую паразу, якая сталася фатальнай для краіны, яе цэласьці і незалежнасьці. Аднак пасьля разгрому турак ля Вены войскамі Аўстрыі і Рэчы Паспалітай ў 1683 годзе склаліся перадумовы для сканчэньня турэцкае акупацыі. Пры гэтым Вугоршчына патрапіла пад нямецкі ўплыў праз далучэньне да Аўстрыйскае імпэрыі.
У XVII-XVIII стагоддзях вугорцы неаднаразова ўздымалі паўстаньні супраць аўстрыйскіх Габсбургаў. Гэта змусіла аўстрыйцаў лічыцца з інтарэсамі вугорцаў і не перашкаджаць нацыянальнаму адраджэньню.
У 1848 вугорцы ўзьнялі нацыянальную рэвалюцыю, якая скончылася паразай у 1849 годзе, дзякуючы вайсковаму ўмяшальніцтву Расеі. Тым ня менш, Вугоршчына атрымала дадатковую аўтаномію


Дуалізм

Habsburgi ji Litoŭskaja manarchija. © Datčanin

Hanna Jagiełonka ji Ferdynand HabsburgByło ŭžo šmat skazana ab mahčymych kandydatach na “vakantny” tron Biełarusi ci navat samaje Vialikalitvy. Ad ža adzinych pramych lehitymnych spadkajemcaŭ Jagajłavičaŭ čamuś zaŭsiody zabyvajuć.

Tak, ja maju na uviećcie mienavita Habsburgaŭ, i ŭ pryvatnaści zhadanaha tut kolišniaha aŭstryjskaha imperatara Karła ji jaho syna Otto von Habsburga.

...Historyja siahaje 1526, kali paśla śmierci Ludvika II Jagajłaviča (unuk Kazimiera IV Jagajłaviča), karala Vuhorščyny ji Bahemiji, aŭstryjski erchercag Ferdynand I von Habsburg (a z 1556, paśla rezygnacyji jaho starejšaha brata Karł V, i imperatar) praz svaju žonku karaleŭnu Hannu Jagiełonku, starejšuju siastru karala Ludvika, atrymaŭ u “spadčynu” vuhorskuju ji českuju karony (chacia farmalna abiedźvie manarchiji zastavalisia elekcyjnyma da 17 st.). Takim čynam, ich naščadak Maksymilijan Habsburg staŭ pramym spadkajemcaju małodšaje liniji Jagajłavičaŭ. Viedama heta byŭ pavarotny momant u siarednieeŭrapejskaje historyji, zakłaŭšy padmurak budučaje vieličy aŭstryjskich Habsburgaŭ. Adnačasova heta staŭsia ji važki momant našaje historyji, najperš litoŭskaje manarchiji naturalna - jak budzie vidać dalej, mienavita Maksymilijan von Habsburg (budučy imperatar Maksymilijan II) i jahonyja naščadki zastanucca adnyma lehitymnyma spadkajemcami litoŭskaha vialikakniaskaha pasadu...