Публіцыстычныя артыкулы на актуальныя тэмы.

Восстановить Великое княжество Литовское и Русское. Сергей Климовский.

Эта мысль напрашивается сама собой при взгляде на геополитическую ситуацию в Восточной Европе и на внешнеполитические инициативы руководства ее стран.

Начнем с геополитической ситуации. Украина, Беларусь, Молдова и Приднестровье “зависли” между Евросоюзом и Российской Федерацией, политический и социальный режим в которых все больше напоминает имперский. Обе империи ставят своей целью в перспективе поглотить или — политкорректно — интегрировать эти четыре страны либо через программу “Восточноевропейского партнерства” как Евросоюз, либо посредством сгона в Таможенный союз под угрозой отключения газа. Такое “светлое будущее” не особо радует не только многих граждан Украины и Беларуси, но и руководителей этих стран, отчаянно ищущих способ его избежать, в чем несложно убедиться, взглянув на их действия.

С 3 по 5 ноября Александр Лукашенко предпринял два символичных действия. Во-первых, создал армию “территориальной обороны” в связи с “наращиванием военной инфраструктуры западных и северных соседей вблизи границ Беларуси”. Лично провел на Гожском полигоне близ Гродно командно-штабные учения по уничтожению условных диверсантов, вторгшихся в Беларусь. “Диверсантов” уничтожали артиллерия и вертолеты, и “бацька” сказал, что когда речь идет о безопасности государства, рассуждать о деньгах и стоимости учений недопустимо.

На полигоне он отказался от контрактной армии, заявив: “Территориальная оборона — это новый вид вооруженного сопротивления, который дешевле, чем профессиональная армия”. От слов сразу перешел к делу: учредил армию территориальной обороны и присвоил звания генерал-майоров главам областей и председателю исполкома горсовета Минска, обязав их довести ее численность до 120 тыс. человек. Костяком, по его мнению, должны стать бизнесмены.

Arcana Imperii. Casus Lithuaniae. Аляксей Дзермант

kaiser_karl_v.jpg

Нішто гэтак не адпавядае праву і натуральнаму парадку [...] як imperium,
без якога не могуць трымацца ні дом, ні грамадзянская супольнасць, ні народ,
ні чалавецтва ў цэлым, ні ўся прырода, ні сам сусвет. Бо і сусвет
падпарадкоўваецца боскаму, яму пакорныя і мора, і зямля, і жыццё людзей
падпарадкоўваецца загадам вышэйшага закону.
Цыцэрон

Звычайна Беларусь апісваюць як ахвяру імперый. Найбольш гэтаму паспрыялі адмоўныя канатацыі досведу знаходжання ў Расійскай імперыі і СССР. Не закранаючы тут пытання пра досыць прыкметную ды актыўную ролю выхадцаў з беларускіх земляў у гэтых дзяржаўных утварэннях, між іншым, варта згадаць, што «нацыяналізаваныя» беларусамі гаспадарствы — Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае таксама можна разглядаць праз імперскую прызму[1]. Але перадусім гэта вымагае іншага гледзішча на сутнасць імперыі, калі заўгодна, паглыблення ў яе таямніцу (arcana imperii), што дагэтуль не дае спакою шмат каму з даследчыкаў, прыхільнікаў і праціўнікаў «імперскасці», а таксама таго, якое дачыненне яна мае да нашага найвялікшага гаспадарства мінуўшчыны (casus Lithuaniae) і, урэшце, да перспектываў будучыні.

Пакуль літоўцы будуць “тутэйшымі”... Д. Радкявічус.

Хто такі “тутэйшы”? Першая рэакцыя – гэта характарыстыка, якая замацавалася ў грамадзкім, але неафіцыйным ужытку, у дачыненьні да жыхара ўсходняй ці, дакладней, паўднёва-ўсходняй Літвы. Працягваюцца дыскусія – паляк ён, ці беларус, ці – яшчэ банальней – дэнацыяналізаваны літовец. Прапануем Вашай увазе артыкул Даруса Радкявічуса ў часопісе Kelias.

Мапа рэгіёнаў балцкай Вялікалітвы (аўтар Кірыла Карлюк). Клікніце, каб павялічыць.

Новая Рэч Паспалітая

Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай

Артыкул па-беларуску
Стаття українською
Статья по-русски
Artykuł w języku polskim
Latviešu
Lietuviškai

Як вядома, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Таму замест разваг над мінулым, гляньма на сучаснасьць і будучыню.

Дзьве крывавыя сусьветныя вайны прынесьці нечаканыя наступствы і нават выгоды для былой Рэчы Паспалітай. Галоўнае дзіва - зьнясіленыя Расея і Нямеччына згубілі свой непасрэдны кантроль над краем.

Самой старой Рэчы Паспалітай таксама няма. На яе мейсцы ўзьніклі 5 нацыянальных краін: Беларусь, Латвія, Літва, Польшча і Ўкраіна. І калі мы складзем гэтыя кавалкі ў "Новую Рэч Паспалітую" (НРП), то са зьдзіўленьнем убачым, што яе тэрыторыя павялічылася амаль удвая - з 733 500 (1772 г.) да 1 253 696 кв.км. (зараз). Выглядае, як неверагодная геапалітычная перамога! Але нявыкарыстаная і таму безсэнсоўная.

Я ўпэўнены, што ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай яшчэ вынікне. Але хутчэй за ўсё гэта будзе запозна: ці-то Бэрлін пачне вяртаць Сілезію, ці-то Масква пачне разбураць Украіну альбо далучаць Беларусь...

Аднак уявім на хвіліну, што народы нашых краін зараз жа вырашылі аб'яднацца ў НРП.

Як можна быць літвінам? А.Дзермант

У “Пярсідскіх лістах” Мантэск’е, дзе аўтар ад імя прыдуманага персідскага вандроўніка рэзка крытыкуе тагачаныя парадкі ў Францыі, адзін з персанажаў са шчырым здзіўленнем пытаецца “Як можна быць персам?”. Французам XVIII ст. было цяжка ўявіць, як чалавек можа быць персам ды яшчэ крытыкаваць самую прагрэсіўную краіну Еўропы. Блізка тая ж занепакоенасць, а часам спалоханасць і недабразычлівасць адчуваецца у шэрагу нядаўніх рэфлексій, прысвечаных літоўскай плыні, што пакрысе афармляецца ў асадах беларускай інтэлектуальнай і публічнай сферы.

Збянтэжанасць перад рознымі варыянтамі літоўскіх праектаў выклікае найперш адзін прынцыповы момант: “для ідэолагаў і носьбітаў гэтых праектаў панятак “ліцьвін” даўно адасобіўся ад “беларускай прапіскі”, ператварыўшыся ў альтэрнатыўны беларускаму нацыянальны (з прэтэнзіямі на этнічны) праект"[1]. Далейшая засцярога грунтуецца на адчуванні небяспекі гэткай літоўскасці для Беларусі як канстанты, якая мусіла б мець агульнапрынятую нацыянальную метатэорыю, што навучыла б нас "ня толькі адрозьніваць інтанацыі смаку ў вашай шклянцы вады, але і — прыняць і урэшце палюбіць гэты букет, ня прагнучы адмаўляць ці абіраць у ім штосьці“[2]. Метафара кісла-салёна-салодкага кактэйлю пад рознымі найменнямі досыць папулярная ў сучасных пратаганістаў беларускай ідэі: “метатэорыя” (Аляксей Бацюкоў), “дыскурс Беларусі” (Валянцін Акудовіч). Але мы не будзем дэтальна абмяркоўваць гэтыя ідылічныя варыянты “грамадскай дамовы”, а паспрабуем акрэсліць ім альтэрнатыву ў варунках рэальнай “вайны ідэяў” ды засяродзім увагу на тым, каму і чым літоўшчына гэтак муляе вока.

За Літву! (Litwa № 24/2008)

Апошнім часам “літвінская” тэма набыла актуальнасьць у беларускай прэсе. Фактычна ніводны з апошніх нумароў часопіса “Архэ” не выходзіць без згадкі аб Літвінах. Дзеля прыкладу прывяду некаторыя зь іх: № 10/2007 артыкул “Палемічныя праекцыі Вялікага Княства Літоўскага” (А.Белы, В.Насевіч, З.Зінкявічус, А.Бацюкоў); № 12/2007 “Доўгая сьмерць славянскай Літвы” (А.Белы, А.Бацюкоў).

Таксама і “Народная Воля” надала шырокую плошчу лістам ад Літвінаў, у якіх яны тлумачаць падставы сваёй пазыцыі. Варта прывесьці вытрымкі з гэтых лістоў, каб нашы чытачы маглі адчуць жывы голас Літвінаў. 20 сьнежня 2007 г. “Народная Воля” зьмясьціла допіс Эдуарда Тобіна са Смалявічаў, які абгрунтавана тлумачыць, чаму да нашых продкаў і нашай краіны ў гісторыі належыць ужываць назву Літвіны і Літва.

Крыніцы мысьлі літоўскай (Litwa № 24/2008)

Да 100-лецьця газэта “Літва”

Крыніцы мысьлі літоўскай



Мы вядзем свой радавод ад літоўскай газэты “Літва”, што выходзіла па польску ад 1908 па 1911 гг. У гэтым годзе абыходзім 100-летні юбілей заснаваньня газэты “Літва”, чаму будуць прысьвечаны шэраг артыкулаў з першаўзору, ад якога лічым сваё існаваньне. Нягледзячы на зусім розную сытуацыю цяперашняга часу і мінуўшчыны, да сёньня мы можам знайсьці шмат супольнага паміж “Літвой” таго часу і сёньняшняй. Для пацьвярджэньня прывядзем словы кн. Станіслава Радзівіла з N 13(19) “Літвы” ад 1909 году, які ў сваім “Прыкладзе для зямянства, годным дзеля насьледваньня” гаворыць “наша дактрына – гэта дабро нашай Айчыны Літвы і Беларусі, наша дактрына – гэта прызнаньне моваў і праў нацыянальных карэннага нашага насельніцтва Літвінаў і Беларусінаў, наша “дактрына” – гэта прызнаньне для нас, карэнных грамадзян Літвы і Беларусі, прыналежных праў нашай мовы і нашай рэлігіі”.

Realny interes i perspektywy WKL (Litwa № 22/2008)

Z aposzni rok rezka ŭzrasła intensyŭnaść litoŭska-biełaruskich kontaktaŭ. Mahczyma heta było źwiazana z tym, szto Litoŭska Respublika paczała realizacyju polityki “pragmatycznaha supracoŭnictwa”, ale ŭźniknieńnie nazwanaj źnieszniepolitycznaj linii źwiazana piersz za ŭsio z objektyŭnymi interesam abiedźwiuch czastak historycznaj Litwy.

Nie ad siońnia wiadoma, szto geoekonomiczna Litwa i Biełaruś stwarajuć adzinu prastoru. Mieli heta na ŭwazie “krajoŭcy” XIX – XX stst., mieŭ heta na ŭwazie J.Piłsudski wydajuczy adozwu da abywatelaŭ byłoha WKL, i nawat bolszewiki byli zmuszany heta pryznać, na paczatku realizujuczy koncepcyju Lit-Biełu, a potym stwaryŭszy ŭ mieżach ZSSR ahulny ekonomiczna-haspadarczy rejon z respublik bałtyckich i Biełaruskaj SSR, choć heta zusim nie adpawiadała ich etnicznaj koncepcyi. Padajeć sia, szto i siońnia supraca pamiż RB i LR idzie dziakujuczy hetamu naturalnamu pamknieńniu, niahledziaczy na rozny polityczny procesy, jakija toczać sia ŭ abiedźwiuch krainach, a chutczej nasupierak im.

Litwiny i monarchisty ŭ web - prastory (Litwa № 22/2008)

Na praciahu aposznich paru hod znaczna paszyryła sia litwinskaja i monarchicznaja prysutnaść u web - prastory. Jak kożny srodak informacyi i komunikacyi web - prastora moża być konserwatyŭnaj, litwinskaj i monarchicznaj. Adzinym na siońniaszni dzień monarchicznym resursam źjaŭlaje sia: http://www.manarchija.org/ i źwiazany ź im żywy czasopis monarchiczna myślaczych: http://community.livejournal.com/by_monarchist. Supołka maje na mecie jadnańnie asobaŭ wakoł idei adradżeńnia monarchicznaha ładu na Baćkaŭszczynie:

Русским о белорусах

Процесс формирования белорусской народности, как государствообразующей нации, так и не состоялся. Белорусская нация - ничто более, чем постмодернистский симулякр. Есть этнос, есть народ, но нации - нет. Понимание этого очень важно для правильной оценки ситуации в Беларуси. Переход от средневекового общества к буржуазному в Европе был весьма трудным, болезненным и сопровождался жестокими эксцессами.

Конфессиональный раскол привел к дезинтеграции Европы и потребовал новых форм легитимации. Мировоззренческий плюрализм и автономизация княжеств сопровождались усилением мобильности населения, а урбанизация — расширением торговых связей. Наступление рынка на храм, раскол христианской медиа-империи поставили вопрос о единстве людей. Философы считали, что автономные индивиды смогут объединиться на основе разума, а экономисты — на основе свободного рынка. Однако новой стихийно открытой формой солидарности во время Французской революции становится образ Марианны, символизирующей Республику-Мать, детьми которой ощущали себя восставшие против короля.