Публіцыстычныя артыкулы на актуальныя тэмы.

"Як вы ставіцеся да манархіі?" Апытаньне газэты "Свабода"

Вераніка, хатняя гаспадыня:
“ГЭТА ВЕЛЬМІ ПРЫГОЖА”
Ой, гэта вельмі прыгожа. Хацелася б, каб манархіі захоўваліся як мага даўжэй. Можа, у рэальным палітычным жыцьці ад каралёў мала карысьці, яны нічога не вырашаюць. Але дзякуючы гэтым традыцыям, гэтаму, на першы погляд, тэатру, у манархічных краінах больш унутранага парадку. Гэтая тэатральная прыгажосьць дысцыплінуе і напаўняе людзей адказнасьцю перад гісторыяй.

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:
“У БЕЛАРУСІ ЁСЬЦЬ ДЛЯ ГЭТАГА ГІСТАРЫЧНЫЯ ТРАДЫЦЫІ”
Сталася так, што апошнім часам некалькі маіх замежных вандровак якраз мелі сваімі адрасамі манархіі. І я прыехаў са Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, са Швэдзкага Каралеўства з даволі ўзьнёслымі пачуцьцямі. Мяне натхніла тое, што грамадзяне гэтых манархіяў уяўляюцца мне значна больш надзеленымі самымі рознымі свабодамі ў параўнаньні з грамадзянамі рэспублік. Калі казаць пра пэрспэктыву манархіі ў Беларусі, дык яна выглядае, напэўна, даволі аддаленай. Але, паколькі ў нас ёсьць шматвяковыя гістарычныя традыцыі манархіі, дык я не выключаю стварэньня руху манархістаў і нейкага плёну ў іх дзейнасьці. Праўда, ніяк ня зьвязваю будучага манарха зь цяперашнім кіраўніком краіны

Зінаіда, пэнсіянэрка:
“СТАРУЮ МАНАРХІЮ НЯ ВЕРНЕШ”
Я цудоўна стаўлюся да манархіі. Мой дзед жыў, працаваў і нажываў дабро за царом. А пры бальшавіках усё было зьнішчана. Але ж тую манархію ня вернеш. А новую… Толькі б не Лукашэнка. 

Генадзь Прыбытка. Апалогія Рэчы Паспалітай.

Res publica communis est

parens omnium nostru1

Немагчыма аспрэчваць той факт, што за апошняе дзесяцігоддзе адбылася сапраўдная рэвалюцыя ў асэнсаванні гісторыі Беларусі перыяду Cярэднявечча і Новага часу. Аднак некаторыя погляды, якія засталіся ў спадчыну ад расійскай імперскай і савецкай (не ў меншай ступені імперскай) гістарыяграфіі, падтрыманыя рознымі “фобіямі” нашых сучаснікаў, дагэтуль працягваюць паспяхова дамінаваць у гістарыяграфіі незалежнай Беларусі. Да такіх трывала замацаваных у свядомасці многіх беларускіх гісторыкаў штампаў перш за ўсё належыць ацэнка Люблінскай уніі і, адпаведна, усяго перыяду Рэчы Паспалітай у гісторыі нашага народу. Безумоўна, цяпер погляд М.Любаўскага на падзеі 1569 года як на тую мяжу, пасля якой “скончылася самастойнае існаванне Літоўска-Рускай дзяржавы і адбылося “ўцелаўленне” яго ў Карону Польскую”2, не знаходзіць шырокага кола прыхільнікаў. Аднак у цэлым негатыўнае стаўленне да Люблінскай уніі і да перыяду знаходжання Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў працягвае панаваць у беларускай гістарыяграфіі. Падобны погляд на гэты акт у адносінах да беларуска-літоўскай дзяржавы падтрымліваюць і асобныя польскія гісторыкі. Так, вядомы даследчык права Ю.Бардах адзначае: “Страты ў выніку асіміляцыі найвышэйшых сацыяльных слаёў мелі, бясспрэчна, негатыўныя вынікі для народаў Літвы і Заходняй Русі, пазбаўляючы іх натуральных для таго часу лідэраў”3. Хаця ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі і пачалі назірацца пэўныя тэндэнцыі да перагляду ўсталяванай раней традыцыі ў трактоўцы гэтай праблемы, аднак яны яшчэ не вызначаюць агульнай карціны.

 

Аўстрыя. AEIOU

Bella gerant alii, tu felix Austria nube,
nam quae Mars aliis, dat tibi regna Venus.
Maximilianus I imperator Sacri Romani Imperii

 

Эмацыянальныя разважаньні; у якасьці палемікі з адным вядомым крыўскім традыцыяналістам і (па сумяшчальніцтву) літоўскім імпэрыялістам.

Няхай іншыя ваююць, а ты, шчасьлівая Аўстрыя, гуляй вясельлі, бо ўлада, якую адным дае Марс, табе прыносіць Вэнэра.

Алесь Аркуш. Хто сядзе на беларускі трон (урывак зь інтэрвію на Радыё Свабода)

Радыё Свабода. 8 траўня 2007

(Караткевіч: ) "Вы прыхільнік беларускага манархізму. Зь Якога роду могуць быць беларускія манархі, патлумачце".

(Аркуш: ) "Адкуль мая любоў да манархізму? Мне здаецца, што нам найбольш не хапае сёньня шляхетнасьці і гонару. З гэтага ўсе нашыя праблемы.

Што тычыцца вашага пытаньня, ёсьць дзьве "партыі" манархістаў. Ёсьць прыхільнікі ВКЛаўскія, "гедымінавічы", і полацкія, "рагвалодавічы". Я лічу, што "рагвалодавічы" больш легітымныя. Кроў Рагвалодавічаў ёсьць у дацкім манархічным доме, гэты манархічны дом непарыўны з таго часу, і абсалютна легітымна запрасіць прадстаўніка дацкага манархічнага дома, гэта і будзе наш манарх.

(Караткевіч: ) "Можа і імя ведаеце?"

(Аркуш: ) "Яўхім, малодшы сын дацкай каралевы. Ён не прэтэндуе на дацкі трон і цалкам рэальна зрабіць яму прапанову".


Радыё Свабода. 16 красавіка 2007.
Аксак: “Я ведаю, што вы знайшлі сучасных спадкаемцаў Рагвалода і дзесьці, здаецца, створаны нават клюб нашчадкаў Рагвалода...”

Аркуш: “Справа ў тым, што гісторык Катлярчук, які жыве ў Швэцыі, надрукаваў артыкул, зь якога стала вядома, што ў манархічнай сям’і Даніі ёсьць кроў Рагвалодавічаў. Княжна Соф’я Валадараўна з роду Рагвалодавічаў была мужам аднаго з каралёў Даніі, і два ейныя сыны былі потым каралямі Даніі. А гэты каралеўскі род непарыўны з тых часоў. Аднойчы я напісаў у інтэрнэце, што тэарэтычна мы можам запрасіць прадстаўніка манархічнага двара Даніі стаць каралём Беларусі, і гэта абсалютна легітымна будзе. Шмат каму гэтая думка спадабалася, і была створаная суполка “Беларускія манархісты”, у якой мяне прызначылі старшынёй. Я, канечне, успрымаю гэта як культуртрэгерскі праект”.

Аксак: “Як завуць гэтага патэнцыйнага караля Беларусі?”

Зянон Пазьняк. ВКЛ (урывак з артыкула «Прамаскоўскі рэжым»)

Канцэпцыя Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня грунтуецца на народнай гісторыі. Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт – іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы ХVIII-га стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта – Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне.
Галоўны накірунак рускай акупацыйнай палітыкі (царскай і камуністычнай) заключаўся ў ліквідацыі беларускай мовы, беларускай культуры і зьнішчэньні ўсялякіх атрыбутаў, ведаў і напамінкаў пра Вялікае Княства. Руская імпэрская палітыка, руская палітычная гісторыя і дзяржаўная навука стагоддзі працавалі над заціраньнем, перакручваньнем і фальсіфікацыяй памяці пра Вялікае Княства Літоўскае. Пры камуністах афіцыйная “навука” дайшла да поўнага абсурду ў фальсіфікацыі і зьнішчэньні памяці пра ВКЛ (“канцэпцыі Л. Абэцэдарскага і інш.).
Аднавіць справядлівасьць да канца не ўдалося ні ў 1991 годзе, ні ў 1994-м. Пры прыняцьці пасьлясавецкай Канстытуцыі найбольш працяглая і жорсткая барацьба вялася за прэамбулу Канстытуцыі, дзе якраз павінна было быць адлюстравана Вялікае Княства, яго дзяржаўнасьць і законы як грунт Рэспублікі Беларусь, якая ёсьць працягам ВКЛ.

Нішчыцелі цудоўна разумеюць, што аднаўленьне народнай памяці пра Вялікае Княства будзе азначаць адраджэньне гістарычнай сьведамасьці беларусаў і аднаўленьне нацыянальнай дзяржаўнасьці ВКЛ. Імпэрская палітнавука цераз сістэму забаронаў, абавязковай службы ў войску, выхаваньне і адукацыю пастаралася прывязаць гістарычную сьведамасьць беларусаў да гісторыі Расеі. Пры думках аб гісторыі ў галаве сярэдняга савецкага беларуса ўзьнікаюць вобразы рускіх цароў ды палкаводцаў, “кутузавых” ды “цароўгрозных”. Сам жа гэтакі беларус нібы вісіць у паветры.

Статус літоўскай кароны ў кантэксьце легітымнага аднаўленьня

Гэты тэкст выкладзены з ласкавай згоды Ліґі Манархічнай Вялікага Княства Літоўскага "За Веру, Айчыну і Князя!"*

Існуючая сытуацыя

На пачатку належыць акрэсьліць фундамэнтальны прынцып, водле якога будуць весьціся наступныя разважаньні. Мы зыходзілі з апошняга легітымнага стану існаваньня ВКЛ пры ўмове фактычнай незалежнасьці дзеяньняў апошняга. На нашу думку апошнім момантам такой фактычнай незалежнасьці стаў 1654 год, калі казацкія бунтаўнікі і прадстаўнікі зацнага роду Радзівілаў, скарыстаўшыся з недалужнасьці гаспадарствавага ладу Рэчыпаспапітай і запрасіўшы на дапамогу суседнія Маскоўскую і Швэдзкую Дзяржавы, фактычна першы раз сьвядома санкцыянавалі ўмяшальніцтва зьнешніх сіл ва ўнутраную палітыку Рэчыпаспалітай. Пазьней надобнымі крокамі ня грэбавалі і найвышэйшыя дастойнікі ВКЛ, прадстаўнікі такіх зацных фамілій, як Сапегі і Чартарыскія. Такія здрадніцкія крокі спрычініліся да вялікага ўпадку нашага Гаспадарства, што знайшло свой выраз у бязладзьдзі канца XVII ст., грамодзянскай вайне і ўмяшальніцтве суседніх дзяржаваў у вызначальныя рашэньні нашага гаспадарства на працягу XVIII ст., такія як "Нямы Сойм" 1717 г., элекцыя Аўгуста ІІІ Саса 1733 г., узьвядзеньне на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 г.

Прававы стан нашага гаспадарства азначае такім чынам, што мы знаходзімся ў стане вайны з Маскоўскай Дзяржавай, якая зламаўшы папярэднюю дамову 1634 году у Сямлёве, падтрымала адзін з бакоў ва ўнутрыдзяржаўным канфлікце Рэчыпаспалітай. Супакой Андрусаўскага пагадненьня 1667 г., зьяўляецца на нашу думку штучным і дасягнутым пры дапамозе сілы. Пры гэтым тэрыторыя Смаленскага Княства (Ваяводзтва) на доўгі час стала адлучана ад Вялікага Княства.

Юлиус Эвола. Ориентации.

Юлиус Эвола

Ориентации


1. - Хватит тешить себя оптимистическими иллюзиями. Сегодня мы находимся в конце цикла. Веками, поначалу незаметно, затем подобно лавине разрушительные процессы уничтожали на Западе всякий нормальный, законный порядок; фальсифицировали высшую концепцию жизни, действия, знания и борьбы. Скорость этого падения, его головокружительность была названа "прогрессом". Ему воспевали гимны, пытаясь обмануть самих себя тем, что эта цивилизация - материалистическая и механизированная - является цивилизацией в высшем смысле, естественным итогом всей мировой истории. Это продолжалось до тех пор, пока последние завоевания "прогресса" не заставили кое-кого очнуться.

Известно где и под какими знаменами была предпринята попытка организовать сопротивление этому безудержному скатыванию в пропасть. Первой восстала нация, которая - со времен своего объединения - задыхалась в затхлой атмосфере либерализма, демократии и конституционной монархии, но осмелилась вернуться к римскому символу, ставшему основой новой политической концепции и нового идеала мужества и достоинства. Те же силы пробуждались в нации, которая в Средние Века также сделала своим римский символ Imperium во имя возрождения принципа авторитета и возвращения к ценностям, рожденным кровью, расой, сокровенными силами своего племени. По мере того, как подобные движения появлялись и в других европейских странах, на азиатском континенте возникла третья сила - нация самураев, которая, приняв внешние формы современного мира, не отреклась от верности воинской традиции, воплотившейся в символе солнечной Империи божественного происхождения.